Темы

Заполле

Заканчэнне.

Не працай адзінай

За калгасныя сродкі ў Заполлі дзесьці ў 1968 годзе быў пабудаваны клуб. Светлы, з белай цэглы будынак адразу кідаўся ў вочы, калі ехаць па дарозе, што вядзе ў бок фермы. На ім колісь была шыльда “Клуб бригады № 4 деревни Заполье”. Невялікае фае. На сценах вывешаны плакаты з сацыялістычнымі абавязкамі ў гонар 100-годдзя з дня нараджэння У. І. Леніна. Фотавітрына распавядала аб жыхарах вёскі, удзельніках Вялікай Айчыннай вайны, з густам быў аформлены стэнд “В труде и отдыхе”. У адным з пакояў размясцілася невялічкая бібліятэка, быў пакойчык для адпачынку. Утульная глядзельная зала на 120 месцаў з адкіднымі крэсламі. У клубе праводзіліся сустрэчы з цікавымі людзьмі, арганізоўваліся розныя святы, круціліся кінафільмы, па вечарах — танцы, ставіліся канцэрты, быў свой хор.

Вельмі хораша спявалі запольскія жанчыны. З самага першага дня ў калектыве была Еўдакія Мікалаеўна Амбражэвіч. На рэпетыцыі да іх, як успамінала Вера Рыгораўна Глаз, прыязджалі дзве жанчыны з Хваставіч: Марыя (гэта Марыя Максімаўна Галамака) і Света (Святлана Мікалаеўна Радзюкевіч). А калі клуб у Заполлі закрылі, то ўжо запаляне ездзілі на калгаснай машыне на рэпетыцыі ў Хваставічы. Добра спявалі Надзея Міхайлаўна Глаз, Ганна Рыгораўна Малевіч. У ансамблі засталося сем чалавек; ужо немаладых жанчын па-сапраўднаму аб’яднала песня. Марыя Мікалаеўна Грыневіч, Феадосія Мікалаеўна Анушкевіч, Ганна Пятроўна Глаз былі на пенсіі, але ўзрост  не перашкода.

Любоў да песні рабіла ўсіх удзельніц маладзейшымі. Ніводныя “Зажынкі” ў калгасе не праходзілі без іх. Неаднойчы калектыў выступаў на сцэнах сельскіх клубаў, прымаў удзел у раённых і абласных конкурсах. Вельмі добра спявалі жанчыны даўнія абрадавыя песні. Гэта іменна яны, запольскія пявунні, — тое зерне, якое прарасло і дало пачатак фальклорнаму гурту “Спадчына” Хваставіцкага Дома культуры, які ў 1990-х гадах атрымаў званне народнага. Запаляне паспявалі ўсюды: і на рабоце, і дома, і ў адпачынку.

Жыццё грамадскае

Віктар Аляксандравіч Касцецкі працаваў аб’ездчыкам у лясгасе. А як пайшоў на заслужаны адпачынак, пасадзіў на сваёй сядзібе невялікі пітомнік з дрэў. А потым адсюль, са свайго пітомніка, калі дрэўцы падраслі, высадзіў іх вакол калгаса. Так з’явілася за ваколіцай Заполля прысада, яе так і называлі — прысада Касцецкага. А каля калгаснага клуба ён пасадзіў парк. Зараз тыя таполі сталі вялікімі, некаторыя з іх нават нясуць пагрозу, і сяльчане іх паціху, асабліва дзе прысада, спілоўваюць. Яшчэ Віктар Аляксандравіч, бескарысны, добрай душы чалавек, умеў прыгожа сталярнічаць, і ў Заполлі яго называлі сапраўдным народным умельцам.

У 1986 годзе ў вёсцы налічвалася 84 гаспадаркі і 176 жыхароў. Дзеля зручнасці калгаснікаў была пабудавана лазня, працаваў магазін. Прадаўцамі ў ім, наколькі памятаюць вяскоўцы, былі Марыя Платукіс і Святлана Рабцава. Харошыя, уважлівыя жанчыны, гавораць пра іх сяльчане. Ды і ўвогуле, кажуць, што благіх людзей не было, усе паміж сабою сябравалі, дапамагалі адзін аднаму, ніякай не было зайздрасці.

Працаваў у вёсцы і сельскі камітэт — селькам. У яго ўваходзілі Праскоўя Міхайлаўна Навічонак, Марыя Рыгораўна Кудзелка і Варвара Якаўлеўна Навічонак.

Школа

Адразу ж пасля вайны аднавіла ў вёсцы Заполле сваю працу пачатковая школа — чатыры класы. Размяшчалася яна па хатах. “То займаліся ў хаце Кандрата, то ў хаце Аўдулі, стаялі пустыя хаты, з’ехалі іх гаспадары…” — гавораць сяльчане. Настаўніцамі былі калаціцкія жанчыны — Марыя Антонаўна Тузік і Ганна Нікіфараўна Гусакова.

Акрамя гэтага, Ганна Гусакова неаднойчы выбіралася ад жыхароў вёскі Заполле дэпутатам Хваставіцкага сельскага Савета. Людзі да яе прыходзілі з рознымі просьбамі, і даводзілася дэпутату вырашаць гэтыя праблемы, даносячы людскія патрэбы да вышэйшай улады. І гэта ў Ганны Нікіфараўны атрымлівалася. Адно толькі тое, што яна настаўнік, мела важкасць у тыя гады. І да дэпутата прыслухоўваліся. Напрыклад, у Заполлі жыла жанчына, мела траіх дзяцей, даглядала яшчэ і старэнькую маці. Хата, у якой яны жылі, была зусім старая, развальвалася, а грошай пабудаваць новую назбіраць не выходзіла, хоць і шчыравала жанчына на ферме, і зарплата была. Вось тады і пайшла дэпутат да старшыні калгаса Р. С. Лапцева, пагутарыла з членамі праўлення калгаса. Было вырашана выдзеліць той жанчыне доўгатэрміновы крэдыт з калгаснага фонду на будаўніцтва новага дома. Гэта толькі адзін прыклад станоўча вырашанага пытання, а было іх усіх багата.

У пяты клас ішлі ў Глускую сярэднюю школу № 1. Дабірацца трэба было пешшу. Цёплай адзежы і абутку не было. Маразы ж стаялі моцныя, а завірухі якія былі! Бывае, так разгуляецца мяцеліца, столькі снегу нанясе, што акон не відно ці ўвогуле тырчаць са снегу адны стрэхі з комінамі. Ну і як было хадзіць у тую школу, гавораць вяскоўцы. Вось так і пазаставаліся многія з чатырохгадовай адукацыяй на ўсё жыццё. Гэта ўжо значна пазней то калгас машыну даваў, то аўтобус прыязджаў у пэўны час, каб дзеці паспелі ў школу.

 Дзеці

Зімою бацькі плялі асінавую стружку, гэтай справе навучалі і дзяцей. Усё-такі дадатковы прыбытак у хату. І плацілі добра, і праца была не брудная, але ж пальцы надта балелі, успамінала колькі год назад Л. І. Шчэрба. Яна ж расказвала пра такі выпадак: “Бывала, рака так шырока разлівалася і потым замярзала, што па тым лёдзе аж да Глуска можна было катацца. А “канёк” для катання чамусьці быў адзін, а ў каго і два, то дзялілі — табе адзін і мне адзін. Прывязвалі дзеці па адным “каньку” да валёнка і каталіся. Аднойчы хтосьці каньком прабіў лёд, а адтуль нешта выпаўзла… Прыгледзеліся: дык гэта ўюн, а за ім другі, трэці… Пабеглі дадому, расказалі, маці  і кажа: “Бярыце, дзеткі, друшляк і чэрпайце”. У той дзень нанеслі мы тых уюноў аж дзве вялізныя бочкі. І смажылі, і засушылі, і замарозілі. Прынясе мама іх з мароза, адсекшы з бочкі, зварыць у печы, перамяшае з бульбай ды яшчэ з чым… Самі тых уюноў елі і кармілі імі гусей, курэй, свіней аж да вясны.

Летам дзеці дапамагалі бацькам па гаспадарцы, траву рвалі, каб карміць свіней, палолі бульбу і грады, а яшчэ калгасныя буракі і моркву… Хадзілі па ягады (так тут завуцца чарніцы) “на сосанку” — такое месца ў лесе, па буякі — “у лужок”. А стары цёмны лес меў назву “Грамак”. На “Ульянавым хутары” збіралі грушы-дзічкі, якіх багата насушвалі на зіму, каб варыць кампот. Ды і як лекі яны добрыя былі. Забаліць у каго жывот, то ў кіпень укіне гаспадыня жменю тых дзічак, а да іх жменьку сушаных чарніц, запарыць у печы — вось табе і гаючы напой.

Стагоддзе дваццаць першае

Магазін у Заполлі знеслі ў пачатку XXI стагоддзя, цяпер прадукты харчавання прывозіць аўталаўка. Лазні і школы таксама даўно няма. Паляводчыя работы ўсе выконвае тэхніка. Засталася адна ферма (зараз яна адносіцца да ААТ “Глускае райаграпрамтэхзабеспячэнне”), тут, як і колісь, нядрэнныя паказчыкі. У Глуск жыхары ездзяць на аўтобусе, які рэгулярна ходзіць, некаторыя — на сваіх машынах, матацыклах. Калі каму бывае трэба дабрацца ў Бабруйск, дык або выходзяць на шлях, што вядзе да горада цераз вёску Гарадок, або адразу ідуць цераз раку Пціч, цераз брод, які знаходзіцца за фермай, а зімою — па лёдзе. А там “па дарозе топчаш сабе кіламетра з паўтара да Ваўкаўні”, так сяльчане завуць прыпынак, што знаходзіцца непадалёк ад Вільчы, на шляху, што таксама вядзе да Бабруйска. Ды і папуткі тут ездзяць часта, гэта атрымліваецца самы кароткі шлях да горада.

У 2016 годзе ў Заполлі налічвалася 40 сямей. Няма ў вёсцы радыё, затое прыйшлі мабільныя тэлефоны і камп’ютары, з дапамогай якіх некаторыя жыхары нават кнігі чытаюць і ведаюць усе навіны. Цывілізацыя… Маладых сямей у вёсцы амаль няма. Асноўнае насельніцтва — пенсіянеры ды яшчэ дачнікі і тыя з былых мясцовых жыхароў, хто не цураецца сваёй бацькаўшчыны і наязджае час ад часу на родныя селішчы. Яны і парадак падтрымліваюць, і прыбіраюць, а хто дык і малады сад пасадзіў. А сад — гэта ўжо спадзяванне і нават упэўненасць у доўгім жыцці свайго роднага куточка.

Людзі ў Заполлі заўжды любілі і любяць парадак, па магчымасці стараюцца яго падтрымліваць. Дровы абы-дзе не скінуць, смецце не выкінуць, плот падрамантуюць. Хату сваю кожны стараецца да ладу давесці. Ёсць, канешне, выключэнні, але ў асноўным трымаюць запаляне чысціню. Некаторыя гаспадары дык увогуле ператварылі свае двары ў сапраўдныя куточкі мастацтва і прыгажосці. Люба паглядзець на тую творчасць.

Паэт

Вось у гэтай вёсцы нарадзіўся і вырас Уладзімір Іванавіч Малевіч, чый верш быў прыведзены ў пачатку гэтага аповеду. Уладзімір Малевіч закончыў сярэднюю школу № 1 у Глуску, а потым атрымаў вышэйшую адукацыю ва Усць-Каменагорскім педагагічным інстытуце, стаў настаўнікам гісторыі. Больш за дзесяць год ён ездзіў па свеце — працаваў і ў Казахстане, і на Украіне, і ў Расіі, а на пачатку 1970-х гадоў пераехаў бліжэй да радзімы, уладкаваўся на Бабруйшчыне. Быў дырэктарам школы, Каменскага УПК, раённага Дома піянераў, інспектарам школ Бабруйскага раёна. Узнагароджаны медалём “Ветэран працы” і знакам “Отличник просвещения БССР”. Па свеце ездзіў, а дадому цягнула, і думкі пра родны куток, пра бацькоўскую хату выліваліся ў вершы. За сваё жыццё, а памёр Уладзімір Малевіч у 1998 годзе, яшчэ маладым, было толькі 60 год, ён выдаў тры зборнікі вершаў: “Запоздалая мелодия”, “Одинокая береза”, “Февральское солнце”.

За жизнь немало пройдено

Мной тропок и дорог.

Но места лучше родины

Нигде найти не смог.

В ней все родное, близкое

И в красках фальши нет.

Земля, что обелисками

Известна с давних лет.

Зеленые да синие

Приятные тона,

Зимою в белом инее,

В час гроз таинств полна.

Весною или осенью

Прекрасен здешний край,

Березовый да сосенный,

Люби его и знай.

И помни: это Родина

И дедов, и отцов,

И то, что ими пройдено, —

Отечества лицо.

На 1 студзеня 2017 года ў вёсцы Заполле налічвалася 74 жыхары, 35 жанчын і 39 мужчын.

Вёска працягвае жыць павольным і спакойным жыццём, пра якое пісаў у сваім вершы “Земля родная” Уладзімір Малевіч:

«…У Птичи милое Заполье

На шестьдесят всего дворов,

Почти что нет строений новых.

…Здесь сельский труд — всему основа,

Как было много лет назад,

Но не прядут льняные нити,

Не ткут зимою полотно,

Забыли, что такое ситец,

Хлеб не пекут уже давно.

Здесь многое совсем забыто,

Осталось много стариков.

А молодых сюда магнитом

Ты не затянешь без оков.

Пустует клуб, забытый всеми,

Большим замком закрыта дверь.

Как будто юное тут племя

В нем не нуждается теперь.

Так и живут не худо-бедно,

Поговорить с тобой не прочь,

Оно для отдыха не вредно,

У них на это только ночь…»

Іна КІРЫНА

Последние новости

Актуально

Об ответственности за распространение экстремизма

24 апреля 2024
Общество

Олег Дьяченко: “Наша сила – в единстве и сплочённости”

24 апреля 2024
Общество

День призывника состоялся в Глуске

24 апреля 2024
80 лет освобождения Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Путь к Победе. Хроника освобождения Беларуси (1943—1944)

24 апреля 2024
Общество

Внимание! Нужна помощь в поисках человека!

24 апреля 2024
Актуально

Районный день охраны труда прошел в Глуске

23 апреля 2024
Общество

Анжела Полупанкова: всё происходящее на ВНС буду рассматривать с точки зрения защиты человека-труженика

23 апреля 2024
Власть

Говорят делегаты ВНС. Председатель Глусского райисполкома Алексей Журавлёв

23 апреля 2024
Общество

Дмитрий Махунов: ВНС — это возможность участвовать в принятии стратегических решений на благо государства

23 апреля 2024
Общество

Говорят делегаты ВНС. Директор Глусского районного музея Наталья Акулич

23 апреля 2024

Рекомендуем

Власть

Алексей Журавлёв назначен председателем Глусского райисполкома

22 апреля 2024
Есть вопрос? Есть ответ!

На связи с читателем. Кто должен строить гнезда аистам?

15 апреля 2024
80 лет освобождения Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Общереспубликанская акция «Разам з мастацтвам» прошла в Глусском районе

11 апреля 2024
Актуально

Все в банк! Новый порядок получения пенсий и детских пособий

14 апреля 2024
Общество

Новый состав молодежного парламента избрали в Глуске

12 апреля 2024
АПК

Посевная в агрофирме «Славгородский» Глусского района

11 апреля 2024
Общество

От досуга до спартакиады. «Афганцы» предлагают сделать турнир по бильярду в Глуске ежегодным

12 апреля 2024
АПК

Працоўныя будні ў «Зары Камуны» Глускага раёна

18 апреля 2024