Темы

Глускі раённы камітэт Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі запрашае прыняць удзел у новай маладзёжнай эстафеце творчасці “Мая Беларусь. Мая будучыня”

Да 27 снежня РК БРСМ ад вучняў, студэнтаў і працуючай моладзі прымае аўтарскія творы (сачыненні, эсэ і вершы) на тэмы: “Мая Радзіма — Беларусь!”, “Мой Прэзідэнт”, “Мой родны кут, як ты мне мілы”, “Мая Беларусь. Мая будучыня”. У творчай форме на рускай альбо беларускай мовах удзельнікам конкурсу неабходна распавесці аб сваёй краіне, яе гісторыі, культуры, ролі Прэзідэнта Беларусі ў станаўленні і развіцці незалежнай дзяржавы, ролі моладзі ў развіцці будучыні краіны.

Як паведаміла рэдакцыі першы сакратар райкама БРСМ Ганна Царык, эстафета з’яўляецца складнікам праекта БРСМ “Беларусь — крыніца натхнення” і накіравана на выяўленне і падтрымку таленавітай моладзі, фарміраванне патрыятычных каштоўнасцей, павагі да гісторыі краіны. Новы праект дае магчымасць яго ўдзельнікам не толькі праявіць свае творчыя здольнасці, абмяняцца вопытам з аднагодкамі з іншых рэгіёнаў краіны, але і звярнуцца са сваімі ідэямі і прапановамі да кіраўніцтва краіны.

Конкурс “Мая Беларусь. Мая будучыня” пройдзе ў тры этапы, раённы, абласны, рэспубліканскі, і завершыцца 15 студзеня 2018 года. Па выніках эстафеты творчасці пераможцы будуць узнагароджаны дыпломамі і падарункамі, лепшыя работы выкарыстаюць у розных сферах і апублікуюць у сродках масавай інфармацыі, заснавальнікам якіх выступае БРСМ.

 Ганна АЎТУХОВА

Последние новости

АПК

Корманарыхтоўка — адказны этап

12 мая 2025
Читать новость
Общество

Статистический обзор ко Дню семьи

12 мая 2025
Читать новость
Власть

Активизироваться в экономике. Лукашенко о главной задаче в сотрудничестве с Вьетнамом

12 мая 2025
Читать новость
Происшествия

В деревне Городок сгорел жилой дом

12 мая 2025
Читать новость
Актуально

Не станьте жертвой телефонных мошенников

12 мая 2025
Читать новость
Власть

День Победы в двух столицах, откровенные заявления, марафон встреч и музей народных достижений. Итоги недели Президента

12 мая 2025
Читать новость

Рекомендуем