• Главная
  • О газете
  • Контакты
  • Реклама
  • Фотогалерея
    • 2016 год
    • 2015 год
    • 2014 год
    • 2017 год
    • 2018 год
    • 2019 год
    • 2020 год
    • 2021 год
    • 2022 год
Глуск | Глусский район | Погода в Глуске | Новости Глуска | Новости Глусского района | Родина | Радзiма | Газета Глуска

Кацёл катлу — розніца

Вторник, 12.12.2017 09:00. Category: Экономика    

Ход вядзення работ абмяркоўваюць дырэктар “Жылкамгаса” Юрый Дымша, прадстаўнік генпадрадчыка, намеснік дырэктара Леанід Трыбуш

“Рэканструкцыя кацельнай № 1 “ПМК №249”у г. п. Глуску” — так запісана ў пашпарце аб’екта Глускага “Жылкамгаса”, на якім цяпер актыўна вядуцца будаўніча-мантажныя работы. Гэтую рэканструкцыю плануецца правесці ў тры этапы, яна прадугледжвае замену газавых катлоў (ДКВР 4/13) на новыя, два з якіх будуць працаваць на шчэпках (КВ-Рм магутнасцю 2 МВт).

Аператар кацельнай Сяргей Даронін робіць вонкавы агляд катла

Кацельная № 1 у раённым цэнтры падае цяпло ў 51 жылы дом, гасцініцу, гімназію, два дзіцячыя садкі і яшчэ 22 іншым спажыўцам. Першапачаткова тут былі ўсталяваны тры катлы, што працуюць на газе, і два — на шчэпках (УТПУ2500). Калі падчас ацяпляльнага сезона вонкавая тэмпература была да -10 градусаў, то выкарыстоўваўся толькі мясцовы від паліва, пры большых маразах у работу ўключалася газавае абсталяванне, патлумачыў рэдакцыі намеснік дырэктара “Жылкамгаса” па кацельна-цеплавой гаспадарцы Леанід Трыбуш. Названая рэканструкцыя праводзіцца ў сувязі з рэалізацыяй даручэння Прэзідэнта па пераводзе раённых кацельных на мясцовыя віды паліва. Генпадрадчыкам выступае Віцебскае ТАА “Цеплаэнергетык”, яго супрацоўнікі вядуць мантаж новага кацельнага абсталявання. Будаўніча-мантажныя работы ў якасці субпадрадчыка выконвае Глуская ПМК № 249, гэта ўзвядзенне сцен, пляцоўкі для захоўвання шчэпак і некаторыя іншыя работы. (Новы кацёл — настолькі вялікі агрэгат, што для яго ўстаноўкі ў памяшканні кацельнай давялося разбіраць адну з цагляных сцен. — Аўт.)

Так выглядаюць дымаходныя трубы новага катла, іх мантажом таксама займаюцца спецыялісты ТАА “Цеплаэнергетык”

Ёсць занятак на гэтым аб’екце і самім камунальнікам, падкрэслівае Леанід Трыбуш, яны дэманціравалі стары кацёл, замянілі цепласеткі, зараз вядуць пракладку каналізацыі. Усе неабходныя работы патрэбна выканаць да канца бягучага года, але гэта замена газавага катла на кацёл, што працуе на шчэпках, — толькі першая чарга рэканструкцыі, на яе выдзелена 746 тысяч рублёў. У наступным годзе замена абсталявання на гэтай кацельнай будзе прадоўжана. Да таго ж, менавіта ў 2018 годзе сыходзіць тэрмін эксплуатацыі катлоў на шчэпках, устаноўленых тут у 2008 годзе, а значыць, новыя цеплагенерыруючыя ўстаноўкі дазволяць не проста адмовіцца ад газу як ад дарагога віда паліва (за яго набыццё краіна разлічваецца валютай), але і павысяць эфектыўнасць выкарыстання мясцовага паліва, шчэпак.

Т. ЛУКАШЭВІЧ

Фота С. РУДЗІНСКАГА

« Идет предвыборная работа
Окружная комиссия »
  • Год мира и созидания
  • Падпіска 2023
  • Оплата услуг редакции через ЕРИП
  • Реклама

  • Версия для слабовидящих
  • Мы в соцсетях





  • Рубрики
    • Актуально (1 119)
    • АПК (405)
    • Беларусь помнит (158)
    • Власть (481)
    • Гісторыя Глушчыны (137)
    • Год мира и созидания (11)
    • Духовность (178)
    • Есть вопрос? Есть ответ! (82)
    • Как выписать газету (2)
    • Калейдоскоп (64)
    • Культура (320)
    • Общество (5 147)
    • Происшествия (403)
    • Реклама (0)
    • РОЧС информирует (42)
    • Спорт (360)
    • Творческие проекты (202)
    • Тема недели "БелТА" (59)
    • Четыре стороны света (4)
    • Экономика (408)
  • Баннеры
  • Архив газеты
  • Погода в Глуске
    Глуск
  • Яндекс.Метрика
Тема предоставлена Web 2.0 News.
© 2023 Глуск | Глусский район | Погода в Глуске | Новости Глуска | Новости Глусского района | Родина | Радзiма | Газета Глуска  Все права защищены.
Сайт Президента Республики Беларусь Глусский районный исполнительный комитет
Top