• Главная
  • О газете
  • Контакты
  • Реклама
  • Фотогалерея
    • 2016 год
    • 2015 год
    • 2014 год
    • 2017 год
    • 2018 год
    • 2019 год
    • 2020 год
    • 2021 год
    • 2022 год
Глуск | Глусский район | Погода в Глуске | Новости Глуска | Новости Глусского района | Родина | Радзiма | Газета Глуска

Да справы з душой і да людзей з павагай

Понедельник, 9.10.2017 15:00. Category: Общество    

Прадаўцом аўтамагазіна Вольга Жынько працуе чацвёрты год, прыйшла сюды па вытворчай неабходнасці ўсяго на тыдзень, ды вось затрымалася на значна большы час. Мы не пыталіся, ці шкадуе яна аб гэтым, проста паглядзелі, як прадавец абслугоўвала пакупнікоў у Зарэччы Казловіцкага сельсавета, і зразумелі, што ў аўтамагазіне яна на сваім месцы і людзі гэтыя хваляць яе правільна, не перабольшваюць ні пра ўважлівасць, ні пра цярплівасць, ні пра культуру абслугоўвання, ні нават пра шырокі асартымент, бо ўсё, што пакупнікі хацелі купіць, было ў наяўнасці, ды яшчэ і на выбар.

— Мы ўжо старыя ўсе, — расказвала пра сваю “магазіншчыцу” Любоў Тарасаўна Аглінішкіс з Зарэчча, патэлефанаваўшы ў рэдакцыю, — не надта бачым, якія грошы трэба даць, не адразу ўспомнім, што купіць, а наша прадавец Вольга цярпліва ўсё пакажа, раскажа, растлумачыць, калі трэба, і два разы паўторыць, не падганяе нас, маўляў, хутчэй бярыце ды ідзіце, усё ветліва, культурна, спакойна. І вадзіцель з ёю таксама вельмі добры працуе, спагадлівы, часам і сумку да хаты праз вуліцу паднясе. Нам вельмі пашанцавала з імі, дзякуй ім за такую іх работу і за такое стаўленне да нас. І не адна я так думаю, са мною ўсе нашы жыхары згодны.

Ва ўсіх у Зарэччы мы пытацца не сталі. Ды гэтага і не патрабавалася, дастаткова было паслухаць некалькіх жанчын, што сабраліся  каля аўтамагазіна на адным з яго прыпынкаў, і самім крыху паназіраць за работай прадаўца Вольгі Жынько і вадзіцеля Валерыя Грышына. Кожны ведае сваё і разам робяць адну справу, робяць добра і сумленна. Пацвердзіла гэта і іх непасрэдны кіраўнік, начальнік Глускага рознічна-гандлёвага ўчастка Глускага райпо Таццяна Дзяшчэня. На абслугоўванні гэтага аўтамагазіна 15 вёсак, у дзень аб’язджаюць па 6—8 населеных пунктаў, наматваючы на спідометры па 100—130 кіламетраў. Тавараабарот летам даходзіць да 30 тысяч, а рабочы дзень, хаця і рэгламентаваны па часе, але часта заканчваецца пазней за ўстаноўленыя 17:30. Бо абодва да работы сваёй падыходзяць не фармальна, а з душой, да людзей ставяцца з разуменнем і павагай. І гэта часавымі рамкамі не абмяжуеш.

Т. ЛУКАШЭВІЧ

Фота В. ЧУЧВАЛ

« Криминальная хроника
В Глуске открылось кафе «Старый дворик» »
  • Год мира и созидания
  • Падпіска 2023
  • Оплата услуг редакции через ЕРИП
  • Реклама

  • Версия для слабовидящих
  • Мы в соцсетях





  • Рубрики
    • Актуально (1 119)
    • АПК (405)
    • Беларусь помнит (158)
    • Власть (483)
    • Гісторыя Глушчыны (137)
    • Год мира и созидания (11)
    • Духовность (178)
    • Есть вопрос? Есть ответ! (82)
    • Как выписать газету (2)
    • Калейдоскоп (64)
    • Культура (320)
    • Общество (5 150)
    • Происшествия (404)
    • Реклама (0)
    • РОЧС информирует (42)
    • Спорт (360)
    • Творческие проекты (202)
    • Тема недели "БелТА" (59)
    • Четыре стороны света (4)
    • Экономика (408)
  • Баннеры
  • Архив газеты
  • Погода в Глуске
    Глуск
  • Яндекс.Метрика
Тема предоставлена Web 2.0 News.
© 2023 Глуск | Глусский район | Погода в Глуске | Новости Глуска | Новости Глусского района | Родина | Радзiма | Газета Глуска  Все права защищены.
Сайт Президента Республики Беларусь Глусский районный исполнительный комитет
Top