З 20 па 30 снежня ва ўсіх школах і дзіцячых садках раёна пройдуць навагоднія ранішнікі, а святочныя навагоднія сустрэчы ў рамках дабрачыннай акцыі “Нашы дзеці” з удзелам кіраўніцтва раёна і структурных падраздзяленняў райвыканкама запланавана правесці, пачынаючы з 21 снежня. У прыватнасці, 22 снежня пройдзе дзіцячы ранішнік у Цэнтры карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі, на 5 студзеня намечана правядзенне раённай дабрачыннай ёлкі. На яе будуць запрошаны дзеці-сіроты і тыя, што засталіся без бацькоўскай апекі, дзеці з інваліднасцю, хлопчыкі і дзяўчынкі ад 8 да 14 гадоў з мнагадзетных і малазабяспечаных сем’яў, а таксама пераможцы раённых алімпіяд, творчых конкурсаў і спартыўных спаборніцтваў. Падарункі да Новага года (за кошт сродкаў раённага бюджэту) атрымаюць таксама вучні з 1-га па 4-ы класы ўсіх школ і выхаванцы дзіцячых садкоў раёна. Не застануцца без салодкіх пачастункаў і тыя дзеткі, каму не пашанцуе захварэць пад Новы год: 30 снежня падарункі атрымаюць маленькія пацыенты стацыянара раённай бальніцы. Усё гэта прадугледжана рашэннем Глускага раённага выканаўчага камітэта “Аб арганізацыі раённай дабрачыннай ёлкі”. Там жа запісаны рэкамендацыі арганізацыям і грамадскім аб’яднанням раёна прыняць удзел у дабрачыннай акцыі “Нашы дзеці”.
Мы в соцсетях
Рубрики
- Актуально (1 065)
- АПК (359)
- Беларусь помнит (133)
- Власть (327)
- Гісторыя Глушчыны (119)
- Год исторической памяти (57)
- Духовность (153)
- Есть вопрос? Есть ответ! (79)
- Как выписать газету (2)
- Калейдоскоп (27)
- Культура (278)
- Общество (4 687)
- Происшествия (366)
- Реклама (0)
- РОЧС информирует (33)
- Спорт (327)
- Творческие проекты (192)
- Тема недели "БелТА" (59)
- Экономика (309)
Баннеры
Архив газеты
Погода в Глуске