З 7 па 18 снежня супрацоўнікі ДАІ РАУС правядуць шэраг рэйдаў, падчас якіх будуць выяўляць нецвярозых вадзіцеляў, а таксама “бяспраўнікаў”. Аб гэтым рэдакцыі паведаміў старшы дзярж-аўтаінспектар АДАІ Максім Сіліч. Ужо ёсць першы вынік. У аграгарадку Турыно спынілі 31-гадовага вадзіцеля (другі раз за год), які знаходзіўся п’яным за рулём “Фальксвагена”. На кіроўцу састаўлены адміністрацыйны пратакол, матэрыялы справы будуць перададзены ў Глускі райаддзел Следчага камітэта. Усяго ж за 11 месяцаў у раёне было затрымана 56 п’яных вадзіцеляў, з іх два паўторна, і 114 “бяспраўнікаў”.