Темы

3 снежня — Міжнародны дзень інвалідаў

У 1992 годзе Генеральная асамблея ААН абвясціла 3 снежня Міжнародным днём інвалідаў. У нашай краіне Указам Прэзідэнта ён абвешчаны Днём інвалідаў Рэспублікі Беларусь.

У Глускім раёне (па стане на 1 лістапада бягучага года) пражывае 1 113 інвалідаў, з іх 990 чалавек старэйшыя за 18 гадоў. У 41 сям’і выхоўваецца 42 дзіцяці з рознай ступенню страты здароўя.

У Беларусі ствараюцца ўмовы для сацыялізацыі гэтай катэгорыі грамадзян, паляпшэння якасці іх жыцця. Дзейнічаюць рэабілітацыйныя ўстановы, ствараецца безбар’ернае асяроддзе. Наш раён не выключэнне, раённая газета, у прыватнасці, шмат піша пра цікавыя мерапрыемствы, якія праводзяцца ў Веснаўскім доме-інтэрнаце для дзяцей-інвалідаў з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця, пра поспехі і дасягненні, у тым ліку працоўныя, выхаванцаў гэтага інтэрната. Актыўную працу з людзьмі з абмежаванымі магчымасцямі, якія жывуць у сем’ях, праводзяць у аддзяленні дзённага знаходжання для інвалідаў і грамадзян пажылога ўзросту Глускага раённага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва. Там не толькі вучаць неабходным навыкам жыццядзейнасці, але і даюць магчымасць адчуваць сябе запатрабаванымі. Так, напрыклад, наведвальнікі аддзялення дзённага знаходжання не толькі з задавальненнем удзельнічаюць у падрыхтаваных для іх мерапрыемствах, але і самі імкнуцца зрабіць нешта карыснае для іншых. Для гэтага ў аддзяленні быў створаны валанцёрскі атрад «Роўнасць». Яго ўдзельнікі вядуць шэфства над спецыяльнай групай з дзіцячага садка № 4, вырабілі малым у падарунак камізэлькі для спартыўных гульняў і камізэлькі для прагулак са святлоадбівальнай стужкай. Людзям з абмежаванымі магчымасцямі вельмі прыемна ўсведамляць, што яны таксама могуць некаму дапамагаць і што іх працай карыстаюцца дзеці.

А. ПЯТРОВА

Последние новости

80 лет освобождения Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

День нашей Победы. Как глусчане праздновали 9 мая

13 мая 2025
Читать новость
80 лет освобождения Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Сказать спасибо за мирное небо. Поздравления принимал Евгений Тимофеевич Шилов

13 мая 2025
Читать новость
Образование

На финишной прямой. Когда пройдут «последние звонки» и выпускные?

13 мая 2025
Читать новость
АПК

На полях Глусского района

13 мая 2025
Читать новость
Спорт

В Глуске прошел турнир по бильярду

13 мая 2025
Читать новость
АПК

Корманарыхтоўка — адказны этап

12 мая 2025
Читать новость

Рекомендуем