Темы

Каб збываліся надзеі

Каб збываліся надзеі
Дзеці, што прыйшлі на свята, падрыхтавалі для Дзеда Мароза песні і вершы

На раённую дабрачынную ёлку, што прайшла 5 студзеня ў актавай зале гімназіі, запрасілі 100 дзяцей — са шматдзетных, апякунскіх і прыёмных сем’яў, дзіцячых дамоў сямейнага тыпу (36 чалавек), а таксама тых, хто добра вучыцца і актыўна ўдзельнічае ў школьным жыцці. На свяце прысутнічалі старшыня Глускага раённага выканаўчага ка-мітэта Уладзімір Царыкаў, яго намеснік па сацыяльнай рабоце Дзмітрый Цімчанка і начальнік аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Аляксандр Бельскі. Віншуючы малых са святам, Уладзімір Царыкаў пажадаў ім у першую чаргу здароўя, добрых адзнак у школе і каб абавязкова спраўдзіліся іх мары.

Аб тым, каб збываліся надзеі ўсіх людзей на Зямлі, клапоціцца і галоўны чараўнік Новага года Дзед Мароз. Але ж мы разумеем, што не ўсё так проста ў гэтым жыцці, вось і Дзеду Марозу са сваёй унучкай Снягурачкай прыйшлося пераадолець перашкоды, перш чым дабрацца ў гэты дзень да маленькіх глушчан. Злая Баба Яга і яе памочнікі Лешы і Кікімара (дарэчы, самі хацелі прыкінуцца, злодзеі гэтакія, Дзедам Марозам і Снягуркай, толькі малыя ў зале ім зусім не паверылі) зрабілі ўсё, каб навагодні чараўнік не патрапіў на свята, нават на іншую планету яго выслалі…

На раённай дабрачыннай ёлцы прысутнічалі старшыня Глускага раённага выканаўчага камітэта Уладзімір Царыкаў, яго намеснік па сацыяльнай рабоце Дзмітрый Цімчанка і начальнік аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Аляксандр Бельскі

Але ў дабра таксама знайшліся памочнікі: супергерой Бэтман і яго верны Конь, ну і, канешне, дзеці, што былі на свяце. Бачылі б вы, як яны перажывалі, як ім не сядзелася на месцы, яны проста рваліся ў бой з нячыстай сілай (асабліва адзін хлопчык, у касцюме Пірата). А адна першакласніца ледзьве стрымлівала слёзы, пакуль справа ў герояў не пайшла на лад.

Зразумела, у рэшце рэшт прыгоды Дзядулі і яго ўнучкі закончыліся добра, і тады пачалося свята. Дзеці кружыліся ў карагодах з казачнымі персанажамі, расказвалі Дзеду Марозу вершы і спявалі песні, а за гэта атрымлівалі падарункі. І тут жа нецярпліва іх разгортвалі, каб паглядзець, што там, бо ў Новы год мы ўсе чакаем сюрпрызаў. За тое ён і празваны галоўным святам года.

Аксана ВАСІЛЕЎСКАЯ

Фота Сяргея РУДЗІНСКАГА

Последние новости

Беларусь помнит

Глуск продолжает праздновать День Независимости

3 июля 2025
Читать новость
Беларусь помнит

Празднование Дня Независимости в Глуске. Фоторепортаж

3 июля 2025
Читать новость
Общество

Поздравление Олега Дьяченко с Днем Независимости Республики Беларусь

3 июля 2025
Читать новость
Власть

С Днем Независимости Республики Беларусь! Поздравление от руководства района

3 июля 2025
Читать новость
Власть

Анатолий Исаченко поздравляет с Днем Независимости Республики Беларусь

3 июля 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко в преддверии Дня Независимости помиловал 16 осужденных

2 июля 2025
Читать новость