Темы

Сучасныя патрабаванні да дрэваапрацоўкі

Сучасныя патрабаванні да дрэваапрацоўкі

Рэспубліканскі навучальна-кансультацыйны семінар па арганізацыі дрэваапрацоўкі прайшоў 17 кастрычніка на базе Глускага лясгаса, на яго былі запрошаны дырэктары і галоўныя інжынеры лясгасаў.

Выступаючы перад спецыялістамі, намеснік міністра лясной гаспадаркі Леанід Дзям’янік нагадаў, што з 1 студзеня 2018 года канчаткова забаронены экспарт круглых лесаматэрыялаў і ўся драўніна павінна будзе перапрацоўвацца ў краіне. Адпаведна, лясгасам, каб зарабляць валюту, патрэбна мець свае дрэваапрацоўчыя цэхі, прычым з самым сучасным абсталяваннем. Таму і абраны быў для правядзення семінара Глускі лясгас: тут на працягу апошніх год вялікая ўвага надаецца мадэрнізацыі дрэваапрацоўчага цэха. Увогуле мадэрнізацыя лесапільнага абсталявання ў лясгасах вобласці пачалася менавіта з Глускага раёна, адзначыў генеральны дырэктар Магілёўскага дзяржаўнага вытворчага лесагаспадарчага аб’яднання Уладзімір Раеўскі.

Больш падрабязна пра тое, як адбывалася мадэрнізацыя, удзельнікам семінара расказаў галоўны інжынер Глускага лясгаса Раман Долбік. Так, першая лінія лесапілення “Тимбела” была запушчана ў 1998 годзе, у 2010 годзе быў адкрыты сушыльны комплекс на 150 кубаметраў, у 2012 годзе пачаў працаваць цэх па перапрацоўцы дробнатаварнай драўніны. Нарэшце, у верасні 2017 года адбыўся пробны запуск лесапільнай лініі “Мебор”. Зараз лінія ўжо працуе, і ўдзельнікі семінара змаглі азнаёміцца з працэсам. Ім, спецыялістам,  гэта было карысна, ды і я з не меншай цікавасцю назірала за работай магутнага шматаперацыйнага механізма. Лінія аўтама-тызаваная, іншымі словамі, яна амаль усё робіць сама, ад людзей патрабуецца толькі задаць пэўныя параметры і забраць на выхадзе гатовую прадукцыю. Канешне, для абслугоўвання такой разумнай тэхнікі патрэбны не менш разумныя, адукаваныя работнікі, і яны ў лясгасе ёсць, сцвярджае галоўны інжынер Раман Долбік.

Агульны кошт праекта па ўстаноўцы лініі “Мебор”— болей за 2 мільёны беларускіх рублёў, грошы былі выдзелены са сродкаў лясгаса, а таксама інавацыйнага фонду Міністэрства лясной гаспадаркі. Згодна з інвестпраектам было не толькі закуплена высокатэхналагічнае абсталяванне, але і пабудаваны навес для захоўвання піламатэрыялаў і будынак цэха, добраўпарадкавана і заасфальтавана тэрыторыя, выкананы супрацьпажарныя мерапрыемствы. Новы цэх дазволіць перапрацоўваць да 50 тысяч кубаметраў круглага лесу ў год. Болей за 75 % выпускаемай прадукцыі будзе пастаўляцца на экспарт.

Але ці мэтазгодна было траціць грошы на ўстаноўку лініі “Мебор”, калі ў лясгасе ўжо працуюць іншыя лесапільныя лініі? Адказ на гэта пытанне можна даць, толькі параўнаўшы іх эфектыўнасць. Так, выпуск піламатэрыялаў у месяц на лініі “Тимбела” — 1 180 метраў кубічных, на лініі “Мебор” —2 200 м3, пры гэтым сыравіны на 1 кубічны метр гатовай прадукцыі патрабуецца адпаведна2,3 м3і2,1 м3. На “Тимбела” працуе 30 чалавек, вытворчасць на 1 чалавека за змену складае2,6 м3, на “Мебор” — 10 чалавек, вытворчасць —14,7 м3. Рэнтабельнасць выпускаемай прадукцыі — адпаведна 6,4 % і 19,5 %, сярэдняя выручка ад рэалізацыі прадукцыі ў месяц — 151,5 тысячы рублёў на “Тимбела” і 580 тысяч рублёў на “Мебор”. Як бачым, лічбы кажуць самі за сябе, а ўстаноўку лініі “Мебор” у лясгасе плануюць акупіць за 18 месяцаў.

Удзельнікі семінара наведалі ўсе памяшканні дрэваап-рацоўчага цэха. Ён, дарэчы, займае 5,2 гектара, гэта адзін з самых вялікіх сярод падобных цэхаў Магілёўскага лесагаспадарчага аб’яднання. Асаблівую цікавасць выклікаў сталярны цэх. Высветлілася, што ў Глускім лясгасе працуюць не толькі з маштабнымі заказамі, а з гатоўнасцю бяруцца і за дробныя. Зрабіць тут могуць што заўгодна, ад альтанак самых разнастайных канструкцый (гэта залежыць ад таго, наколькі разыдзецца фантазія кліента і дазволіць яго кашалёк) да сапраўды штучных вырабаў. Напрыклад, усім, у тым ліку і мне, спадабаўся вулей, які ў сталярным цэху зрабілі па індывідуальным заказе.

Упэўнена, што спадабаўся ўдзельнікам і аказаўся карысным і семінар у цэлым. Мяркую гэта па тым, што пытанняў яны задавалі шмат яшчэ падчас наведвання дрэваапрацоўчага цэха, цікавіліся і выручкай, і рэнтабельнасцю, і тымі складанасцямі, з якімі прыйшлося сутыкнуцца пры ўстаноўцы новага абсталявання. Больш падрабязна ўсе гэтыя моманты яны абмеркавалі на пленарным пасяджэнні па выніках семінара.

Аксана ВАСІЛЕЎСКАЯ

Фота Сяргея РУДЗІНСКАГА

Последние новости

Общество

Глусчане подключились к республиканскому субботнику

20 апреля 2024
Культура

Экскурсия глусских «арт-крошек»

20 апреля 2024
Актуально

В рамках акции Госэнергогазнадзор бесплатно проведет обследование вашего дома

20 апреля 2024
80 лет освобождения Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Интеллектуальная игра «Эрудит» прошла сегодня в Глуске

19 апреля 2024
Актуально

Первое заседание VII ВНС состоится 24—25 апреля

19 апреля 2024
Актуально

Продлили контракт на правовом приеме! Какие еще проблемы помог решить профсоюз?

19 апреля 2024
Культура

Выставка работ учащихся Центра творчества Глуска открылась в районном музее

19 апреля 2024
Общество

Республиканский субботник пройдет в Беларуси 20 апреля

19 апреля 2024
Актуально

Отсрочки, штрафы и СМС‑повестки — о каких новациях нужно знать будущим призывникам

19 апреля 2024
Общество

Ремонт в городской бане Глуска

18 апреля 2024

Рекомендуем

Общество

В Глусском районе проверили готовность лесной охраны к пожароопасному периоду

7 апреля 2024
Есть вопрос? Есть ответ!

На связи с читателем. Кто должен строить гнезда аистам?

15 апреля 2024
80 лет освобождения Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

11 апреля — Международный день освобождения узников фашистских концлагерей

9 апреля 2024
80 лет освобождения Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Общереспубликанская акция «Разам з мастацтвам» прошла в Глусском районе

11 апреля 2024
Актуально

Все в банк! Новый порядок получения пенсий и детских пособий

14 апреля 2024
АПК

Посевная в агрофирме «Славгородский» Глусского района

11 апреля 2024
Общество

Новый состав молодежного парламента избрали в Глуске

12 апреля 2024
Культура

Афиша выходного дня: выставки, фильмы, танцы в Глуске

12 апреля 2024