Темы

Дакрануцца да жывой гісторыі

Дакрануцца да жывой гісторыі

Гавораць, што вельмі пашанцавала таму чалавеку, у каго ёсць любімая справа, а калі яна яшчэ супадае і з прафесіяй, то ўвогуле такога чалавека можна назваць шчасліўчыкам. Так атрымалася і ў жыхаркі сталіцы, а ў мінулым глушчанкі Ірыны Каўганавай, якая зараз працуе намеснікам дырэктара Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі.

Ірына Каўганава скончыла Глускую сярэднюю школу № 1, была выдатніцай па хіміі, удзельнічала і займала прызавыя месцы ў алімпіядах рознага ўзроўню па гэтым прадмеце. У той час дзяўчына і падумаць не магла, што яе жыццём, яе лёсам стане гісторыя. Здольнасці і схільнасць да гуманітарных прадметаў праяўляліся, але звязаць з гэтым накірункам сваё жыццё — усур’ёз такіх думак не было. Нягледзячы на выдатныя поспехі ў хіміі, урачом быць таксама не хацела. Калі паўстала пытанне аб будучай прафесіі, то Ірына ў першую чаргу параілася з татам. У выніку было выбрана філасофска-эканамічнае аддзяленне гістарычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Скончыўшы БДУ, Ірына Каў-ганава атрымала дыплом па спецыяльнасці “выкладчык тэх-нікумаў і вышэйшых навучальных устаноў” і атрымала размеркаванне ў Наваполацкі палітэх-нічны інстытут (зараз гэта Полацкі дзяржаўны ўніверсітэт), дзе выкладала некаторы час філасофію. Ужо працуючы, паступіла і скончыла аспірантуру па спецыяльнасці “гісторыя філасофіі”. Але абараніць дысертацыю пе-рашкодзіў пераломны момант у гісторыі краіны: на дварэ былі 1990-я. У гэты час Ірыне Каў-ганавай прапанавалі цікавую работу ў Нацыянальным архіве Бе-ларусі.

— Калі я тут упершыню ўбачыла сапраўдны гістарычны дакумент, — кажа Ірына Іва-наўна, —  зразумела, што гэта маё. Спачатку я працавала з да-кументамі, складала тэматычныя пералікі. Потым, калі сталі адкрываць, рассакрэчваць архівы КДБ, займалася перададзенымі ў наш архіў базамі даных рэпрэсіраваных.

Дзесяць гадоў Ірына Каўганава працавала ў Нацыянальным ар-хіве, і яшчэ столькі ж часу займала пасаду дырэктара Мінскага гарадскога архіва, куды яе запрасілі. Канешне ж, праца дырэктара мала звязана з навукай, але гэта быў карысны досвед. І вось ужо амаль тры гады Ірына Каўганава — намеснік дырэктара Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі. Працаваць тут яна марыла даўно, і вось гэтая мара здзейснілася.

— Праз некаторы час пасля таго, як я прыйшла сюды, — гаворыць Ірына Іванаўна, — калегі вырашылі мяне здзівіць і паклалі на працоўны стол дакумент, дзе былі пазначаны мае верагодныя продкі. За той час, што працую ў архіве, я, канешне ж, шмат прачатыла дакументаў, у якіх ёсць звесткі пра Глуск, а таксама і пра маіх магчымых продкаў. Але гэта асабістае даследаванне яшчэ далёка да завяршэння. Між іншым, зараз усё больш людзей звяртаюцца ў гістарычны архіў у пошуках сваіх продкаў, сваіх каранёў. Некаторыя з навед-вальнікаў чытальнай залы працуюць самастойна, а іншыя карыстаюцца паслугай архіва і заказваюць генеалагічнае даследаванне ў нашых спецыялістаў. Дарэчы, існуе нават чарга на выкананне такіх запытаў: яна расцягнулася ўжо да сярэдзіны 2018 года. Даследаванні ў асноўным замаўляюць тыя, хто не мае магчымасці самастойна шукаць сваіх продкаў, хто жыве далёка ад Беларусі, напрыклад, у ЗША, Ізраілі.

Даведка: у Нацыянальным гістарычным архіве 3 158 фондаў, 23 калекцыі мікра-фотакопій, 1 021 954 справы. Захоўваюцца дакументы ХIV — пачатку XX стагоддзяў, метрычныя кнігі — да пачатку 1940-х гадоў. Самы стары дакумент адносіцца да  1391 года.

— Да нас ідуць абсалютна розныя людзі, — працягвае размову Ірына Іванаўна, — рознай адукацыі і ўзросту. Людзі хочуць ведаць свае карані, сваё паходжанне, прыналежнасць да той ці іншай нацыянальнасці. Апошняе, дарэчы, вельмі цяжка вызначыць, таму што ў тагачасных дакументах пазначалася толькі веравызнанне. Да мяне на прыём прыходзяць з рознымі пытаннямі найцікавейшыя людзі — са сваімі жыццёвымі гісторыямі, незвычайнымі лёсамі. Напрыклад, не так даўно звярнулася жанчына, якая ўжо 15 гадоў жыве ў Швейцарыі. Яна прыехала ў Беларусь, каб знайсці па метрычных кнігах сваіх продкаў і афіцыйна зафіксаваць сваю прыналежнасць да беларусаў. Для чаго? Каб дзеці, унукі і праўнукі ведалі і памяталі, што ў іх ёсць беларускія карані.

Для таго каб знайсці сваіх продкаў, патрэбна перачытаць, перагледзець велізарную колькасць дакументаў, выдаткаваць на гэта шмат часу. Магчыма, спатрэбіцца нават не адзін год на такую цяжкую карпатлівую працу. Для тых, хто цікавіцца генеа-логіяй і хоча знайсці сваіх далёкіх продкаў, але не ведае, як да гэтага падступіцца, на сайце Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі www.niab.by ёсць рэка-мендацыі, з чаго пачаць.

Увогуле, праца ў архіве зусім не нудная, як, магчыма, нехта лічыць. Наадварот, яна разнастайная, цікавая, а галоўнае, ты маеш магчымасць дакранацца (у прамым і пераносным сэнсе гэтага слова) да жывой гісторыі. Ты не чытаеш чужое даследаванне і не атрымліваеш гатовыя высновы, а робіш іх сам, абапіраючыся на рэальныя гістарычныя дакументы, якіх у архіве шмат. Яны напісаны на розных мовах: лацінскай, старанямецкай, старапольскай, старафранцузскай, старабеларускай, беларускай, рускай, польскай. Адзін з нашых супрацоўнікаў вельмі добра чытае старапольскую мову. І вось на 8 Сакавіка ён зрабіў калегам-жанчынам арыгінальны падарунак — рэцэпт дэсерту XVIII стагоддзя (1713 года) ад польскай каралевы Марыі Казіміры Луізы дэ Ла Гранж д’Арк, якая больш вядомая пад памяншальным імем Марысенька. Яна была жонкай караля польскага і вя-лікага князя літоўскага Яна Сабескага. Рэцэпт, які называўся “Robaczki” (“Тварожныя чар-вячкі”), быў змешчаны ў адным з архіўных дакументаў.

Ірына Іванаўна падзялілася і з чытачамі нашай газеты рэцэптам гэтай стравы. Для прыгатавання дэсерту на 6 персон вам спатрэбіцца:250 гтварагу,100 гкавалачкаў міндаля (міндальных шматкоў), па100 гбелага і чорнага маку, 70 мл ліпавага або канюшынавага мёду, па30 гкурагі, разынак і журавін,50 гкаймаку (густыя вяршкі або тлустая смятана), 1 лімон, соль.

Прыгатаванне: мак вымочваць 5—6 гадзін, пасля чаго варыць у крыху падсоленай вадзе 1,5—2 гадзіны. Сушаную садавіну дробна парэзаць і дадаць праз гадзіну да мака, які варыцца. У той жа час выкласці міндаль на патэльню і смажыць на вельмі слабым агні, актыўна памешваючы, да бронзава-залатога колеру. Тварог старанна расцерці (можна выкарыстаць блендэр), размалоць міндаль. Змяшаць гэта ўсё разам да аднастайнай кансістэнцыі. Да атрыманай масы дадаць мёд і лімонны сок і зноў перамяшаць. Прыгатаваны мак зліць, асту-дзіць і дадаць да яго мёд і каймак. Выкласці на талерку і падаваць з тварожнай масай. Можна дадаць зярняты граната, тон-кія долькі яблыкаў або трускалкі (клубніцы). Найлепшы спосаб надання страве выгляду “чарвячкоў” — прапусціць тварожную масу праз друшляк. 

Даведка: у фондах архіва знаходзяцца прывілей і даравальныя лісты князёў Вялікага Княства Літоўскага, польскіх каралёў, прывілеі на Магдэбургскае права для розных беларускіх гарадоў, актавыя кнігі судоў, магістратаў, інвентары памешчыцкіх і дзяр-жаўных маёнткаў, фамільныя фонды князёў, захоўваюцца фонды бальніц, бібліятэк, устаноў адукацыі, перапіска манархаў, дакументы па гісторыі войн ды шмат іншых. Сярод іх ёсць і важны для нас, глушчан, дакумент: прадажны ліст ад 4 ліпеня 1626 года ад князя Мікалая Чартарыйскага слонімскаму маршалку Аляксандру Палубінскаму на маёнтак Глуск (пад тэкстам сярод іншых подпісаў ёсць і подпіс аднаго з продкаў Фёдара Дастаеўскага).

Акрамя выканання сваіх асноўных абавязкаў намесніка дырэктара архіва, Ірына Каўганава распрацоўвае цікавыя тэмы. Напрыклад, апошняя датычыцца ста-новішча дарэвалюцыйнай медыцыны на беларускіх землях, а дакладней, дарэвалюцыйнай псі-хіятрыі.

— У наступным годзе спаўняецца 100 гадоў “Рэспуб-ліканскаму навукова-практычнаму цэнтру псіхічнага здароўя” (знаходзіцца ў Мінску ў мікра-раёне Навінкі), — распавядае Ірына Каўганава, — і ўжо падрыхтавана і ў хуткім часе выйдзе першая частка маёй працы — артыкул, прымеркаваны да юбілейнай даты. Сёння я працую над гісторыяй стварэння гэтай установы з дакументамі, самыя раннія з якіх датуюцца прыкладна 1814 годам. Па дакументах цікава прасачыць гісторыю хвароб пацыентаў, часам даволі заможных: якія дыягназы ім ставілі, прызнавалі іх дзеяздольнымі або не і гэтак далей.

У Ірыны Каўганавай, акрамя захаплення сваёй працай, ёсць і іншыя інтарэсы. Напрыклад, яна вельмі любіць чытаць і шмат падарожнічае. Прычым усе падарожжы плануюцца з тым раз-лікам, каб убачыць нешта новае (нават калі гэта знаходзіцца ў далечыні ад традыцыйных турыстычных шляхоў), дазнацца пра нешта цікавае, абавязкова паспрабаваць мясцовую кухню. Сям’я маёй гераіні ўжо праехала амаль усе еўрапейскія краіны. Самым жа незвычайным месцам Ірына Іванаўна лічыць востраў Тасос, што ў Грэцыі.

— Там мяне вельмі ўразіла, — говорыць яна, — маленькая каплічка, якая стаіць проста на вуліцы. Яна заўсёды адчынена, туды ў любы час могуць зайсці веруючыя, каб памаліцца і паставіць свечку, а яшчэ, калі хто жадае, аставіць ахвяраванні — ёсць спецыяльная скрынка для грошай. І самае галоўнае — капліцу ніхто не ахоўвае. Гэта было дзіўна для нас. А ўвогуле, кожная мясціна, дзе мы з сям’ёй былі, нас чымсьці ўразіла. Але, дзе б я ні была, маё сэрца заўсёды сумуе па радзіме, па Глуску. Менавіта тут, дома, асаблівае паветра, адмысловыя дух, энергія, сюды заўсёды хочацца вяртацца.

Вольга ЯНУШЭЎСКАЯ

Фота з архіва Ірыны Каўганавай

Последние новости

Культура

АФИША ВЫХОДНОГО ДНЯ. Куда сходить и что посмотреть в ближайшие выходные

29 марта 2024
80 лет освобождения Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Дважды герой Советского Союза Степан Шутов

29 марта 2024
Общество

ЦИК Беларуси зарегистрировал 56 кандидатов в члены Совета Республики

29 марта 2024
Актуально

Министерство спорта и туризма проводит правовой мониторинг

29 марта 2024
Актуально

День правового просвещения и личный прием граждан прошел в Глусском УКП «Жилкомхоз»

28 марта 2024
Власть

Лукашенко: всякая финансовая деятельность должна быть подчинена интересам экономики

28 марта 2024
Год качества

В честь 100-летия Глусского района на территории детского сада № 4 Глуска заложили сосновую аллею

28 марта 2024
АПК

Галоўнае — захаваць маладняк. На семінары-нарадзе, які прайшоў у Глусскім раёне, разглядалі тэхналагічныя аспекты захаванасці і вырошчвання маладняку буйной рагатай жывёлы

28 марта 2024
Общество

Реконструкция линейно-кабельных сооружений проводится в Глуске

28 марта 2024
Общество

Районные соревнования по настольному теннису прошли в Глуске

28 марта 2024

Рекомендуем

Актуально

К 100-летию Глусского района объявлен конкурс на лучший логотип. Положение о проведении районного конкурса

20 марта 2024
Культура

Семья Дербеевых представит Глусский район в конкурсе “Семья года”

20 марта 2024
Общество

Торжественное мероприятие ко Дню работников бытового обслуживания населения и жилищно-коммунального хозяйства состоялось в Глуске

22 марта 2024
Общество

Планы у дорожников большие. Интервью с начальником Глусского ДРСУ-213 Иваном Радько

21 марта 2024
Общество

Так в РОВД заведено. На заслуженный отдых проводили первого заместителя начальника Глусского райотдела

26 марта 2024
Общество

Александр Багель выдвинут кандидатом в члены Совета Республики от Глусского района

22 марта 2024
Год качества

Республиканская добровольная акция «Адновім лясы разам!» проходит в Глусском районе

25 марта 2024
Культура

Масленицу ярко и познавательно отметили глусские гимназисты

18 марта 2024