Темы

“Залатое пяро “Белай Русі”

“Залатое пяро “Белай Русі” — конкурс пад такой назвай штогод праводзіць рэспубліканскае грамадскае аб’яднанне “Белая Русь” пры падтрымцы Міністэрства адукацыі і інфармацыі Рэспублікі Беларусь. Да ўдзелу запрашаецца вучнёўская і рабочая моладзь ва ўзросце ад 18 да 30 гадоў, а ў асобнай намінацыі “Беларусь — краіна тваіх магчымасцяў” — дзеці і падлеткі ад 12 да 17 гадоў. Да 2 красавіка 2018 года (раённы этап) на электронны адрас раённага аргкамітэта конкурсу otdelid@tut.by з пазнакай “Белая Русь” удзельнікі могуць дасылаць даследчыя эсэ, у якіх адлюстравана роля моладзі ў жыцці грамадства, фотаздымкі аб сямейным адпачынку і турызме ў Беларусі, відэапраекты аб людзях, якія знайшлі сваё прызванне ў прафесіі, а таксама друкаваныя матэрыялы аб магчымасцях і перспектывах сучаснай моладзі ў Беларусі (для ўдзельнікаў ад 12 да 17 гадоў). Лепшыя тэкставыя і фотаработы будуць вызначаны да 16 красавіка і прымуць удзел у абласным этапе конкурсу, а яго пераможцы — у рэспубліканскім. Падвядзенне вынікаў заключнага этапу конкурсу “Залатое пяро “Белай Русі” адбудзецца ў перыяд з 16 мая па 1 чэрвеня. Удзельнікаў, якія паспяхова пройдуць усе тры этапы і выйдуць у фінал, чакаюць дыпломы і грашовыя прэміі ў адпаведнасці з занятымі месцамі: ад 5 да 10 базавых велічынь.

Падрабязна з умовамі конкурсу, патрабаваннямі да афармлення творчых работ можна пазнаёміцца на афіцыйным сайце рэспубліканскага грамадскага аб’яднання “Белая Русь” www.belayarus.by.

Ганна АЎТУХОВА

Последние новости

АПК

Корманарыхтоўка — адказны этап

12 мая 2025
Читать новость
Общество

Статистический обзор ко Дню семьи

12 мая 2025
Читать новость
Власть

Активизироваться в экономике. Лукашенко о главной задаче в сотрудничестве с Вьетнамом

12 мая 2025
Читать новость
Происшествия

В деревне Городок сгорел жилой дом

12 мая 2025
Читать новость
Актуально

Не станьте жертвой телефонных мошенников

12 мая 2025
Читать новость
Власть

День Победы в двух столицах, откровенные заявления, марафон встреч и музей народных достижений. Итоги недели Президента

12 мая 2025
Читать новость

Рекомендуем