• Главная
  • О газете
  • Контакты
  • Реклама
  • Фотогалерея
    • 2016 год
    • 2015 год
    • 2014 год
    • 2017 год
    • 2018 год
Глуск | Глусский район | Погода в Глуске | Новости Глуска | Новости Глусского района | Родина | Радзiма | Газета Глуска

Як у Балашэвічах тэлебачанне Шчодрыкі здымала

Вторник, 19.12.2017 17:00. Category: Культура    

Ці бачылі вы калі-небудзь, як здымаецца тэлеперадача? Як выстаўляецца святло, працуюць камеры, як дамаўляюцца рэжысёр і аператары? Пэўна, у большасці чытачоў адказ будзе адмоўны, хаця паглядзець тое, думаю, не адмовіўся б ніхто. Вось і я не адмовілася ад такога задавальнення, ды што там не адмовілася — бесцырымонна, амаль нахабна напрасілася. Даведаўшыся, што не дзе-небудзь далёка, а проста ў нашым раёне, лічы, пад бокам, у вёсцы Балашэвічы, будзе здымацца сюжэт для перадачы “Наперад у мінулае”, дамовілася з тамтэйшай жыхаркай Любоўю Іванаўнай Долбік і на нашу (карэспандэнта і рэдакцыйнага фатографа) там прысутнасць.

Тут забягу трохі наперад, у мінулае. Гады з два назад Любоў Іванаўна, якая была тады загадчыцай Балашэвіцкага клуба (зараз яна дырэктар Усцярхоўскага СДК), падала заяўку на ўдзел мясцовага самадзейнага калектыву ў гэтай перадачы. Нагадаю, хто не ў курсе, што вядучая праекта “Наперад у мінулае” Аксана Вечар разам з творчай групай ездзяць па вёсках Беларусі, запісваюць аўтэнтычныя песні і абрады, а потым “выпускаюць” сабраны матэрыял у тэлеэфір. Да таго ж адну з песень, толькі ўжо ў сучаснай аранжыроўцы, бярэ ў свой рэпертуар хтосьці з беларускіх артыстаў. Так народная творчасць набывае другое дыханне і новае жыццё.

Канешне, толькі песня хутка пяецца, а справа робіцца крыху павольней. Але ж тэлевізійшчыкі сваё абяцанне спраўдзілі і ў Балашэвічы ўсё ж такі завіталі. Праўда, не стала ўжо клуба ў вёсцы, але ж знаўцы народных звычаяў, абрадаў засталіся. У гэты раз яны паказвалі, як здаўна ў Балашэвічах святкавалі Каляды, Шчодры вечар. Цікава, што Казла тут вадзілі толькі хлопцы, нежанатыя мужчыны: яны ў хаты заходзілі, шчасця-дабрабыту жадалі, а заадно і дзяўчат сабе па душы выглядалі. Ну а проста ў шчодрыкі хадзілі ўсе жадаючыя. Вядома, што шчадроўшчыкі ў хаты не ішлі, спявалі свае песні-пажаданні пад вокнамі, каб іх “дзеянне” распаўсюджвалася не толькі на дом, але і на двор, і на ўсю хатнюю гаспадарку. Раней у гэты святочны вечар, успамінаюць жыхары, колькі калядоўшчыкаў у двор ні заходзіла, усіх пускалі і ўсіх надзялялі пачастункамі. А хадзіла шмат гуртоў, і дарослыя, і дзеці.

Цяпер, канешне, не так, людзей у вёсцы паменела, хлопцаў-халасцякоў днём з агнём пашукаць трэба, таму ў здымках сюжэта для тэлеперадачы бралі ўдзел і мужчыны жанатыя. Але і песні, і пажаданні — усё было сапраўдным і шчырым. Для кожнага двара калядоўшчыкі, як і належыць, падбіралі адметныя песні. Там, дзе ёсць дзеці, акрамя пажадання дабрабыту гаспадарам, асобна зычылі шчаслівага веку малым; у двары пчаляра гучалі песні “на пчаляра”… Спачатку нашы “артысты” крыху саромеліся, былі, як кажуць, “зажатыя”, а потым так распеліся-разышліся, што аператары ледзьве паспявалі перастаўляць камеры (часам нават рэжысёрская каманда “Стоп!” заглушалася спевамі). Тут самы час назваць герояў перадачы пайменна. Гэта старэйшыя жыхаркі вёскі Балашэвічы Надзея Сцяпанаўна Каранец, Марыя Андрэеўна Дзядзюля, Вера Васільеўна Прыгара, іх маладзейшыя таварышкі Надзея Прыгара, Любоў Долбік, Галіна Гембіцкая (а разам і яе сям’я), Ганна Шуст, Ганна Долбік. Грала на гармоніку ды падтрымлівала настрой Ганна Жукава. Жанчынам дапамагалі дзяўчаткі Вераніка Прыдыбайла, Насця Долбік і Яна Прыгара. Ну і — як жа без іх — мужчыны: Аляксандр Долбік, Генадзь Долбік, Уладзімір Долбік, Сяргей Кудзёлка, Міхаіл Прыгара.

Слухаць гэтых галасістых балашэвіцкіх артыстаў была адна асалода. Дарэчы, не меншым задавальненнем было назіраць за зладжанай працай здымачнай групы. Рэжысёр Анатоль Вечар заўважаў, здаецца, любую дробязь, якая магла сапсаваць або, наадварот, упрыгожыць кадр. З аператарамі яны  разумелі адзін аднаго з паўслова і гэтак жа хутка паразумеліся з “артыстамі”. А тыя з ахвотай — не, не разыгрывалі дзеянне, а проста паказвалі і расказвалі тое, што ведаюць з дзяцінства. Што з гэтага атрымалася, пабачым у студзені на тэлеканале “Беларусь3”. Калі нічога не зменіцца, то выхад праграмы з удзелам балашэвіцкіх калядоўшчыкаў запланаваны акурат на 14 студзеня, сказала Аксана Вечар. Які беларускі артыст будзе выконваць песню, яшчэ дакладна невядома, можа, гэта будзе і цэлы дуэт або трыа. Пажывём — пабачым. Вельмі цікава, што атрымаецца.

Аксана ВАСІЛЕЎСКАЯ

Фота Сяргея РУДЗІНСКАГА

More from my site

  • Зроблена сваімі рукаміЗроблена сваімі рукамі
  • Работников культуры Глусского района поздравили с профессиональным праздником (фоторепортаж)Работников культуры Глусского района поздравили с профессиональным праздником (фоторепортаж)
  • Продолжая традицииПродолжая традиции
  • Купалле ў Глуску (фотарэпартаж)Купалле ў Глуску (фотарэпартаж)
  • На Купалле ў ГлускуНа Купалле ў Глуску
  • Сами начинают руки рисовать…Сами начинают руки рисовать…
Добавить в закладки
Добавить в социальные закладки
  • Blink
  • del.ici.ous
  • Digg
  • Furl
  • Google
  • Simpy
  • Spurl
  • Y! MyWeb
  • БобрДобр
  • Мистер Вонг
  • Яндекс.Закладки
  • Текст 2.0
  • News2
  • AddScoop
  • RuSpace
  • RUmarkz
  • Memori
  • Закладки Google
  • Писали
  • СМИ 2
  • Моё Место
  • Сто Закладок
  • Ваау!
  • Technorati
  • RuCity
  • LinkStore
  • NewsLand
  • Lopas
  • Закладки - I.UA
  • Connotea
  • Bibsonomy
  • Trucking Bookmarks
  • Communizm
  • UCA
« Во главе ПМК-86 «Водстрой»
Художник, пишущий словами, или Человек, не знающий интернета, о котором интернет знает многое »
  • Падпіска 2019
  • Оплата услуг редакции через ЕРИП
  • Реклама
  • Новости БелТА
  • Версия для слабовидящих
  • Мы в соцсетях

  • Рубрики
    • Актуально (924)
    • АПК (219)
    • Без рубрики (0)
    • Власть (190)
    • Год малой радзімы (38)
    • Духовность (166)
    • Есть вопрос? Есть ответ! (126)
    • К 100-летию образования БССР (9)
    • К юбилею молодежного движения (16)
    • Как выписать газету (2)
    • Культура (115)
    • Общество (3 558)
    • Происшествия (301)
    • Реклама (0)
    • РОЧС информирует (9)
    • Спорт (229)
    • Творческие проекты (105)
    • Тема недели "БелТА" (83)
  • Опросы
    Извините, в настоящее время нет доступных опросов.
    • Архив опросов
  • Баннеры
     
     

  • Архив газеты
  • Погода в Глуске
    Глуск
Тема предоставлена Web 2.0 News.
Хостинг: HOSTER.BY
© 2019 Глуск | Глусский район | Погода в Глуске | Новости Глуска | Новости Глусского района | Родина | Радзiма | Газета Глуска  Все права защищены.
Сайт Президента Республики Беларусь Глусский районный исполнительный комитет
Top