Темы

Бралі ваду без уліку

Дзесяць фактаў самавольнага падключэння да водаправода выявілі работнікі мясцовай камунальнай службы за перыяд з чэрвеня па верасень мінулага года. Ва ўсіх выпадках гаспадары прыватных домаў-ладанняў у абыход прыбораў уліку вады павыводзілі сабе ў двары адводы труб (такія міні-калонкі, праз якія вельмі зручна паліваць агароды). Карыстаючыся такімі трубамі, грамадзяне дапускалі безуліковае, а значыць, і бясплатнае спажыванне вады. Ва ўсіх дзесяці выпадках да парушальнікаў былі прыменены штрафныя санкцыі на агульную суму 7 тысяч 340 рублёў. Інакш кажучы, кожны парушальнік заплаціў за ваду больш як па 700 рублёў. Чаму менавіта такая сума? Як патлумачыла майстар па прыборах уліку Глускага УКП “Жылкамгас” Ганна Званковіч, пры выяўленні самавольнага падключэння да сістэм водазабеспячэння колькасць зрасходаванай вады вызначаецца па прапускной здольнасці водаправоднага ўводу пры дзейнасці яго поўным сячэннем на працягу 24 гадзін у суткі за трыццаць сутак.

Некаторыя гаспадары-парушальнікі, расказвае спецыяліст, спра-чаліся з тым, што для разліку безулікова спажытай вады бярэцца 30 сутак, і пераконвалі, што адвод трубы быў зроблены літаральна дзень таму назад. Аднак незалежна ад таго,  дзень назад або год назад ці болей адбылося самавольнае падключэнне, часавы перыяд складае менавіта 30 сутак. Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 30 верасня 2016 года № 788.

Каб пазбегнуць штрафных санкцый, тлумачыць Ганна Званковіч, таксама трэба своечасова паведамляць у “Жылкамгас” пра няспраўнасць прыбораў уліку вады, пра ненаўмыснае пашкоджанне пломбы на водалічыльніку. Своечасова — значыць да таго, як гэта выявяць самі камунальнікі.

Таццяна ЛУКАШЭВІЧ

Последние новости

Власть

Лукашенко о НАН: без науки никуда, время сейчас такое

13 ноября 2025
Читать новость
Актуально

Индивидуальный предприниматель из Могилёва уплатил 23,5 тыс. рублей за применение схемы ухода от налогообложения

13 ноября 2025
Читать новость
Актуально

МНС разъяснило порядок маркировки и прослеживаемости товаров в Беларуси

13 ноября 2025
Читать новость
Происшествия

Неисправная печь привела к пожару в Кричевском районе

13 ноября 2025
Читать новость
Актуально

«Ваша квартира выставлена на продажу»: новая уловка для доверчивых граждан

13 ноября 2025
Читать новость
АПК

Спортландию «Гонка чемпионов!» в Глуске посвятили Дню работников сельского хозяйства и перерабатывающей промышленности АПК

13 ноября 2025
Читать новость

Рекомендуем