Темы

Медаль заслужылі разам

Медаль заслужылі разам

Прэм’ер-міністр Беларусі Андрэй Кабякоў уручыў дзяржаўныя ўзнагароды лепшым прадстаўнікам працоўных калектываў. Урачыстая цырымонія прайшла на мінулым тыдні ў Палацы Рэспублікі ў Мінску. У зале прысутнічалі ўрачы, выкладчыкі, вучоныя, работнікі прамысловасці, будаўніцтва, лясной гаспадаркі, прадстаўнікі творчай інтэлігенцыі, сацыяльнай сферы. Усяго ўзнагароды з рук Прэм’ер-міністра атрымала каля 130 чалавек. Сярод іх быў і дырэктар Веснаўскага дома-інтэрната для дзяцей-інвалідаў з асаблівасцямі псіха-фізічнага развіцця Вячаслаў Клімовіч. Гэту сацыяльную ўстанову Вячаслаў Уладзіміравіч узначальвае 12 гадоў. За такі час яна не толькі змянілася знешне (маецца на ўвазе стан і абсталяванне ўсіх будынкаў, пакояў, добраўпарадкаванне тэрыторыі), але і зрабіла значныя крокі наперад у павышэнні якасці жыцця і развіцця выхаванцаў. Дастаткова сказаць пра іх паспяховы ўдзел у міжнародных спецыяльных спартыўных спаборніцтвах у Рыме, Лос-Анджэлесе, Іашкар-Але, пра прызавыя месцы, якія займае ўстанова ў абласных і рэспубліканскіх конкурсах. Ужо сяголета ў іх актыве — паездкі ў Брэст на міжнародны фестываль асаблівых тэатраў і ў Польшчу на спаборніцтвы па валейболе. Варта сказаць пра сталярны цэх, які вырас са сталярнай майстэрні, пра тое, што ў мінулым годзе адзін з выхаванцаў дома-інтэрната стаў займацца рамонтам абутку ў майстэрні, адкрытай у Глуску. Таксама ў раённым цэнтры ў асобным доме пражывае сем юнакоў для прадаўжэння сваёй рэабілітацыі. Усё гэта, безумоўна, павышае і ўзровень дзейнасці самой установы, і якасць жыцця яе выхаванцаў — іх тут зараз 165 чалавек. Штатная колькасць работнікаў складае 169 чалавек, і праца кожнага з іх вельмі важная і патрэбная для таго, каб установа дзейнічала і развівалася. Таму ў высокай дзяржаўнай узнагародзе — медалі “За працоўныя заслугі”, якую атрымаў дырэктар дома-інтэрната Вячаслаў Клімовіч, па яго ўласным меркаванні, ёсць і частка працы і заслуг кожнага, хто тут жыве і хто працуе.

Таццяна ЛУКАШЭВІЧ

Фота Сяргея РУДЗІНСКАГА

Последние новости

АПК

Семинар-совещание по подготовке животноводческих объектов в зимне-стойловый период, по организации кормления и сохранности поголовья прошел в Глусском районе

18 сентября 2025
Читать новость
Общество

Глусский РОЧС напомнил о правилах безопасной эксплуатации зарядных устройств

18 сентября 2025
Читать новость
Общество

Глусчан приглашают поучаствовать в велопробеге «Беларусь за чистый воздух!»

18 сентября 2025
Читать новость
Происшествия

Рабочий погиб в Бобруйске, спустившись в траншею

18 сентября 2025
Читать новость
Власть

«День народного единства: значение мира и согласия» — тема сентябрьского дня информирования

18 сентября 2025
Читать новость
Общество

22 сентября пройдет акция «День без автомобиля. Беларусь за чистый воздух»

18 сентября 2025
Читать новость