Темы

Свята ў школьнай сям’і

Свята ў школьнай сям’і
Першы ў новым навучальным годзе званок даюць Валянцін Варонін і Кацярына Сысой

Усім вядома: калі даюць падарункі — значыць, свята. Першакласнікі Усцярхоўскай школы ў свой першы школьны дзень добра зразумелі, што Дзень ведаў — гэта сапраўды свята, бо падарункаў на ўрачыстай лінейцы атрымалі нямала.

Гэта ў першую чаргу кніга “Беларусь — наша Радзіма” — падарунак Прэзідэнта рэспублікі, які дзяўчынкам і хлопчыкам уручыў старшыня Глускага райвыканкама Уладзімір Царыкаў. Таксама кожны першакласнік атрымаў невялікія карысныя сувеніры на памяць пра гэты дзень ад шэфаў — ААТ “Зара Камуны” і глускага філіяла “Беларусбанка”, іх падарылі кіраўнікі гэтых арганізацый  Вячаслаў Радчыкаў і Надзея Хмылова. Дарэчы, работнікі банка таксама прывезлі з сабою і торт, ды такі вялікі, што яго павінна хапіць не толькі на 11 першакласнікаў, але на ўсіх 59 школьнікаў. На карысць усіх вучняў  паслужыць і офісная тэхніка, якую школа атрымала ў падарунак ад раённага выканаўчага камітэта. Канешне, гучалі ў гэты дзень віншаванні з новым навучальным годам, пажаданні моцнага здароўя дзецям, іх бацькам і настаўнікам, каб лёгкай была вучоба і трывалымі веды.

Дырэктар Усцярхоўскага НПК Віктар Сасноўскі падзякаваў гасцям і ўсім шэфам за іх увагу, за тое, што, нягледзячы на занятасць, знаходзяць час, каб наведаць вучняў, пацікавіцца праблемамі і патрэбамі школы, і, галоўнае, дапамагаюць іх вырашаць і задавальняць. І робяць гэта не толькі ад выпадку да выпадку, а пастаянна.

У сваю чаргу вучні радуюць сваіх настаўнікаў і ўсіх, хто пра іх клапоціцца, добрымі ведамі і ўчынкамі. Вось і на лінейцы падзякі ад кіраўніцтва школы атрымалі вучань  5-га класа Максім Брычонак і вучаніца 3-га класа Лізавета Лёзава. А права даць першы ў гэтым навучальным годзе званок даверылі адзінаццацікласніку Валянціну Вароніну і першакласніцы Кацярыне Сысой.

Увогуле, лінейка ва Усцярхоўскай школе атрымалася па-дамашняму ўтульнай, цёплай і спакойнай, і было поўнае адчуванне вялікай дружнай школьнай сям’і, якая сабралася на агульнае свята.

Аксана ВАСІЛЕЎСКАЯ

Фота Сяргея РУДЗІНСКАГА

Больш фота глядзіце ў раздзеле «Фотагалерэя. 2017 год»

Последние новости

Общество

В День матери 95-летний юбилей отмечает Лидия Кирилловна Картель

14 октября 2025
Читать новость
Общество

Сердца, полные любви. Торжественный прием ко Дню матери в Могилеве

14 октября 2025
Читать новость
Калейдоскоп

Заморозки и мокрый снег. Прогноз погоды на 15—19 октября

14 октября 2025
Читать новость
Актуально

Молодежь за безопасность. Глуск.

14 октября 2025
Читать новость
Происшествия

В деревне Крюковщина горел автомобиль

14 октября 2025
Читать новость
Власть

Глобальная обстановка в мире и отношения с США стали темами совещания у Лукашенко

14 октября 2025
Читать новость