Темы

Раённая нарада педагогаў

Раённая нарада педагогаў

Традыцыйная нарада настаўнікаў адбылася 29 жніўня ў Глуску. Як звычайна, у апошнія летнія дні педагогі раёна сабраліся, каб абмеркаваць вынікі мінулага навучальнага года і вызначыцца з перспектывамі на чарговы год. І хаця мерапрыемства насіла святочны і ўрачысты характар, праблемы ўзнімаліся сур’ёзныя. Яны былі акрэслены ў дакладзе начальніка аддзела адукацыі, спорту і турызму Глускага райвыканкама Аляксандра Бельскага.

Так, у мінулым годзе ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі нашага раёна навучаўся 1 521 вучань, сёлета ж, мяркуецца, іх будзе 1 465, і лічбы гэтыя гавораць самі за сябе. Па-ранейшаму адчуваецца няхватка педагагічных кадраў: не хапае настаўнікаў англійскай мовы, педагогаў-псіхолагаў, дэфектолагаў. Вырашаецца гэта праблема часткова дзякуючы пенсіянерам, часткова шляхам перападрыхтоўкі настаўнікаў іншых спецыяльнасцей. Ёсць пытанні па выніках цэнтралізаванага тэсціравання. Па рускай мове і грамадазнаўстве раённы сярэдні бал вышэйшы за абласны, а па некаторых прадметах асобныя школьнікі паказалі максімальны і блізкія да максімальнага вынікі: 100  балаў па хіміі, 97 па матэматыцы, 94 па біялогіі, 93  па рускай мове. Пры гэтым сярэдні бал на ЦТ па матэматыцы ва Усцярхоўскім НПК — 5, Заеліцкім НПК — 5,5. Неўцяшальныя рэзультаты ў некаторых школах і па іншых прадметах, напрыклад, фізіцы, біялогіі, гісторыі Беларусі. З кожным годам пагаршаюцца вынікі алімпіяд, так, з 29 пераможцаў раённага этапу на абласны, згодна з рэйтынгамі, накіравалі толькі чатыры (раней  было па дзесяць і болей), двое ўдзельнікаў атрымалі дыпломы.

Педагогаў Глушчыны з надыходзячым Днём ведаў павіншаваў старшыня Глускага райвыканкама Уладзімір Царыкаў

На праблемы ў галіне адукацыі звярнуў увагу і старшыня Глускага райвыканкама Уладзімір Царыкаў. Да прыкладу, вялікая колькасць медалістаў (16 — гэта самая высокая лічба ў параўнанні з другімі раёнамі вобласці) і пры гэтым адносна нізкія балы на цэнтралізаваным тэс-ціраванні. Таксама ў сваім выступленні перад педагогамі Уладзімір Леанідавіч акрэсліў задачы, якія патрабуюць абавязковага вырашэння, у прыватнасці, актывізацыя прафарыентацыйнай работы праз больш цеснае ўзаемадзеянне з мяс-цовымі прадпрыемствамі і арганізацыямі.

Кветкі і падарункі — ветэранам педагагічнай працы

Без сумнення, праблемы трэба ўхіляць, і, без сумнення, у сістэме адукацыі Глушчыны ёсць для гэтага ўсе магчымасці. У мінулым годзе ў раёне працавала 383 педагагічныя работнікі, і з іх 283 — з вышэйшай і першай кваліфікацыйнай катэгорыяй. Менавіта ад кваліфікацыі педагога залежаць якасць адукацыі і рэзультатыўнасць навучання, адзначыў Аляксандр Бельскі і расказаў, што ў 2016/2017 го-дзе 57 педагогаў прайшлі атэстацыю на пацвярджэнне або атрыманне вышэйшай, першай ці другой кваліфікацыйнай катэгорыі, а настаўнік грамадазнаўства Сяргей Сяргееў (гімназія) першым у раёне быў атэставаны на катэгорыю “настаўнік-метадыст”. У абласным туры конкурсу “Настаўнік года” выкладчык геаграфіі з гімназіі Сяргей Бабак атрымаў дыплом 3-й ступені, настаўніца хіміі з гімназіі Святлана Бабак стала лепшай у сваёй намінацыі і будзе прадстаўляць Магілёўшчыну на рэспубліканскім этапе, ён пройдзе ў Мінску восенню. Педагог дадатковай адукацыі Наталія Юрэвіч была ўзнагароджана дыпломам 3-й ступені на Усе-расійскім педагагічным конкурсе “Лепшая рас-працоўка ўрока” і падзякай за прэзентацыю адукацыйна-метадычнага комплексу на абласным пасяджэнні клуба прафесійных зносін “Да вяршынь майстэрства”. Педагогі і навучэнцы Цэнтра твор-часці атрымалі ў агульнай колькасці амаль 200 раённых, абласных, рэспубліканскіх і  міжнародных дыпломаў, грамат і сертыфікатаў.

У навучальныя ўстановы раёна сяголета прыйшло сем маладых спецыялістаў

Радуюць сваімі поспехамі спартсмены-таэквандзісты, якія пастаянна прывозяць са спаборніцтваў медалі рознай вартасці, не адстаюць ад іх юныя гандбалісты — пераможцы і прызёры абласных пяршынстваў, рэспубліканскіх турніраў. “Шчыра кажучы, да сённяшняга дня не магу забыць тую яркую перамогу глускіх хлапчукоў на адкрытым турніры памяці Сяргея  Зайцава”, — заўважыў Аляксандр Бельскі.

Тое, што педагогі Глушчыны ўмеюць і могуць працаваць, яшчэ раз пацвердзілі ўзнагароды, якія ўручалі старшыня Глускага райвыканкама Уладзімір Царыкаў і  начальнік аддзела адукацыі, спорту і турызму Аляксандр Бельскі. Так, на мерапрыемстве былі ўзнагароджаны Ганаровымі граматамі ўпраўлення адукацыі Магілёў-скага аблвыканкама за плённую працу і высокі прафесіяналізм Аксана Сокал (СШ № 2), Наталля Марус (Заеліцкі НПК), Іна Барысенка (гімназія), Алена Вароніна (СШ № 1), Ганна Масцерава (гімназія), Марыя Якубенка (Каткаўскі НПК), Зоя Змітровіч (санаторная школа). За высокія дасягненні ў навучанні і выхаванні падрастаючага пакалення, за плённую працу, за пастаянную і актыўную дапамогу ўстановам адукацыі ў развіцці матэрыяльна-тэхнічнай базы Ганаровыя граматы аддзела адукацыі, спорту і турызму Глускага райвыканкама атрымалі Таццяна Краснянская (яслі-сад № 1), Людміла Кудрыцкая (СШ № 2), Наталля Мохнева (прыёмная маці). Акрамя гэтага, падзячным пісьмом старшыні Глускага райвыканкама за якасную падрыхтоўку ўстаноў адукацыі да новага навучальнага года былі ўзнагароджаны калектывы Усцярхоўскага НПК (дырэктар Віктар Сасноўскі) і СШ № 2 (дырэктар Святлана Лісіца). Калектыў СШ № 2 таксама быў адзначаны за актыўны ўдзел у рэалізацыі праекта Упаўнаважанага па справах рэлігій і нацыянальнасцей “Адміністрацыйны рэгіён Беларусі — арганізацыя суайчыннікаў за мяжой”.

Шчырымі апладысментамі віталі прысутныя ветэранаў педагагічнай працы, а са сцэны гучалі словы падзякі і павагі да гэтых людзей, прысвяціўшых усё жыццё такой высакароднай прафесіі. Некаторыя ветэраны і зараз запатрабаваны ў школах і садках раёна. Несумненна, многаму ад гэтых і іншых вопытных настаўнікаў змогуць навучыцца маладыя спецыялісты, іх сяголета прыйшло сем чалавек. Анастасія Лугіна будзе працаваць настаўніцай замежнай мовы ў СШ № 1, Марыя Шыцюк — выхавацелькай у яслях-садку № 3, Паліна Бяспалава — кіраўніком творчага калектыву ў дзіцячай школе мастацтваў, Сяргей Талстоў — настаўнікам гісторыі ў СШ № 2. На работу педагогам дадатковай адукацыі ў Цэнтр творчасці накіраваны Барыс Кажаронак, настаўніцай пачатковых класаў у Клятнянскую школу — Кацярына Ганчар, туды ж, толькі настаўнікам геаграфіі, — Яўген Дзядзюля. Слова ў наказ маладым спецыялістам сказаў настаўнік-метадыст Сяргей Сяргееў.

Урачыстая частка канферэнцыі суправаджалася песнямі, танцамі, выступленнямі спартсменаў і паказамі модных калекцый. На сцэну выходзілі педагогі і іх вучні — з Цэнтра творчасці, дзіцячай школы мастацтваў, спартшколы і ФСК, іншых навучальных устаноў раёна. Дарэчы, за актыўны ўдзел і садзейнічанне ў падрыхтоўцы мерапрыемстваў раённага аддзела адукацыі, спорту і турызму Ганаровымі граматамі аддзела былі адзначаны педагогі-харэографы Глускай дзіцячай школы мастацтваў Марына Рудабелец і Сняжана Каржнёва. Такая сутворчасць, такое ўзаемадзеянне і зрабілі гэтае мерапрыемства святочным, радасным, урачыстым па форме, пры гэтым лаканічным і грунтоўным па змесце.

Аксана ВАСІЛЕЎСКАЯ

Фота Сяргея РУДЗІНСКАГА

Больш фота глядзіце ў раздзеле “Фотагалерэя. 2017 год”.

Последние новости

Культура

АФИША ВЫХОДНОГО ДНЯ. Куда сходить и что посмотреть в ближайшие выходные

29 марта 2024
80 лет освобождения Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Дважды герой Советского Союза Степан Шутов

29 марта 2024
Общество

ЦИК Беларуси зарегистрировал 56 кандидатов в члены Совета Республики

29 марта 2024
Актуально

Министерство спорта и туризма проводит правовой мониторинг

29 марта 2024
Актуально

День правового просвещения и личный прием граждан прошел в Глусском УКП «Жилкомхоз»

28 марта 2024
Власть

Лукашенко: всякая финансовая деятельность должна быть подчинена интересам экономики

28 марта 2024
Год качества

В честь 100-летия Глусского района на территории детского сада № 4 Глуска заложили сосновую аллею

28 марта 2024
АПК

Галоўнае — захаваць маладняк. На семінары-нарадзе, які прайшоў у Глусскім раёне, разглядалі тэхналагічныя аспекты захаванасці і вырошчвання маладняку буйной рагатай жывёлы

28 марта 2024
Общество

Реконструкция линейно-кабельных сооружений проводится в Глуске

28 марта 2024
Общество

Районные соревнования по настольному теннису прошли в Глуске

28 марта 2024

Рекомендуем

Актуально

К 100-летию Глусского района объявлен конкурс на лучший логотип. Положение о проведении районного конкурса

20 марта 2024
Культура

Семья Дербеевых представит Глусский район в конкурсе “Семья года”

20 марта 2024
Общество

Торжественное мероприятие ко Дню работников бытового обслуживания населения и жилищно-коммунального хозяйства состоялось в Глуске

22 марта 2024
Общество

Планы у дорожников большие. Интервью с начальником Глусского ДРСУ-213 Иваном Радько

21 марта 2024
Общество

Так в РОВД заведено. На заслуженный отдых проводили первого заместителя начальника Глусского райотдела

26 марта 2024
Общество

Александр Багель выдвинут кандидатом в члены Совета Республики от Глусского района

22 марта 2024
Год качества

Республиканская добровольная акция «Адновім лясы разам!» проходит в Глусском районе

25 марта 2024
Культура

Масленицу ярко и познавательно отметили глусские гимназисты

18 марта 2024