Темы

Танцавалі ўсе!

Танцавалі ўсе!

Шумна, весела, яскрава прайшлі навагоднія мерапрыемствы ў сярэдняй школе № 1 Глуска. Тут, расказала намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце Аляксандра Дземідзенка, прытрымліваюцца традыцый і стараюцца зрабіць так, каб у ранішніках паўдзельнічаў кожны з дзяцей, каб вучні рыхтаваліся да свята ўсе разам, усім класам. Для пачаткоўцаў у школе наладзілі два ранішнікі, асобна для перша- і другакласнікаў, асобна для трэціх — чацвёртых класаў. Дзеці атрымалі творчае заданне, і кожны клас рыхтаваў свае нумары, а потым дапамагаў галоўным персанажам ранішнікаў Машы і Віцю знайсці сяброўства, якое ўкрала Снежная каралева. Былі на свяце Ліса, Баба Яга, іншыя казачныя героі і, канешне ж, Дзед Мароз, ды не звычайны, а Дзед Мароз-спявак, ён пеў, а ўсе астатнія падтанцоўвалі.

Вучні пятых — восьмых класаў наладзілі шабаш нячысцікаў, куды прыйшлі Кікімара, Кашчэй Несмяротны, Баба Яга і іншыя падобныя персанажы. Дзед Мароз на гэтым свяце таксама спяваў, а яшчэ наладзіў танцавальны батл з Бабай Ягой. Перамог, канешне, Дзед. Увогуле, танчылі тут усе, бо кожны клас падрыхтаваў свой нумар, былі і танцы ведзьмакоў, і карагоды чарцянят…

Старшакласнікі, як людзі сур’ёзныя, падышлі да навагодняга свята з практычнага боку: школьная актавая зала на вечар ператварылася ў салон прыгажосці, куды Баба Яга вызвала стыліста, каб зрабіў з яе прыгажуню. Тут жа да майстра па змяненні іміджу выстраіліся ў чаргу і ўсе астатнія (бо каму не хочацца быць прыгожым?). Конкурсы, сцэнкі, песні, жарты — чаго толькі не было на гэтым свяце, а завяршылася ўсё дыскатэкай, вясёлай і шумнай. Танцавалі  і вучні, і іх настаўнікі, і нават дырэктар школы.

А. ПЯТРОВА

Фота прадастаўлена СШ № 1

Последние новости

Калейдоскоп

Будет даже жарко. Прогноз погоды на 2—6 июля

1 июля 2025
Читать новость
Происшествия

Маршрутка и Nissan столкнулись в Бобруйске

1 июля 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко о гибридной войне против Беларуси: на любые агрессивные выпады готовы дать самый жесткий ответ

1 июля 2025
Читать новость
Общество

Что будет на «Купалье» в Александрии. Программа мероприятий

1 июля 2025
Читать новость
Общество

От блогеров до Узбекистана. Работа депутата Олега Дьяченко в Глусском районе

1 июля 2025
Читать новость
Власть

Глава Минпрома, новые послы, руководство в министерствах и местной вертикали. Лукашенко принял кадровые решения

1 июля 2025
Читать новость

Рекомендуем