Темы

“Твае першыя фінансы”

З 2014 года “Белаграпрамбанк” ладзіць акцыю “Твае першыя фінансы”. Для вучняў пятых класаў праводзяцца ўрокі фінансавай граматнасці, а потым прадстаўнікі банка дораць дзецям прыгожа ілюстраваныя зборнікі казак на фінансавую тэматыку. Так, у 2017 годзе ў Магілёўскай вобласці прайшлі ўрокі болей чым  у 330 школах.

Спачатку кампанія была арыентавана на пяцікласнікаў толькі сельскіх школ, але ўжо на другі год правядзення ахапіла і гарадскія навучальныя ўстановы. А ўвогуле за ўвесь час, што існуе акцыя, кніжкі атрымала болей за 200 тысяч школьнікаў па ўсёй краіне. Кніга “Твае першыя фінансы” напісана ў займальнай форме — у выглядзе цікавых апавяданняў на фінансавую тэму, шмат карыснага для сябе ў ёй можа знайсці нават дарослы чалавек. Галоўны герой — казачны персанаж Агрык — расказвае, што такое грошы, для чаго працуюць банкі, як правільна карыстацца пластыкавымі карткамі, якія зараз могуць атрымаць і дзеці. Дарэчы, і сам Агрык “з’явіўся на свет” у 2007 годзе як сімвал дзіцячай зберагальнай праграмы “Белаграпрамбанка” “Расці вялікі”. Акрамя таго, ужо некалькі гадоў запар Агрык з’яўляецца афіцыйным талісманам беларускіх спартыўных дэлегацый. Напрыклад, у 2015 годзе ён прыносіў удачу нашым атлетам на I Еўрапейскіх гульнях у Баку, у 2016 годзе — на II Зімніх юнацкіх Алімпійскіх гульнях у Лілехамеры і на ХХХІ Летніх Алімпійскіх гульнях у Рыа-дэ-Жанэйра.

А. ВАЛОШКА

Последние новости

АПК

Корманарыхтоўка — адказны этап

12 мая 2025
Читать новость
Общество

Статистический обзор ко Дню семьи

12 мая 2025
Читать новость
Власть

Активизироваться в экономике. Лукашенко о главной задаче в сотрудничестве с Вьетнамом

12 мая 2025
Читать новость
Происшествия

В деревне Городок сгорел жилой дом

12 мая 2025
Читать новость
Актуально

Не станьте жертвой телефонных мошенников

12 мая 2025
Читать новость
Власть

День Победы в двух столицах, откровенные заявления, марафон встреч и музей народных достижений. Итоги недели Президента

12 мая 2025
Читать новость

Рекомендуем