Темы

Калі гучалі песні

Калі гучалі песні

— Што пра мяне пісаць? Я звычайная жанчына, нічога такога асаблівага не зрабіла, — запэўнівала мяне Зінаіда Кузьміч з вёскі Даколь, калі я толькі пераступіла парог яе хаты.

А ці не лічыцца асаблівым тое, што 29 гадоў яна адпрацавала на ніве культуры, загадваючы сельскім клубам у роднай вёсцы, дзе нарадзілася і вырасла? Што разам з аднавяскоўцамі імк-нулася аднавіць даўнія традыцыі, абрады, забытыя песні? Што кожны дзень старалася дарыць людзям добры настрой?

Усім вядома, што вясковыя клубы заўсёды з’яўляліся месцам адпачынку, народных гулянняў, дыскатэк, творчай працы разнастайных гурткоў. Амаль кожны жыхар, дзеці, дарослыя альбо пажылыя людзі, так ці інакш звязаны з гэтай установай. Дакольскі сельскі клуб — невялічкі аднапавярховы будынак, пры якім дзейнічала і бібліятэка. Вядома, што напачатку ён называўся “хата-чытальня”, яны пачалі актыўна стварацца ў вёсках пасля 1917 года і былі адзінымі ўстановамі культуры на сяле.

З размовы з Зінаідай Кузьміч я даведалася, што загадчыцай клуба яна стала выпадкова. У іх хаце, колькі яна сябе памятае, заўсёды гучала песня. Што б яе маці Вольга Сямёнаўна ні рабіла — ці гатавала вячэру, ці ткала альбо вышывала — яна заўсёды спявала. Падпявала ёй і дачка. Пасля заканчэння Дакольскай сярэдняй школы Зінаіда вырашыла вучыцца на хіміка-тэхнолага, таму і паступіла ў Светлагорскае прафесійна-тэхнічнае вучылішча хімікаў. Дарэчы, там яна наведвала гурток мастацкай самадзейнасці, спявала ў хоры. Пасля працавала ў прадзільным цэху на заводзе штучнага валакна ў Светлагорску. Маладую вясковую дзяўчыну, якая прывыкла да прастору палёў, прыгнятаў горад, ды і работа была недаспадобы. Адпрацаваўшы два гады, Зінаіда вырашыла вярнуцца на радзіму, дзе і знайшла прымяненне сваім талентам. Калі прапанавалі ўзначаліць сельскі клуб, з радасцю згадзілася. Адразу захацелася згуртаваць вакол сябе як мага больш таленавітых людзей, зрабіць памяшканне клуба больш прывабным. З гэтага маленькага жадання і нарадзілася вялікая справа.

— Разам са сваёй галоўнай памочніцай, мастацкім кіраўніком Ганнай Жукавай, чалавекам творчай душы і сэрца, — расказвае Зінаіда Андрэеўна, — я імкнулася зрабіць жыццё ў вёсцы весялейшым. З ёю мы рыхтавалі святочныя канцэртныя праграмы, навагоднія ранішнікі, вячоркі. Моладзь не прапускала ніводнай дыскатэкі. Сумесна з настаўніцай беларускай мовы і літаратуры Тамарай Іванаўнай Абрамовіч ладзілі ў школе вечарыны: “Матулін ручнік”, “Улазіны”. Пры клубе дзейнічалі гурткі, дзеці наведвалі танцавальны, а дарослыя — драматычны і вакальны. Жыхары з вялікай ахвотай прыходзілі да нас, пелі, танцавалі, выступалі ў ролі артыстаў.

З цягам часу з таленавітых, улюбёных у песню жанчын стварылася вакальная група “Надзея”. Рэпертуар у асноўным складаўся з беларускіх народных песень. Праз некаторы час самадзейных спявачак ведалі ва ўсім раёне. Акампаніятарамі ў калектыве ў розныя часы былі таленавітыя гарманісты Міхаіл Прыц, Іван Фіц, Генадзь Каліноўскі. Радаваць землякоў спевамі ўдавалася пры падтрымцы Глускага раённага Дома культуры, які забяспечваў цудоўнымі народнымі касцюмамі.

Асаблівы гонар Зінаіды Андрэеўны — этнаграфічны музей, які размяшчаўся ў адным з пакояў клуба. У спадчыну ад маці, цудоўнай ткачыхі, ёй засталося шмат каштоўных рэчаў: прасніца, саматканыя дываны, посцілкі, ручнікі. З гэтымі скарбамі яна і вырашыла паз-наёміць моладзь, каб перадаць ёй традыцыі роднага краю. Да агульнай справы далучыліся і вяскоўцы: даставалі з куфраў і паліц і прыносілі памятныя сэрцу гліняныя вырабы, сурвэткі, прылады працы, вопратку. Так агульнымі намаганнямі стварылі музей, ён стаў своеасаблівай духоўнай скарбніцай, да якой мог дакрануцца кожны мясцовы жыхар і прыезджы.

Разам з Зінаідай Андрэеўнай мы завіталі да Марыі Статкевіч, якая доўгі час спявала ў вакальнай групе “Надзея”. Размаўляючы з намі, Марыя Уладзіміраўна заўважыла:

— Мы любілі спяваць і гэтым жылі. Калі гучалі песні, то жыла і вёска.

На жаль, у сувязі са значным скарачэннем насельніцтва, асабліва моладзі, у 2016 годзе Дакольскі сельскі клуб быў закрыты.

Настальгуе сталае пакаленне па былых часах, але разумее, што яны, як і маладосць, ужо не вернуцца. І толькі зачынены будынак клуба будзе нагадваць, што некалі тут кіпела жыццё, збіраліся творчыя і таленавітыя людзі, гучалі песні.

Ганна АЎТУХОВА

Фота аўтара

Последние новости

80 лет освобождения Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Интеллектуальная игра «Эрудит» прошла сегодня в Глуске

19 апреля 2024
Актуально

Первое заседание VII ВНС состоится 24—25 апреля

19 апреля 2024
Актуально

Продлили контракт на правовом приеме! Какие еще проблемы помог решить профсоюз?

19 апреля 2024
Культура

Выставка работ учащихся Центра творчества Глуска открылась в районном музее

19 апреля 2024
Общество

Республиканский субботник пройдет в Беларуси 20 апреля

19 апреля 2024
Актуально

Отсрочки, штрафы и СМС‑повестки — о каких новациях нужно знать будущим призывникам

19 апреля 2024
Общество

Ремонт в городской бане Глуска

18 апреля 2024
Актуально

На территории Глусского района проходит специальная программа «Допинг»

18 апреля 2024
Актуально

Когда судом применяется специальная конфискация

18 апреля 2024
Культура

Афиша Глуска: куда сходить и что посмотреть на досуге

18 апреля 2024

Рекомендуем

Общество

В Глусском районе проверили готовность лесной охраны к пожароопасному периоду

7 апреля 2024
Происшествия

В центральном парке Глуска кто-то варварски вырвал скамейку

6 апреля 2024
80 лет освобождения Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

11 апреля — Международный день освобождения узников фашистских концлагерей

9 апреля 2024
Есть вопрос? Есть ответ!

На связи с читателем. Кто должен строить гнезда аистам?

15 апреля 2024
80 лет освобождения Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Общереспубликанская акция «Разам з мастацтвам» прошла в Глусском районе

11 апреля 2024
Актуально

Все в банк! Новый порядок получения пенсий и детских пособий

14 апреля 2024
Культура

Афиша выходного дня: выставки, фильмы, танцы в Глуске

12 апреля 2024
АПК

Посевная в агрофирме «Славгородский» Глусского района

11 апреля 2024