Темы

Змяніўся партыйны лідар

Змяніўся партыйны лідар

Раённую арганізацыю камуністаў узначаліў Генадзь Ліпскі. Яго кандыдатуру на справаздачна-выбарным сходзе прапанаваў цяпер ужо былы сакратар партарганізацыі Павел Еўпак. Сход прайшоў 12 студзеня.

Першым пытаннем парадку дня значылася работа бюро за мінулы год. 2017-ы быў няпростым і ў нечым знакавым як для краіны, усяго грамадства, так і для Камуністычнай партыі, падкрэсліў Павел Еўпак. Шмат увагі ўдзялялася ўдасканаленню працоўных адносін, разняволенню прадпры-мальніцкай ініцыятывы, не прайшло і не магло прайсці незаўважаным 100-годдзе Кастрычніцкай рэвалюцыі — падзеі, якая перавярнула ход усёй сусветнай гісторыі. Гэты юбілей — свята не мінулага, а будучага, падкрэсліў дакладчык. Але каб у будучым ідэі камунізму жылі і знаходзілі падтрымку ў людзей, камуністам сённяшнім, у тым ліку членам мясцовай партарганізацыі, патрэбна больш цесна і больш актыўна выступаць у сродках масавай інфармацыі, працаваць з моладдзю, у прыватнасці з членамі Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі, добра было б, каб у раёне з’явілася маладзёжная камуністычная арганізацыя, зазначыў Павел Еўпак.

Сёння ў мясцовую партарганізацыю ўваходзіць 22 чалавекі, 15 з іх — людзі пенсійнага ўзросту, таму відавочна, што курс на папаўненне і амаладжэнне радоў — жыццёвая неабходнасць. Зрэшты, камуністы Глушчыны праяўляюць сваю актыўнасць у грамадскім жыцці, Павел Еўпак сказаў пра ўдзел у выбарчай кампаніі: у нашым раёне два прэтэндэнты на дэпутацкія месцы вылучаны раённай арганізацыяй Камуністычнай партыі, будуць прымаць удзел камуністы і ў назіранні за ходам выбараў. Дарэчы, цікавую і карысную практыку па распаўсюджванні ідэй Кампартыі, знаёмстве з унутрыпартыйным жыццём прымяняюць члены мясцовай партарганізацыі: нумары газеты “Камуніст Беларусі”, якую выпісваюць, пасля таго, як прачытаюць самі, яны перадаюць у бібліятэкі — раённую, школьныя, а таксама ў розныя арганізацыі для падшыўкі.

Актыўнасць праявілі камуністы і падчас абмеркавання даклада. Слова бралі Аляксандр Лабейка, Уладзімір Шчука, Галіна Былінская, Уладзімір Чабан, Пётр Карповіч, Анатоль Марціновіч. Прапановы гучалі розныя: ад скарачэння колькасці міліцыі, каб сэканоміць грошай на рамонт дарог, да павелічэння колькасці міліцыянераў і прыцягнення іх да працэсаў вытворчасці прадукцыі (такі вопыт выкарыстоўвае Паўночная Карэя). Яшчэ прапаноўвалася ўвесці льготы на лекі тым, каму болей за 75 год, а для тых, у каго пенсія меншая за 400 рублёў, платныя медпаслугі зрабіць бясплатнымі. Наконт ільгот было б нядрэнна, пагаджаліся з прамоўцамі іх таварышы, але гэта пытанне вырашаецца на зусім іншым узроўні, наш узровень, мясцовы, — гэта вырашэнне мясцовых жа праблем. Адна з іх — частка дарогі да Цэнтральнага рынка, на падыходзе да яго з вуліцы Луначарскага такія ямы, што старому чалавеку, ды яшчэ з сумкамі, можна зачапіцца і ўпасці. А летняя касьба травы да самага кораня, што аж пыл стаіць у парку? Вось пра што трэба гаварыць, вось якія пытанні трэба ўзнімаць перад мясцовай уладай. У іх ліку і пытанне пра помнік Леніну: дзе ён, чаму не адноўлены за столькі гадоў? Зрэшты, члены Кампартыі на справаздачным сходзе былі крытычныя не толькі да іншых, але і да саміх сябе, і пагадзіліся з тым, што патрэбна быць не проста назіральнікамі, а больш актыўнымі ўдзельнікамі жыцця, агітатарамі і прапагандыстамі ідэй камунізму. Работу бюро раённай партарганізацыі ўсе выступаючыя прапанавалі прызнаць здавальняючай. Упэўненасць у тым, што ў новым справаздачным перыядзе ўся гэта работа пойдзе больш актыўна, выказаў  Генадзь Ліпскі. Ён падзякаваў за давер, які яму аказалі таварышы па партыі, аднагалосна прагаласаваўшы і выбраўшы яго сакратаром раённай арганізацыі Кампартыі Беларусі, і паабяцаў прыкласці ўсе намаганні, каб работа пайшла больш актыўна і давала большы плён.

Думаецца, выбар гэты сапраўды правільны і своечасовы. Але правільным было б падзякаваць і былому партыйнаму лідару — Паўлу Віктаравічу Еўпаку — за яго сапраўды шматгадовую і старанную работу на пасадзе сакратара, бо  менавіта яго аўтарытэт, яго слова былі тым прыкладам, які і прывёў многіх у рады Камуністычнай партыі. Такое маё асабістае меркаванне.

Заслухаўшы справаздачу рэвізійнай камісіі і вырашыўшы іншыя арганізацыйныя пытанні, справаздачна-выбарны сход раённай партыйнай арганізацыі КПБ завяршыў сваю работу.

Т. ЛУКАШЭВІЧ

Фота С. РУДЗІНСКАГА

Последние новости

Общество

Состояние криминогенной обстановки на территории района и профилактика преступности стали темой координационного совещания в Глуске

30 июня 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко согласовал назначение руководителей в местных органах власти

30 июня 2025
Читать новость
Власть

Кадры, инвестиции, дисциплина в АПК. Как Лукашенко напутствовал новых председателей райисполкомов

30 июня 2025
Читать новость
Спорт

Команда «МАЗ-СПОРТавто» готовится к старту ралли-марафона «Шелковый путь — 2025»

30 июня 2025
Читать новость
Власть

На второй сессии Палаты представителей принято 67 законопроектов

30 июня 2025
Читать новость
Общество

Сильный эмоциональный проект. Жители Витебска встретили “Поезд Победы”

30 июня 2025
Читать новость

Рекомендуем