Темы

Юбілейнае жніво Юрыя Няборскага

Юбілейнае жніво Юрыя Няборскага

Гэта жніво для Юрыя Няборскага ўжо дваццаць пятае, і ён лічыцца старэйшым камбайнерам у ААТ “Турыно-агра”. Пачынаў у 1992 годзе памочнікам камбайнера, а праз пяць гадоў ужо  сам узначаліў экіпаж. Працаваў шчыра і сумленна, і за ўвесь гэты час намалаціў не адну тысячу тон зерня. Неаднаразова сярод экіпажаў сваёй гаспадаркі быў лепшым і ўваходзіў у лік перадавікоў раёна, у мінулым годзе стаў тысячнікам. І здарылася такое літаральна пад самы канец уборачнай. Гэта было прыемнай навіной як для самога Юрыя Мікалаевіча, так і для кіраўніцтва гаспадаркі. І калі ў гэтым годзе пачыналі жніво, то першым выйсці ў поле даручылі менавіта Юрыю Няборскаму. У гэтым годзе ў памочніках яго старэйшы брат Уладзімір, які часова змяніў мінскую прапіску на сельскую. Жніво пачалося з палёў, на якіх вырошчвалася трыцікале. Першы дзень прынёс невялікі намалот: з 13 гектараў сабралі 27 тон.

— Гэта толькі пачатак, далей і тэмпы будуць хутчэйшыя, і намалоты большыя, — кажа Юрый Мікалаевіч. — Толькі наўрад ці ўдасца дасягнуць мінулагодняга паказчыка. Хаця б тон 700 намалаціць. Ураджай не вельмі радуе. Дык мы ж пачалі з азімых, а яравыя культуры будуць і таго менш. Але рукі апускаць не варта. Для нас, хлебаробаў, важна адно: сабраць усё вырашчанае без страт. Гэтага і будзем прытрымлівацца ў сваёй рабоце.

Па словах   антыкрызіснага кіраўніка “Турыно-агра”  Аляксея Мігая, хлебаробам гаспадаркі сёлета патрэбна ўбраць 525 гектараў азімых зерневых і 240 — яравых. І зробяць гэта сіламі трох экіпажаў.  Акрамя братоў Няборскіх, на ўборцы зерневых заняты яшчэ два экіпажы, маладзёжныя, — Аляксандр Панкрацьеў з Ігарам Дымшам і Васіль Буднік з Анатолем Савончыкам. Застаецца толькі пажадаць усім удалага жніва.

В. ЧУЧВАЛ

Фота С. РУДЗІНСКАГА

Последние новости

Власть

Лукашенко провел телефонный разговор с Президентом Ирана

30 апреля 2026
Читать новость
Будь в курсе

Глусский РОЧС. Почему установка АПИ — это необходимость

30 апреля 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко призывает прекратить отток населения из регионов и «бешеную стройку жилья» в Минске

30 апреля 2026
Читать новость
Культура

Сегодня в Глуске — премьера художественного фильма «Одно на двоих» Национальной киностудии «Беларусьфильм»

30 апреля 2026
Читать новость
Общество

Як да глушчан прыязджаў “голас Перамогі”

30 апреля 2026
Читать новость
Власть

Лукашенко назвал инициативу «Один район — один проект» стратегической задачей в региональном развитии

30 апреля 2026
Читать новость

Рекомендуем