Темы

Створаны ўчасткі для галасавання, зарэгістраваны ініцыятыўныя группы

У Магілёўскай вобласці створана 749 участкаў для галасавання на выбарах дэпутатаў мясцовых Саветаў дэпутатаў 28-га склікання, у тым ліку 35 участкаў створана ў санаторыях, прафілакторыях, дамах адпачынку, бальніцах і іншых арганізацыях аховы здароўя, якія аказваюць медыцынскую дапамогу ў стацыянарных умовах. Такую інфармацыю паведамляе сайт Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта са спасылкай на Магілёўскую абласную выбарчую камісію. У параўнанні з мясцовымі выбарамі 2014 года колькасць участкаў скарацілася, што звязана з дэма-графічнымі працэсамі, патлумачылі ў аблвыбаркаме.

У Глускім раёне створана 16 участкаў для галасавання на выбарах дэпутатаў мясцовых Саветаў дэпутатаў 28-га склікання (гэта на два меней, чым у 2014 годзе), паведамілі рэдакцыі “Радзімы” ў Глускай раённай выбарчай камісіі па выбарах дэпутатаў раённага Савета дэпутатаў.

Таксама ў раёне зарэгістраваны 24 ініцыятыўныя групы па вылучэнні кандыдатаў у дэпутаты раённага Савета дэпутатаў, 108 — па вылучэнні кандыдатаў у дэпутаты сельскіх Саветаў і 1 ініцыятыўная група па вылучэнні кандыдата ў дэпутаты абласнога Савета дэпутатаў.

Усяго на выбарах 18 лютага ў Магілёўскай вобласці трэба будзе абраць 2 556 дэпутатаў, у тым ліку 1 746 — у сельскія, 80 — у гарадскія, 675 — у раённыя Саветы, а таксама 55 дэпутатаў у абласны Савет.

Вылучэнне кандыдатаў у дэпутаты прадоўжыцца па 8 студзеня 2018 года ўключна. Акрамя збору подпісаў членамі ініцыятыўных груп, вылучаць кандыдатаў у дэпутаты могуць на дадзеным этапе палітычныя партыі і працоўныя калектывы. Рэгістрацыя кандыдатаў у дэпутаты выбарчымі камісіямі пройдзе з 9 па 18 студзеня 2018 года.

А. ВАСІЛЕЎСКАЯ

Последние новости

АПК

На полях Глусского района

13 мая 2025
Читать новость
Спорт

В Глуске прошел турнир по бильярду

13 мая 2025
Читать новость
АПК

Корманарыхтоўка — адказны этап

12 мая 2025
Читать новость
Общество

Статистический обзор ко Дню семьи

12 мая 2025
Читать новость
Власть

Активизироваться в экономике. Лукашенко о главной задаче в сотрудничестве с Вьетнамом

12 мая 2025
Читать новость
Происшествия

В деревне Городок сгорел жилой дом

12 мая 2025
Читать новость

Рекомендуем