• Главная
  • О газете
  • Контакты
  • Реклама
  • Фотогалерея
    • 2016 год
    • 2015 год
    • 2014 год
    • 2017 год
    • 2018 год
    • 2019 год
    • 2020 год
    • 2021 год
    • 2022 год
Глуск | Глусский район | Погода в Глуске | Новости Глуска | Новости Глусского района | Родина | Радзiма | Газета Глуска

8 кастрычніка — Дзень работніка культуры. Интэрв’ю напярэдадні свята з начальнікам аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Глускага райвыканкама Наталляй ГУЛЕВІЧ.

Суббота, 7.10.2017 19:00. Category: Культура, Общество    

У надыходзячую нядзелю, 8 кастрычніка, Дзень работніка культуры будуць адзначаць усе, хто мае дачыненне да гэтай сферы. Напярэдадні свята мы пагутарылі з начальнікам аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Глускага райвыканкама Наталляй ГУЛЕВІЧ.

За культурнае жыццё глушчан і жыхароў раёна зараз непасрэдна “адказваюць” 13 клубных устаноў цэнтралізаванай клубнай сістэмы, гэта раённы Дом культуры, Дом рамёстваў у аграгарадку Заеліца, аўтаклуб і сельскія клубныя ўстановы розных тыпаў, расказала Наталля Уладзіміраўна.

За дзевяць месяцаў бягучага года было праведзена болей за 2 600 масавых мерапрыемстваў — канцэртаў, “агеньчыкаў”, тэатралізаваных праграм, народных святаў, вечароў адпачынку і іншых, падлічана, што на іх пабывала амаль 289 тысяч чалавек. Пры клубных установах дзейнічаюць аматарскія аб’яднанні, працуюць гурткі, як рукадзельнага напрамку, так і танцавальныя, вакальныя і іншыя. Усіх клубных фарміраванняў 132, і займаюцца там і дзеці, і дарослыя. Дарэчы, шэсць калектываў мастацкай самадзейнасці раёна маюць статус народных. Наталля Гулевіч асабліва адзначыла народны калектыў “Вярбічанька” (хормайстар — Аляксандр Голуб). “Вярбічанька” актыўна ўдзельнічае ў розных мерапрыемствах, дае канцэрты за межамі Глускага раёна, а літаральна заўтра будзе выступаць на абласных “Дажынках” у Клічаве.

Мала якія мерапрыемствы, ад раённых да міжнародных, абыходзяцца без майстроў Заеліцкага Дома рамёстваў. У гэтым годзе яны прымалі ўдзел у міжнародных фестывалях “Вянок дружбы” у Бабруйску і “Славянскі базар” у Віцебску, у рэспубліканскім свяце беларускай культуры “Вытокі”, рэспубліканскім фестывалі  “Вясновы букет”, абласным конкурсе “Зімовыя святы”, абласным фестывалі фальклорнай творчасці “Скарбніца Прыдняпроўя” і іншых мерапрыемствах.

Культурнае жыццё раёна не абмяжоўваецца толькі работай клубаў. Сваю лепту ў тое, каб зрабіць больш разнастайным вольны час глушчан, уносяць бібліятэкі. Іх у раёне 11, цэнтральная ў Глуску і 10 на сяле, а чытачы далёкіх вёсак абслугоўваюцца з дапамогай перасоўнай бібліятэкі. Людзям сталага ўзросту і тым, хто па стане здароўя не можа наведваць бібліятэку, кнігі прыносяць дадому. Вядома, работнікі бібліятэк не толькі выдаюць кніжкі. Так, бібліятэкар Завалочыцкай сельскай бібліятэкі Тамара Кулік збірае фальклорныя матэрыялы роднай мясцовасці, адшуквае невядомыя раней факты з гісторыі, запісвае ўспаміны старажылаў, праводзіць вельмі цікавыя і пазнавальныя экскурсіі. Бібліятэкар Каткаўскай сельскай бібліятэкі Таццяна Пінчук на пасяджэннях аматарскага аб’яднання “Золак”, якім яна кіруе, мэтанакіравана далучае дзяцей і падлеткаў да вытокаў народнай творчасці, знаёміць са святамі і традыцыямі нашых продкаў.

Сваю ролю ў культурным асяроддзі Глушчыны адыгрывае і мясцовы гісторыка-краязнаўчы музей. Тут праходзяць выставы, семінары, урокі краязнаўства. З сакавіка ў музеі працуе сувенірная лаўка, зараз тут можна набыць магніты з выявамі Глуска, у планах — разнастаіць “асартымент” вырабамі майстроў Заеліцкага Дома рамёстваў. На пачатку года была аб’яўлена акцыя “Падары музею экспанат”, і на яе адгукнулася нямала людзей. Дзякуючы гэтаму калекцыя музея папоўнілася ў першую чаргу рознымі манетамі і іншымі экспанатамі, сярод якіх — вагі, якімі карысталіся недзе да 1930-х гадоў, і станок для разгладжвання асінавай стружкі, што масава нарыхтоўвалі ў пачатку мінулага стагоддзя на Глушчыне.

 Напрыканцы нашай размовы Наталля Гулевіч папрасіла перадаць праз газету віншаванні калегам са святам, падзяку за іх працу, іх адданасць прафесіі, якая, можа, і не прыносіць вялікіх заробкаў, затое нясе вялікае душэўнае задавальненне — і для саміх работнікаў культуры, і для тых, дзеля каго яны працуюць. Да пажаданняў аптымізму, здароўя і натхнення далучаемся і мы, “радзімаўцы”.

Аксана ВАСІЛЕЎСКАЯ

« Месяц в цифрах
9 октября — Всемирный день почты. Накануне праздника корреспондент районной газеты пообщалась с начальником Глусского районного узла почтовой связи Александром Калентой »
  • Год мира и созидания
  • Падпіска 2023
  • Оплата услуг редакции через ЕРИП
  • Реклама

  • Версия для слабовидящих
  • Мы в соцсетях





  • Рубрики
    • Актуально (1 119)
    • АПК (405)
    • Беларусь помнит (158)
    • Власть (483)
    • Гісторыя Глушчыны (137)
    • Год мира и созидания (11)
    • Духовность (178)
    • Есть вопрос? Есть ответ! (82)
    • Как выписать газету (2)
    • Калейдоскоп (64)
    • Культура (320)
    • Общество (5 150)
    • Происшествия (404)
    • Реклама (0)
    • РОЧС информирует (42)
    • Спорт (360)
    • Творческие проекты (202)
    • Тема недели "БелТА" (59)
    • Четыре стороны света (4)
    • Экономика (408)
  • Баннеры
  • Архив газеты
  • Погода в Глуске
    Глуск
  • Яндекс.Метрика
Тема предоставлена Web 2.0 News.
© 2023 Глуск | Глусский район | Погода в Глуске | Новости Глуска | Новости Глусского района | Родина | Радзiма | Газета Глуска  Все права защищены.
Сайт Президента Республики Беларусь Глусский районный исполнительный комитет
Top