Темы

Кветкі, мосцік і… смаўжы

Кветкі, мосцік і… смаўжы

Круглую клумбу з амаль дзясяткам відаў кветак і дэкаратыўных траў уладкавалі глускія камунальнікі падчас абласнога конкурсу “Магілёўскі майстар —2017”. Ён праходзіў у Клічаве і быў арганізаваны абласным камі- тэтам прафсаюза работнікаў мясцовай прамысловасці і камунальна-бытавых прадпрыемстваў. Удзел у конкурсе прафесійнага майстэрства прымалі 18 прадпрыемстваў ЖКГ вобласці, Глускі “Жылкамгас” прадстаўлялі Людміла Пастушонак і Вера Тверыцінава. Яшчэ на стадыі падрыхтоўкі вырашылі не абмяжоўвацца аднымі раслінамі, таму з сабой прывезлі не толькі расаду, але і шчабёнку (з яе атрымаўся імправізаваны ручэй), і прыгожы драўляны масток, на яго прымацавалі стракатых штучных матылькоў, а побач пасадзілі сапраўдных вінаградных смаўжоў. Праўда, не ўсе з назбіраных у Глуску і прывезеных у Клічаў трох дзясяткаў малюскаў, распавядае Людміла Пастушонак, дасядзелі на месцы да канца конкурсу, некаторыя параспаўзаліся ў траве, але гэта не перашкодзіла агульнаму выгляду клумбы, хутчэй наадварот — надало ёй жывасці і натуральнасці. У выніку так арыгінальна аформленая практычная работа, годная абарона праекта і правільныя адказы на тэарэтычныя пытанні прынеслі глускім азеляніцелям 1-е месца ў намінацыі “аб’ектна-планаванае прасторавае рашэнне”, а яе аўтары і выканаўцы атрымалі дыплом,  чайны сервіз і сертыфікат на 20 рублёў. Не застаўся ў накладзе і прымаючы бок: горад Клічаў ад гэтага конкурсу атрымаў каля 20 адмысловых прыгожых клумбаў, ад чаго яшчэ больш пахарашэў да абласных “Дажынак”.

Т. ЛУКАШЭВІЧ

Последние новости

АПК

Корманарыхтоўка — адказны этап

12 мая 2025
Читать новость
Общество

Статистический обзор ко Дню семьи

12 мая 2025
Читать новость
Власть

Активизироваться в экономике. Лукашенко о главной задаче в сотрудничестве с Вьетнамом

12 мая 2025
Читать новость
Происшествия

В деревне Городок сгорел жилой дом

12 мая 2025
Читать новость
Актуально

Не станьте жертвой телефонных мошенников

12 мая 2025
Читать новость
Власть

День Победы в двух столицах, откровенные заявления, марафон встреч и музей народных достижений. Итоги недели Президента

12 мая 2025
Читать новость

Рекомендуем