• Главная
  • О газете
  • Контакты
  • Реклама
  • Фотогалерея
    • 2016 год
    • 2015 год
    • 2014 год
    • 2017 год
    • 2018 год
    • 2019 год
    • 2020 год
    • 2021 год
    • 2022 год
Глуск | Глусский район | Погода в Глуске | Новости Глуска | Новости Глусского района | Родина | Радзiма | Газета Глуска

Далей — рэспубліканскі этап

Вторник, 16.01.2018 14:00. Category: Общество    

Добрая навіна прыйшла на мінулым тыдні: у абласным этапе рэспубліканскага маладзёжнага конкурсу “100 ідэй для Беларусі” адной з самых перспектыўных і цікавых распрацовак экспертны савет прызнаў ідэю дзевяцікласніка гімназіі Глуска Дзмітрыя Трыбуша “Выкарыстанне актыўнага ілу ў гаспадарцы”.

З трохсот праектаў, якія былі прадстаўлены на рэгіянальных (гарадскіх і раённых) этапах, да абласнога дайшлі толькі 30 — самыя лепшыя. Гэта ідэя пясочнай тэрапіі для заняткаў з дзецьмі, кафэ з экалагічна чыстай ежай, гульня “Мафія” па-беларуску, мабільны дадатак для пошуку людзей і іншыя. З гэтых распрацовак журы адабрала 11, якія  будуць удзельнічаць у фінале конкурсу, сярод іх і работа Дзмітрыя Трыбуша “Выкарыстанне актыўнага ілу ў гаспадарцы”, падрыхтаваная ім пад кіраўніцтвам педагога Таццяны Сачанкі. Яны даказалі, што актыўны іл можна прымяняць у якасці  ўдабрэння і ў якасці альтэрнатыўнага паліва. Акрамя гэтага, гімназіст звярнуў увагу і на экалагічны складнік свайго праекта. Глуск знаходзіцца на правым беразе ракі Пціч, гарадскія біялагічныя ачышчальныя збудаванні размешчаны паблізу рэчкі. Асадкі сцёкавых вод, якія назбіраліся за шмат гадоў, могуць забрудзіць глебу, грунтовыя воды і нават раку.

 Конкурс “100 ідэй для Беларусі” праводзіцца ў краіне з 2011 года. Яго пераможцы маюць магчымасць атрымаць грант на рэалізацыю сваіх ідэй, а таксама прадставіць Беларусь на міжнародным конкурсе “100 ідэй для СНД”, атрымаць рэкамендацыю для паступлення ў профільную ВНУ або курс навучання пры Нацыянальнай акадэміі навук.

« Историческое наследие
Чтобы паводок не застал врасплох »
  • Год мира и созидания
  • Падпіска 2023
  • Оплата услуг редакции через ЕРИП
  • Реклама

  • Версия для слабовидящих
  • Мы в соцсетях





  • Рубрики
    • Актуально (1 118)
    • АПК (400)
    • Беларусь помнит (151)
    • Власть (471)
    • Гісторыя Глушчыны (136)
    • Год мира и созидания (5)
    • Духовность (177)
    • Есть вопрос? Есть ответ! (81)
    • Как выписать газету (2)
    • Калейдоскоп (62)
    • Культура (319)
    • Общество (5 117)
    • Происшествия (398)
    • Реклама (0)
    • РОЧС информирует (42)
    • Спорт (358)
    • Творческие проекты (202)
    • Тема недели "БелТА" (59)
    • Четыре стороны света (4)
    • Экономика (407)
  • Баннеры
  • Архив газеты
  • Погода в Глуске
    Глуск
  • Яндекс.Метрика
Тема предоставлена Web 2.0 News.
© 2023 Глуск | Глусский район | Погода в Глуске | Новости Глуска | Новости Глусского района | Родина | Радзiма | Газета Глуска  Все права защищены.
Сайт Президента Республики Беларусь Глусский районный исполнительный комитет
Top