Темы

Усе хлопцы мясцовыя

Усе хлопцы мясцовыя
Віктар Харытонаў, Дзмітрый Гардзейка, Дзмітрый Голуб, Уладзіслаў Парэцкі

Розныя ўстановы нашага раёна штогод прымаюць маладых спецыялістаў. У ліпені чатыры новыя супрацоўнікі, лейтэнанты міліцыі, прыйшлі ў Глускі раённы аддзел унутраных спраў. Трое з іх — выпускнікі Акадэміі Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь. Гэта Дзмітрый Гардзейка, які пачаў сваю працу з пасады старшага оперупаўнаважанага групы па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі, Дзмітрый Голуб — ён оперупаўнаважаны аддзялення крымінальнага вышуку, і Уладзіслаў Парэцкі — старшы інспектар па ахове грамадскага парадку. Магілёўскі інстытут МУС скончыў Віктар Харытонаў, ён назначаны ўчастковым інспектарам міліцыі. Дарэчы, усе хлопцы — мясцовыя, Віктар Харытонаў з Заеліцы, астатнія — глушчане. За кожным з іх, патлумачыў намеснік начальніка Глускага РАУС па ідэалагічнай рабоце і кадравым забеспячэнні Барыс Налівайка, замацаваны вопытныя настаўнікі, якія дапамагаюць маладым спецыялістам асвоіцца і кантралююць іх працу. А 10 жніўня на агульным афіцэрскім сходзе ўсім чатыром урачыста ўручылі табельную зброю.

А. ВАСІЛЕЎСКАЯ

Фота С. РУДЗІНСКАГА

Последние новости

АПК

На полях Глусского района

13 мая 2025
Читать новость
Спорт

В Глуске прошел турнир по бильярду

13 мая 2025
Читать новость
АПК

Корманарыхтоўка — адказны этап

12 мая 2025
Читать новость
Общество

Статистический обзор ко Дню семьи

12 мая 2025
Читать новость
Власть

Активизироваться в экономике. Лукашенко о главной задаче в сотрудничестве с Вьетнамом

12 мая 2025
Читать новость
Происшествия

В деревне Городок сгорел жилой дом

12 мая 2025
Читать новость

Рекомендуем