У святочны дзень
Сярод мерапрыемстваў, што запланаваны ў Глускім раёне да 100-годдзя Кастрычніцкай рэвалюцыі, — канцэрты ў Дамах культуры, тэматычныя выставы ў бібліятэках, конкурсы малюнкаў.
У Глуску 7 лістапада ў 10 гадзін раніцы на Алеі Славы пройдзе цырымонія ўрачыстага ўскладання кветак і вянкоў ад калектываў раёна. Канцэрт “Табе, Беларусь”, падрыхтаваны аматарскім аб’яд-наннем “Зносіны”, адбудзецца ў святочны дзень у раённым Доме культуры, пачатак у 12:00. Не застануцца ўбаку і спартсмены: 7 лістапада на базе фізкультурна-спартыўнага клуба адбудуцца спаборніцтвы па шахматах сярод калектываў фізічнай культуры прадпрыемстваў, устаноў і арганізацый Глуска. Яны пачнуцца ў 10:00. Таксама ў гэты дзень на бульвары Грахоўскага з 10:00 да 14:00 будзе наладжаны гандлёвы кірмаш.