Темы

Пасля рамонту — як новыя

Пасля рамонту — як новыя

Думаю, не памылюся, калі скажу, што пры словах “капітальны рамонт” у многіх мяняецца выраз твару з ціхамірнага на заклапочаны. І не важна, рамантуеш ты сваё жыллё або капітальнага рамонту нарэшце прычакаў шматкватэрны дом, дзе ты маеш жылыя метры. У абодвух выпадках не пазбегнуць пылу, мітусні і некаторай  бытавой неўладкаванасці. Але калі ўласны рамонт можна пачаць і не скончыць, а проста спыніць (праз год ці болей), то для так званага жыллёвага фонду тэрміны правядзення капрамонтаў абмяжоўваюцца трыма з паловай — чатырма з паловай месяцамі. Ёсць і дакладны пералік работ, якія выконваюцца без унясення дадатковай аплаты з боку жыхароў, і тых, што могуць быць выкананы за кошт уласнікаў жылых памяшканняў і пры іх жаданні. У прыватнасці, да такіх дадатковых работ адносяцца замена і рамонт электрычнага, газавага, санітарна-тэхнічнага і іншага абсталявання; устаноўка, замена і рамонт прыбораў уліку расходу вады, цеплавой і электрычнай энергіі, газу, у тым ліку тых, што знаходзяцца ў дапаможных памяшканнях; абслугоўванне ўнутрыкватэрнай электраправодкі. Асабліва трэба зазначыць, што ў адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам замена вокнаў у кватэрах не ўваходзіць у пералік работ пры капітальным рамонце жыллёвага фонду. Дарэчы, работы па абсталяванні жылых дамоў новымі відамі добраўпарадкавання, скажам, сістэмамі халоднага і гарачага водазабеспячэння, каналізацыяй, газазабеспячэннем і іншымі, адносяцца да мадэрнізацыі будынкаў і збудаванняў,  а ў спіс работ, прадугледжаных капрамонтам, не ўваходзяць, патлумачыў рэдакцыі галоўны інжынер Глускага УКП “Жылкамгас” Аляксандр Лугін. Яно і зразумела: пры капрамонце рамантуецца тое, што было ў доме, а з’яўленне новых сістэм і выгод — гэта ўжо мадэрнізацыя. Зрэшты, спіс работ, якія адносяцца да капітальнага рамонту, зацверджаны пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь № 324 ад 21.04.2016.

Аднак вернемся да капітальнага рамонту, таго, што быў праведзены ў гэтым годзе ў жыллёвым фондзе Глуска мясцовым “Жылкамгасам”. Першы адрас — Кірава, 95. Тут, як пазначыў Аляксандр Лугін, заменены дах, уцеплены тарцовыя сцены фасада, дэманціраваны старыя і ўстаноўлены новыя балконы з казыркамі, заменены проціпажарныя люкі і люкі на гарышча. У пад’ездах камунальнікі паставілі вокны ПВХ уласнай вытворчасці і металічныя дзверы, на вуліцы зроблена новая адмостка. Усе работы, падкрэслівае галоўны інжынер “Жылкамгаса”, выкананы сіламі прадпрыемства, на іх правядзенне выкарыстана 151,1 тысячы рублёў, гэта бюджэтныя сродкі (59,1 тысячы рублёў) і адлічэнні ўласнікаў памяшканняў (92 тысячы рублёў). У выніку стары і не надта адметны па сваіх архітэктурных характарыстыках двухпавярховы дом набыў даволі прывабны вонкавы выгляд і, хочацца верыць, стаў больш зручным і прыемным для пражывання.

Прычакаў свайго капітальнага рамонту і дом па вуліцы Кірава пад нумарам 13. Тут у адпаведнасці з праектна-каштарыснай дакументацыяй камунальнікі замянілі дах, уцяплілі тарцовыя сцены фасада, на лесвічных пляцоўках паставілі вокны ПВХ і новыя дзверы ў пад’ездах, акрамя таго, адрамантавалі сістэму ацяплення на першым паверсе і замянілі групавыя прыборы ўліку цяпла і вады. План рамонту па кожным доме фарміруецца асобна, пат-лумачыў Аляксандр Лугін, у залежнасці ад існуючых у ім праблем, але з улікам агульнага спіса тыповых работ. Скажам, зараз актыўна вядзецца рамонт у доме № 22, таксама па вуліцы Кірава. Тут, акрамя залівання новай адмосткі, уцяплення тарцоў, замены ў пад’ездах старых вокнаў на ПВХ і дзвярэй на новыя з кодавымі замкамі, акрамя ўстаноўкі  новых балконаў з казыркамі і казыркоў над уваходамі, праводзіцца замена міжпакаёвых і часткова міжкватэрных перагародак, мяняецца ўнутрыдамавая сістэма водазабеспячэння і каналізацыі. Гэтыя работы, падкрэслівае Аляксандр Лугін, патрэбна выканаць у бягучым годзе, у наступным — будзе зроблены новы дах, і капітальны рамонт дома № 22 завершыцца.

Што датычыць планаў на будучае, то трэба сказаць, што перспектыўная праграма і бягучы графік капітальнага рамонту жыллёвага фонду зацвярджаецца раённым выканаўчым камітэтам, яны павінны быць апублікаваны ў газеце, а таксама размешчаны на сайце райвыканкама. А значыць, наступныя адрасы капітальных рамонтаў стануць вядомы ў пачатку наступнага года.

Т. ЛУКАШЭВІЧ

Фота С. РУДЗІНСКАГА

Последние новости

Общество

Состояние криминогенной обстановки на территории района и профилактика преступности стали темой координационного совещания в Глуске

30 июня 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко согласовал назначение руководителей в местных органах власти

30 июня 2025
Читать новость
Власть

Кадры, инвестиции, дисциплина в АПК. Как Лукашенко напутствовал новых председателей райисполкомов

30 июня 2025
Читать новость
Спорт

Команда «МАЗ-СПОРТавто» готовится к старту ралли-марафона «Шелковый путь — 2025»

30 июня 2025
Читать новость
Власть

На второй сессии Палаты представителей принято 67 законопроектов

30 июня 2025
Читать новость
Общество

Сильный эмоциональный проект. Жители Витебска встретили “Поезд Победы”

30 июня 2025
Читать новость

Рекомендуем