Темы

Крыж на месцы расстрэлу

Крыж на месцы расстрэлу

Здаўна павялося ў сяльчан ставіць крыж у пачатку або ў канцы вёскі. Людзі верылі, што ён абароніць іх ад розных бед. У Касарычах, акрамя такога традыцыйнага, дзесьці пасярэдзіне вёскі стаіць яшчэ адзін, крыху разбураны часам, стары высокі крыж. Вяскоўцы прымацавалі да яго невя-лічкую іконку і штучныя кветкі, павесілі ручнікі. Крыж стаіць на гэтым месцы з 1942 года, і яго з’яўленне звязана з трагічнай падзеяй у гісторыі вёскі.

Старажылы ўспамінаюць,  што менавіта тут вясною 1942 года было расстраляна 36 чалавек: касарыцкія партызаны і іх родныя. Незадоўга да гэтага каля Касарыч адбыўся жорсткі бой партызан з нямецкімі захопнікамі, у выніку якога забіта было больш за 60 фашыстаў. Карысным трафеем для партызан стала нямецкая кухня, захопленая ў гэтым баі. Канешне ж, такое паражэнне было вялікай знявагай для арыйскіх воінаў, і яны вырашылі адпомсціць. У хуткім часе акупанты з’явіліся ў Касарычах. Як успамінаюць жыхары, у той дзень некаторыя з партызан прыйшлі дадому каб пераапрануцца, узяць харчы, а тут аблава. У лес яны сысці не паспелі…

Крыж у памяць пра загінуўшых аднавяскоўцаў касарычане пас-тавілі на наступны пасля расстрэлу дзень. Так і стаіць ён да гэтага часу, перажыўшы нават савецкую антырэлігійную палітыку, як напамін нашчадкам аб цане, якую заплацілі іх дзяды і прадзеды за волю і шчасце будучых пакаленняў.

Вольга ЯНУШЭЎСКАЯ

Фота Сяргея РУДЗІНСКАГА

Последние новости

Общество

«Дай лесу новае жыцце!». Глусчане присоединились к акции Минлесхоза

23 октября 2025
Читать новость
Общество

У Глуску з рабочым візітам пабываў намеснік Старшыні Камітэта дзяржкантролю Рэспублікі Беларусь Андрэй Лабовіч

23 октября 2025
Читать новость
Культура

Программа фестиваля «Золотой шлягер»

23 октября 2025
Читать новость
Культура

Могилёв готовится к юбилейному фестивалю «Золотой шлягер — 2025»

23 октября 2025
Читать новость
Общество

Подготовка к заседанию ВНС

23 октября 2025
Читать новость
Власть

Дальнейшее развитие БЖД стало одной из тем совещания у Лукашенко

23 октября 2025
Читать новость

Рекомендуем