Темы

З віншаваннямі да кожнага

З віншаваннямі да кожнага
Першага ў раёне вадзіцеля-тысячніка Васіля Грабко з ААТ “Глуская Зара” 14 жніўня павіншавалі кіраўнік раёна Уладзімір Царыкаў, старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Аляксандр Леўчанка, дырэктар гаспадаркі Леанід Буры, калегі і мясцовыя самадзейныя артысты

На гэтым тыдні ў Глускім раёне ўшаноўвалі лепшых працаўнікоў сельгаспрадпрыемстваў, занятых на ўборцы ўраджаю. Першымі ў лік перадавікоў выйшлі тры вадзіцелі: Васіль Грабко з ААТ “Глуская Зара”, Уладзімір Клыга з ААТ “Глускае райаграпрамтэхзабеспячэнне” і Уладзімір Станішэўскі з ААТ “Турыно-агра”. Колькасць перавезенага кожным з іх ад камбайнаў зерня перасягнула тысячны рубеж. Перадавікоў асабіста ўзнагародзіў старшыня Глускага райвыканкама Уладзімір Царыкаў. Да віншаванняў далучыліся старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Аляксандр Леўчанка, кіраўнікі гаспадарак, калегі. Не абышлося і без музычных падарункаў. На мехдвары ў Катцы выступіў калектыў мастацкай самадзейнасці Каткаўскага сельскага цэнтра культуры і вольнага часу, у РАПТЗе спяваў народны калектыў “Зносіны”, а ў Турыно перадавікоў і ўсіх прысутных на мехдвары вітаў народны калектыў “Вярбічанька” Клятнянскага сельскага Дома культуры.

Старшыня райвыканкама Уладзімір Царыкаў віншуе вадзіцеля ААТ “Глускае райаграпрамтэхзабеспячэнне” Уладзіміра Клыгу

Хто ж яны, лідары жніва? Пра Васіля Грабко мы пісалі ў мінулым нумары. Ён быў адным з герояў фотарэпартажу. Дастаткова напомніць, што тысячнікам Васіль Грабко становіцца ў чацвёрты раз. Першая яго ўборачная, а было гэта ў 2013 годзе, адразу ж стала паспяховай. Потым былі 2015 і 2016 гады. Увогуле ж у гаспадарцы працуе з 1987 года. Дарэчы, Васіль Пятровіч быў ліквідатарам аварыі на Чарнобыльскай АЭС, а цяпер вось шчыруе на ўборачнай.

З Уладзімірам Клыгам мы знаёмы яшчэ з 80-х гадоў мінулага стагоддзя, калі ён працаваў вадзіцелем у саўгасе “Завалочыцы”. Не раз пісалі пра яго як пра лепшага работніка. У працоўнай біяграфіі Уладзіміра Мікалаевіча ёсць асабліва прыемны момант, звязаны з яго маладосцю і работай на машыне. У 1979 годзе 20-гадовы Уладзімір Клыга стаў лепшым вадзіцелем вобласці, ён перавёз ад камбайнаў больш за 730 тон зерня.

— Тады гэта быў высокі паказчык, бо машыны ж былі не такія, як цяперашнія МАЗы, здольныя за раз перавезці 20 і болей тон зерня, а ГАЗ-53, — дзеліцца ўспамінамі  Уладзімір Мікалаевіч. —  Калі я даведаўся, што стаў першым у вобласці, безумоўна, абрадаваўся. А яшчэ больш радасці было, калі мяне прэміравалі новенькім ГАЗ-53Б. Забіраць яго ездзіў ажно ў Саранск. Вось такія тады былі прызы. На гэтым аўтамабілі і працаваў некаторы час.

Віншаванні з працоўнай перамогай прымае вадзіцель ААТ “Турыно-агра” Уладзімір Станішэўскі

Апошнія 10 гадоў Уладзімір Мікалаевіч працуе ў райаграпрамтэхзабеспячэнні. Столькі ж гадоў і цяперашняму яго МАЗу. Машына выглядае амаль як новенькая, бо кіроўца яе беражэ. Кажа, тэхніку трэба любіць, тады і аддача ад яе будзе адпаведная.

Для мяне мае героі — самыя лепшыя і самыя працавітыя. Пра іх можна гаварыць бясконца і толькі добрыя словы. Пахвалы і толькі пахвалы заслугоўвае і Уладзімір Станішэўскі з прыгожым імем па бацьку Юльянавіч. Цяжка нават падлічыць, колькі разоў мы з ім сустракаліся і колькі разоў фатаграфавалі яго. І кожны раз рабілі гэта з задавальненнем. Хаця сам Уладзімір Юльянавіч, калі прасілі ў чарговы раз папазіраваць, крыху хваляваўся і казаў: “Навошта, не такі ўжо я перадавік, вунь ёсць іншыя работнікі, працуюць не горш за мяне”. Не, Уладзімір Юльянавіч, вы лепшы, нават і цяпер, калі ўжо сталі пенсіянерам. Менавіта вы прыклад таго, як трэба працаваць і любіць сваю справу. Вы сапраўдны сельскі працаўнік і проста харошы чалавек. І нам хочацца яшчэ не раз сустрэцца з вамі, бачыць вас у перадавіках і пісаць пра вас. Вы, як і ўсе сягонняшнія нашы героі, таго заслугоўваеце. Няхай і надалей у вас усё ладзіцца, і на рабоце, і дома. З працоўнымі перамогамі, вадзіцелі-тысячнікі!

Вольга ЧУЧВАЛ

Фота аўтара, Ірыны ГРАМЫКІ і Сяргея РУДЗІНСКАГА

Последние новости

Общество

«Кожаный мяч» в Глуске. Новый сезон

25 апреля 2024
Власть

Лукашенко: основной реальный риск для Беларуси создает горячая точка в Украине

25 апреля 2024
Актуально

В Беларуси 25 апреля начинают выплачивать материальную помощь ко Дню Победы

25 апреля 2024
Общество

«Открой сезон без нарушений!». В Глусском районе 26 апреля пройдет единый день безопасности дорожного движения

25 апреля 2024
Духовность

Таинство Соборования пройдет в Космодамиановском храме в деревне Городок

25 апреля 2024
Общество

Глусчанка Валентина Хлань — автор гимна «Роскосмоса» и многих популярных белорусских песен

25 апреля 2024
Общество

Профсоюзы Глусчины: движение вперед

25 апреля 2024
Власть

Заседание ВНС в качестве конституционного органа впервые состоялось 24 апреля, принятые решения подписаны избранным председателем

25 апреля 2024
Актуально

Об ответственности за распространение экстремизма

24 апреля 2024
Общество

Олег Дьяченко: “Наша сила – в единстве и сплочённости”

24 апреля 2024

Рекомендуем

Власть

Алексей Журавлёв назначен председателем Глусского райисполкома

22 апреля 2024
Есть вопрос? Есть ответ!

На связи с читателем. Кто должен строить гнезда аистам?

15 апреля 2024
Актуально

Все в банк! Новый порядок получения пенсий и детских пособий

14 апреля 2024
Общество

Новый состав молодежного парламента избрали в Глуске

12 апреля 2024
Общество

От досуга до спартакиады. «Афганцы» предлагают сделать турнир по бильярду в Глуске ежегодным

12 апреля 2024
АПК

Працоўныя будні ў «Зары Камуны» Глускага раёна

18 апреля 2024
Культура

Афиша выходного дня: выставки, фильмы, танцы в Глуске

12 апреля 2024
80 лет освобождения Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Интеллектуальная игра «Эрудит» прошла в Глуске

19 апреля 2024