Темы

Члены БРСМ запрашаюць жыхароў Глуска на выбары

Члены БРСМ запрашаюць жыхароў Глуска на выбары

Мясцовая моладзь у чарговы раз пацвердзіла тое, што яна найбольш актыўная і мабільная частка нашага грамадства. Як толькі завяршылася рэгістрацыя кандыдатаў у дэпутаты, актывісты Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі пачалі ладзіць агітацыйныя пікеты ў падтрымку выбараў дэпутатаў у мясцовыя Саветы. Адзін з такіх пікетаў адбыўся 22 студзеня ў Глуску на бульвары Грахоўскага, прадстаўнікі вучнёўскай моладзі заклікалі жыхароў гарпасёлка выканаць свой грамадзянскі абавязак і прыйсці 18 лютага (або падчас датэрміновага галасавання) на свае выбарчыя ўчасткі і прагаласаваць. Кожны, да каго звярталіся члены БРСМ, атрымліваў лістоўку з дэвізам моладзевай агітацыйнай кампаніі — “18 лютага будзем разам са сваёй краінай!”.

З 19 па 22 студзеня агітацыйныя пікеты прайшлі ў аграгарадку Калацічы, там пікет арганізавала мясцовая рабочая моладзь, і ў аграгарадку Заеліца, дзе да жыхароў звярталіся актывісты з ліку вучнёўскай моладзі. Пікеты ў падтрымку выбараў і кандыдатаў у дэпутаты — членаў БРСМ будуць праходзіць перыядычна, патлумачыла першы сакратар райкама БРСМ Юлія Стаўская.

А. ВАСІЛЕЎСКАЯ

Фота С. РУДЗІНСКАГА

Последние новости

АПК

Молодой специалист Андрей Агеенко рассказал о работе в ОАО «Турино-агро»

9 июля 2025
Читать новость
Власть

«Почему не интенсифицировать процесс?» Лукашенко поставил принципиальные вопросы в сфере козоводства 

8 июля 2025
Читать новость
АПК

К жатве зерновых приступили в Глусском районе. Первым с полей убирают озимый ячмень

8 июля 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко ознакомится с развитием в Беларуси козоводства

8 июля 2025
Читать новость
Общество

Фестиваль «Большая бард-рыбалка» — музыкальное событие лета-2025!

8 июля 2025
Читать новость
Культура

Детская песня, звезды TikTok и танцевальные батлы. В Витебске стартуют мероприятия «Славянского базара»

8 июля 2025
Читать новость