Темы

Настаўніца, якую памятаюць усё жыццё

Настаўніца, якую памятаюць усё жыццё
Вольга Цітаўна Карбавец (Варава)

Ёсць адно мудрае выказванне: “Калі ў цябе планы на год — абірай прафесію хлебароба, калі на дзесяцігоддзі — працуй у лесе, а калі на ўсё жыццё — будзь настаўнікам”. Вольга Цітаўна Карбавец (па мужу Варава), настаўніца з саракагадовым стажам, выбрала працу на ўсё жыццё. Гэта цяпер яна сталая жанчына, якая прайшла ўсе жыццёвыя ступені, а тады, у перадваенныя гады, дзяўчынка Волечка цягнулася да ведаў і марыла на выдатна скончыць школу.

Вольга Цітаўна родам з Заходняй Беларусі. На-радзілася ў 1930 годзе ў маляўнічай вёсцы Купіск, што на Навагрудчыне (Гродзенская вобласць), у шматдзетнай сям’і. Бацькі трымалі вялікую гаспадарку, мелі ладны кавалак зямлі. Жыццё рана прымусіла яе пасталець: і калі, дапамагаючы бацькам, пяцігадовай дзяўчынкай разам з братамі і сястрой палола лён, і калі даглядала хатнюю жывёлу, і калі на ўласныя вочы бачыла жахі вайны.

Урок хіміі ў Кіраўскай васьмігодцы

— Добра памятаю першы дзень вайны, — узгадвае Вольга Цітаўна. — Я паспела скончыць толькі першы клас. У той дзень па радыё пачула грозную навіну і адчула, хутчэй за ўсё, разгубленасць і страх. Ніколі не забуду, як хаваліся з братамі і сястрой у скрыні, калі было зусім страшна. Маці з бацькам, як маглі, выратоўвалі нас зімой і ўлетку ад холаду і голаду. Дарэчы, з-за хваробы бацьку не прызвалі на фронт. У вайну згарэла наша хата, і доўгі час мы жылі ў свірне. Бацька склаў печ, там і зімавалі, пакуль не пабудавалі новую хату. Дзякуй богу, што ў гэтай страшнай вайне ўсе мае родныя засталіся жывыя.

Пасля вайны, выдатна скончыўшы мясцовую сямігодку, Вольга Цітаўна паступае ў Навагрудскае педвучылішча. Свой прафесійны шлях маладая настаўніца пачынае ў Стаўбцоўскім дзіцячым доме, дзе два гады працуе выхавацелем. Завочна атрымлівае вышэйшую адукацыю ў Мінскім педагагічным інстытуце. У хуткім часе яна знаё-міцца са сваім будучым мужам, ён быў родам з Бабровіч. Лёс прыводзіць маладую сям’ю на Глушчыну. Гэта толькі ў казках усё заканчваецца вяселлем, а ў жыцці пасля вяселля ўсё толькі пачынаецца. Маладыя марылі аб вялікай і дружнай сям’і, аб набыцці ўласнага жылля, імкнуліся ўладкавацца на добрую працу. Паціху іх мары пачалі здзяйсняцца. У аддзеле адукацыі Вользе Цітаўне прапаноўваюць працу настаўніка хіміі, біялогіі і геаграфіі ў Балашэвіцкай школе, якая на доўгія 13 гадоў і становіцца для яе другім домам. Крыху боязна было пераступіць парог новай школы: першыя вучні, вопытныя калегі-настаўнікі. Але хваляванні былі дарэмныя: добрай і ветлівай настаўніцы давяралі дарослыя і любілі малыя.

— Я з адказнасцю рыхтавалася да кожнага ўрока, — успамінае мая суразмоўца. — Ніколі не павышала голасу на вучняў, але была патрабавальнай. А самае галоўнае — любіла дзяцей. Можа, таму на маіх уроках заўсёды была цішыня. Калі некаторыя калегі скар-дзіліся на вучняў, што яны вельмі шумныя на ўроках, то Ісаак Маісеевіч Нозік, які ў той час быў дырэктарам, адразу ўспамінаў мяне. “Чаму ж, калі Вольга Ці-таўна праводзіць урок, у яе класе так ціха? Там жа тыя самыя вучні,” — казаў ён.

Нейкі час маладая сям’я жыла на кватэры ў Балашэвічах, пасля перабраліся ў пабудаваную хату ў Глуску. За школьнымі буднямі жыццё ішло хутка, нарадзіліся сын і дачка. На плечы жанчыны кладуцца выхаванне дзяцей, хатнія клопаты, працоўная дзейнасць. Некалькі гадоў яна пешшу дабіралася з Глуска на работу: аўтобусы ў той час не хадзілі. Дома кожны вечар чакалі дзеці, а ў школе за партамі кожную раніцу — вучні. Вольга Цітаўна ўсё паспявала, да ўсіх адносілася па-мацярынску.

Калі Вользе Карбавец прапанавалі працу ў Кіраўскай васьмігадовай школе, да якой можна было дабірацца на аўтобусе, яна доўга думала. Цяжка было развітвацца з любімымі вучнямі і калектывам: настолькі яны зрадніліся за гэты час. Але ўсё ж такі яна згадзілася. З гэтай школай ужо вопытная настаўніца была звязана доўгія 24 гады. Спраў заўсёды было многа: правесці ўрокі, аформіць кабінет, дагледзець прышкольны ўчастак, якім загадвала. На ім дзеці прывучаліся да працы, вырошчвалі самую розную гародніну, якой хапала школе на ўвесь год. Неаднаразова Вольга Цітаўна разам з вучнямі дамагалася высокіх паказчыкаў у настаўніцкай працы: яе кабінет хіміі і біялогіі шмат гадоў утрымліваў першае месца, а на раённых выставах дасягненняў юных даследчыкаў па вырошчванні сельскагаспадарчых культур не раз яны адзначаліся ўзнагародамі. Акрамя таго, для ўдзельнікаў розных семінараў настаўніца часта праводзіла адкрытыя ўрокі.

Ужо будучы на заслужаным адпачынку, Вольга Цітаўна прадаўжала працаваць. Яна не ўяўляла сябе без працы, таму, калі Кіраўскую школу закрылі, не адмовіла дырэкцыі школы ў вёсцы Старое Сяло і адпрацавала там настаўнікам хіміі тры гады.

Легкакрылай птушкай праляцеў час. Нярэдка былая настаўніца гартае фотаальбом, углядаецца ў твары сваіх выпускнікоў, успамінае, ганарыцца іх поспехамі. Зярняты дабрыні, якія яна шчодра сеяла ў душах вучняў, далі добрыя ўсходы. Большасць з іх сталі дастойнымі людзьмі, завялі свае сем’і. І хоць Вольга Цітаўна даўно не працуе, вучні-выпускнікі не забываюць яе. Многія з іх тэлефануюць, пішуць ёй. А хіба не шчасце для настаўніка адчуваць сувязь са сваімі вучнямі праз многія гады пасля школы?

— Кожны год на Дзень настаўніка, — расказвае яна, — мой былы вучань з Кіраўскай васьмігодкі Леанід Булавін — вядомы вучоны ў галіне земляробства і аграэкалогіі, доктар сельскагаспадарчых навук, з 2013 года прафесар — тэлефануе мне і віншуе са святам. Ён лічыць, што ў яго дасягненнях ёсць частка маёй настаўніцкай працы. Для мяне гэта лепшая ўзнагарода. Таксама было вельмі прыемна даведацца, што былы выпускнік Балашэвіцкай школы Іван Каранец памятае мяне і лічыць любімай настаўніцай. Я вельмі радавалася з дачкой, калі з раённай газеты, дзе пісалі пра гэту школу, даведалася, што мая педагагічная дзейнасць паўплывала на яго выбар прафесіі і вызначыла яго будучыню (шмат гадоў ён працаваў настаўнікам геаграфіі).

Прысвяціўшы сорак гадоў свайго жыцця школе, стаўшы для некалькіх пакаленняў прыкладам настаўніка, Вольга Цітаўна прызнаецца: ніколі не шкадавала, што выбрала такі шлях, і ніколі не хацела займацца чым-небудзь іншым. Яна засталася настаўніцай на ўсё жыццё: першае верасня па-ранейшаму для яе святочны і радасны дзень. Яна віншуе сённяшніх школьнікаў, іх бацькоў і настаўнікаў з новым навучальным годам і жадае ім поспехаў і здароўя. А нам засталося пажадаць Вользе Цітаўне Карбавец доўгага і шчаслівага веку. Няхай яе шчырае сэрца яшчэ многа гадоў грэецца ўдзячнасцю яе былых вучняў. Яна гэта заслужыла.

Ганна АЎТУХОВА

Фота аўтара і з архіва Вольгі Карбавец

Последние новости

Актуально

Первое заседание VII ВНС состоится 24—25 апреля

19 апреля 2024
Актуально

Продлили контракт на правовом приеме! Какие еще проблемы помог решить профсоюз?

19 апреля 2024
Культура

Выставка работ учащихся Центра творчества Глуска открылась в районном музее

19 апреля 2024
Общество

Республиканский субботник пройдет в Беларуси 20 апреля

19 апреля 2024
Актуально

Отсрочки, штрафы и СМС‑повестки — о каких новациях нужно знать будущим призывникам

19 апреля 2024
Общество

Ремонт в городской бане Глуска

18 апреля 2024
Актуально

На территории Глусского района проходит специальная программа «Допинг»

18 апреля 2024
Актуально

Когда судом применяется специальная конфискация

18 апреля 2024
Культура

Афиша Глуска: куда сходить и что посмотреть на досуге

18 апреля 2024
Общество

Семья Дербеевых из Глуска — участники областного этапа конкурса «Семья года»

18 апреля 2024

Рекомендуем

Общество

В Глусском районе проверили готовность лесной охраны к пожароопасному периоду

7 апреля 2024
Происшествия

В центральном парке Глуска кто-то варварски вырвал скамейку

6 апреля 2024
80 лет освобождения Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

11 апреля — Международный день освобождения узников фашистских концлагерей

9 апреля 2024
Есть вопрос? Есть ответ!

На связи с читателем. Кто должен строить гнезда аистам?

15 апреля 2024
80 лет освобождения Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Общереспубликанская акция «Разам з мастацтвам» прошла в Глусском районе

11 апреля 2024
Актуально

Все в банк! Новый порядок получения пенсий и детских пособий

14 апреля 2024
Культура

Афиша выходного дня: выставки, фильмы, танцы в Глуске

12 апреля 2024
АПК

Посевная в агрофирме «Славгородский» Глусского района

11 апреля 2024