• Главная
  • О газете
  • Электронное обращение
  • Контакты
  • Реклама
  • Фотогалерея
    • 2016 год
    • 2015 год
    • 2014 год
    • 2017 год
    • 2018 год
    • 2019 год
    • 2020 год
    • 2021 год
Глуск | Глусский район | Погода в Глуске | Новости Глуска | Новости Глусского района | Родина | Радзiма | Газета Глуска

Дзякуй за працу, за тысячы тон

Пятница, 1.09.2017 18:00. Category: АПК    

Экіпаж Мікалая Голуба і Дзмітрыя Валёхі стаў у “Слаўгарадскім” чарговым тысячнікам. Камбайнераў павіншавалі старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Віктар Лугін, старшыня райвыканкама Уладзімір Царыкаў і кіраўнік гаспадаркі Уладзімір Штылёў

Камбайнераў трох экіпажаў, якія намалацілі больш як па тысячы тон зерня, ушаноўвалі раніцай 29 жніўня. Па добрай традыцыі перадавікоў жніва віншаваў старшыня райвыканкама Уладзімір Царыкаў. Да шчырых слоў пажаданняў далучыўся старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Віктар Лугін, а таксама Валянцін Шостак і Уладзімір Штылёў, кіраўнікі гаспадарак, дзе з’явіліся новыя тысячнікі. Падзячныя пісьмы, граматы, прэміі, букеты кветак і музычныя падарункі ад народнага калектыву “Зносіны” і самадзейнага калектыву Заеліцкага цэнтра культуры і вольнага часу — той прыемны дадатак да ўзнагарод за працоўныя перамогі, якіх дасягнулі падчас жніва гэтыя экіпажы.

Выконваючы абавязкі дырэктара РАПТЗа Валянцін Шостак, камбайнеры-тысячнікі Станіслаў Раманчык і Сяргей Зімаеў, Мікалай Шарамет і Іван Шарамет, старшыня райвыканкама Уладзімір Царыкаў, старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Віктар Лугін

Нам таксама было радасна за хлебаробаў, бо на працягу ўсёй уборачнай мы з цікавасцю сачылі за работай кожнага экіпажа, кожнага вадзіцеля. І, калі тыя станавіліся тысячнікамі, ганарыліся такімі людзьмі. Сягоння ж далучаемся да ўсіх кранальных пажаданняў, выказаных у адрас двух экіпажаў з ААТ “Глускае райаграпрамтэхзабеспячэнне” — Івана Шарамета і Мікалая Шарамета, Сяргея Зімаева і Станіслава Раманчыка — і экіпажа з ААТ “Аграфірма “Слаўгарадскі” ў складзе Мікалая Голуба і Дзмітрыя Валёхі.

Як нам расказаў Шарамет-малодшы, разам з бацькам ён убі-рае зерневыя шосты сезон. Першы раз гэта было ў 2008 годзе, на камбайне “Дон”. А вось Зімаеў з Раманчыкам — новы экіпаж. І калі для Сяргея Іванавіча жніво — добра знаёмая справа, то для яго напарніка такая праца была ўпершыню. Ды і ў арганізацыю Станіслаў прыйшоў зусім нядаўна, у канцы мая гэтага года. За кароткі час слесар 3-га разраду зарэкамендаваў сябе станоўча. Як кажуць, прыйшоўся да двара. Адразу знайшоў агульную мову з калектывам. Старэйшыя работнікі пачалі пра яго гаварыць як пра талковага спецыяліста, і гэта акалічнасць не засталася па-за ўвагай кіраўніцтва. Таму не было сумненняў, што з Зімаевым на жніве павінен працаваць ме-навіта Раманчык. Што ж, дэбют удаўся! Дарэчы, Станіслаў прыехаў у Глуск з Бабруйска, сам, без усялякіх там накіраванняў, і не шкадуе аб сваім выбары. Кажа, тут добра: работа падабаецца, калектыў цудоўны, кіраўнік вопытны. І тут трэба сказаць, што Станіслаў Раманчык не толькі ўмее добра працаваць і ладзіць з людзьмі, ён яшчэ і павышае свой адукацыйны  ўзровень: вучыцца ў Бранскім дзяржаўным тэхнічным універсітэце на інжынера-тэхнолага.

Дуэт механізатара Мікалая Голуба і вадзіцеля Дзмітрыя Валёхі, які склаўся на жніве, стаў у “Слаўгарадскім”, за братамі Філіпенка, чарговым тысячнікам. І ў іх гэта таксама першае сумеснае жніво і першая запаветная тысяча тон. Да яе імкнуліся ўсе пяць экіпажаў аграфірмы, а намалацілі толькі два. І не таму, што іншыя працавалі горш. Стараліся ўсе. Проста гэтаму экіпажу пашчасціла болей. А яшчэ таму яны сталі аднымі з лепшых, што любяць сваю работу і да тэхнікі ў іх ляжыць душа. Як у той прыказцы: да чаго душа ляжыць, да таго і рукі прыложацца.

Вольга ЧУЧВАЛ

Фота аўтара і Сяргея РУДЗІНСКАГА

« Раённая нарада педагогаў
О чистоте, меню и улыбке »
  • Год гістарычнай памяці
  • Падпіска 2022
  • Оплата услуг редакции через ЕРИП
  • Купалле-2022
  • Реклама

  • Версия для слабовидящих
  • Мы в соцсетях





  • Рубрики
    • Актуально (1 059)
    • АПК (344)
    • Беларусь помнит (128)
    • Власть (299)
    • Гісторыя Глушчыны (114)
    • Год исторической памяти (49)
    • Духовность (153)
    • Есть вопрос? Есть ответ! (78)
    • Как выписать газету (2)
    • Калейдоскоп (22)
    • Культура (257)
    • Общество (4 639)
    • Происшествия (361)
    • Реклама (0)
    • РОЧС информирует (32)
    • Спорт (322)
    • Творческие проекты (188)
    • Тема недели "БелТА" (59)
    • Экономика (290)
  • Баннеры
  • Архив газеты
  • Погода в Глуске
    Глуск
  • Яндекс.Метрика
Тема предоставлена Web 2.0 News.
Хостинг: HOSTER.BY
© 2022 Глуск | Глусский район | Погода в Глуске | Новости Глуска | Новости Глусского района | Родина | Радзiма | Газета Глуска  Все права защищены.
Сайт Президента Республики Беларусь Глусский районный исполнительный комитет
Top