Темы

Яны захоўваюць гісторыю. 6 кастрычніка — Дзень архівіста

Штогод 6 кастрычніка ў Беларусі адзначаецца Дзень архівіста. Менавіта ў гэты дзень у 1863 годзе быў адкрыты першы цэнтралізаваны дзяржаўны архіў на тэрыторыі сучаснай Беларусі — Віцебскі цэнтральны архіў старажытных актавых кніг.

У наш час у краіне працуюць шэсць рэспубліканскіх, дзевяць абласных, 16 занальных дзяржаўных архіваў, два навукова-даследчыя інстытуты, дзве лабараторыі, рэдакцыя часопіса “Архівы і справаводства”, органы кіравання архіўнай справай і справаводствам у абласцях і Мінску.

Паводле статыстыкі, штогод дзяржаўныя архівы выконваюць каля 7 тысяч тэматычных, 200 генеалагічных запытаў і больш за 30 тысяч запытаў сацыяльна-прававога характару. У архіўных сховішчах захоўваецца больш за 12 мільёнаў дакументаў. Сярод іх, канешне ж, ёсць і такія, што маюць дачыненне да Глуска. Напрыклад, у Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі захоўваецца “Ліст княжат Януша і Міхаіла Жаслаўскіх (Заслаўскіх) на продаж цётцы княгіні Ганне Кузміной Жаслаўскай (Заслаўскай) Іванавай Чартарыйскай сваёй часткі маёнтка Глуск, што прыпала ім пасля смерці іх бабкі княгіні Жаслаўскай (Заслаўскай) Настассі Юр’еўны Гальшанскай”, датаваны 20 чэрвеня 1581 года. Ёсць там таксама дакумент 1691 года “Прывілей караля Польскага Яна ІІІ князю Дамініку Радзівілу на правядзенне 2-х ярмарак у Глуску”.

Дзякуючы працы беларускіх архівістаў гістарычная дакументальная спадчына краіны знаходзіцца ў цэласці і захаванасці, даючы магчымасць нашчадкам дазнацца яшчэ больш пра жыццё нашых продкаў.

В. ЯНУШЭЎСКАЯ

Последние новости

АПК

Работы на полях Глусского района

20 октября 2025
Читать новость
Происшествия

На озере в Малоритском районе работники МЧС спасли рыбака

20 октября 2025
Читать новость
Общество

Промкооперация, ЖКХ, IT-технологии. Беларусь и Мордовия обсудили точки роста в сотрудничестве 

20 октября 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко: в сотрудничестве Беларуси и Мордовии нужны амбициозные энергичные действия

20 октября 2025
Читать новость
Актуально

Глусская районная энергогазинспекция. Акция: «Электробезопасность-это»

20 октября 2025
Читать новость
Общество

Повышенное внимание — маршруткам. Госавтоинспекция проводит профилактическое мероприятие

20 октября 2025
Читать новость

Рекомендуем