Темы

Глускі райвыканкам узначаліў Сцяпан Чачуха

Глускі райвыканкам узначаліў Сцяпан Чачуха

Да работы на пасадзе старшыні Глускага райвыканкама прыступіў Сцяпан Уладзіміравіч Чачуха.

На гэту пасаду Сцяпан Чачуха назначаны старшынёй Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта Уладзімірам Даманеўскім па ўзгадненні з Прэзідэнтам краіны Аляксандрам Лукашэнкам. Сёмага сакавіка была склікана нечарговая сесія Глускага раённага Савета дэпутатаў, на якой дэпутаты зацвердзілі Сцяпана Чачуху на пасадзе старшыні раённага выканаўчага камітэта. На сесіі, акрамя дэпутатаў, прысутнічалі старшыня Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта Уладзімір Даманеўскі, памочнік Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь-інспектар па Магілёўскай вобласці Генадзь Лаўранкоў, кіраўнікі прадпрыемстваў, устаноў, арганізацый раёна, аддзелаў райвыканкама.

Пасля таго як новы кіраўнік раёна быў зацверджаны дэпутатамі на пасадзе, губернатар уручыў яму пасведчанне старшыні Глускага райвыканкама.

У рабоце сесіі раённага Савета дэпутатаў прынялі ўдзел (злева направа) старшыня Глускага райвыканкама Сцяпан Чачуха, старшыня Магілёўскага аблвыканкама Уладзімір Даманеўскі, старшыня раённага Савета дэпутатаў Генадзь Ліпскі, памочнік Прэзідэнта-інспектар па Магілёўскай вобласці Генадзь Лаўранкоў, Уладзімір Царыкаў

Сцяпан Чачуха нарадзіўся ў 1962 годзе ў Старадарожскім раёне, з 1982 па 2000 год (з перапынкам на службу ў арміі) працаваў у мясцовым калгасе “Барацьбіт”, быў аграномам, старшынёй прафкама, галоўным аграномам, пяць гадоў узначальваў гэтую гаспадарку. Вышэйшую адукацыю атрымаў у 2000 годзе, скончыўшы Беларускую дзяржаўную сельскагаспадарчую акадэмію па спецыяльнасці “агра-намія”, потым — Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці “дзяржаўнае і мясцовае кіраванне” (2011 год). Сем гадоў быў старшынёй Дражнаўскага сельскага Савета дэпутатаў, потым узначаліў Старадарожскі раённы Савет дэпутатаў. З 2009 па 2016 год Сцяпан Чачуха працаваў старшынёй Старадарожскага раённага выканаўчага камітэта, потым стаў дырэктарам прадстаўніцтва Белдзяржстраха па Старадарожскім раёне, гэту пасаду ён займаў да назначэння ў Глускі раён.

На думку губернатара, вопыт, набыты за час работы на розных пасадах, веды, навыкі і асабістыя дзелавыя якасці дапамогуць Сцяпану Чачуху справіцца з тымі задачамі, якія стаяць перад ім як перад кіраўніком Глускага раёна. Пры гэтым Уладзімір Даманеўскі падзякаваў Уладзіміру Царыкаву за тыя намаганні, што ён прыкладаў, працуючы на пасадзе старшыні райвыканкама, аднак заўважыў, што эканоміцы раёна патрэбна большая дынаміка, асабліва ў сельскай гаспадарцы. Губернатар станоўча адазваўся аб рабоце лясной гаспадаркі, дзе і інвестыцыі, і экспарт на добрым узроўні. А вось сітуацыю ў экспарце паслуг і тавараабароце, будаўнічай, дарожнай і транспартнай сферах патрэбна паляпшаць, сказаў Уладзімір Даманеўскі. На ўсё гэта і патрэбна звяртаць першачарговую ўвагу новаму кіраўніку.

Сцяпан Чачуха запэўніў, што разумее ўсю адказнасць, якая ўскладзена на яго з прызначэннем на пасаду старшыні Глускага райвыканкама. Глускі раён яму добра вядомы як раён-сусед яго роднай Старадарожчыны, глушчан ён ведае як працавітых і сумленных людзей, таму спадзяецца, што агульнымі намаганнямі з падтрымкай усёй мясцовай вертыкалі сітуацыя будзе выпраўлена да лепшага.

Старшыня Глускага раённага Савета дэпутатаў Генадзь Ліпскі павіншаваў Сцяпана Чачуху з новым назначэннем і адзначыў, што ведае Сцяпана Уладзіміравіча па рабоце як адказнага і прынцыповага кіраўніка, мэтанакіраванага і сур’ёзнага чалавека, таму перакананы, што той справіцца з ускладзенымі на яго абавязкамі. Паколькі сесія праходзіла напярэдадні 8 Сакавіка, то і Генадзь Ліпскі, і ўсе выступаючыя павіншавалі прысутных жанчын, а ў іх асобе ўсіх жанчын Глушчыны з гэтым цудоўным веснавым святам.

Таццяна ЛУКАШЭВІЧ

Фота Сяргея РУДЗІНСКАГА

Последние новости

Власть

«Давайте сразу выбирать разрядку». Выступление Лукашенко на Минской конференции по безопасности 

29 октября 2025
Читать новость
Общество

Крик из прошлого. В Глусском районе перезахоронили останки двух жителей деревни Стяг, погибших от рук фашистов в марте 1944 года

29 октября 2025
Читать новость
Здоровье

В преддверии сезонного подъема заболеваемости в Глусской центральной районной больнице идет вакцинация от гриппа

29 октября 2025
Читать новость
Общество

Глусский РОЧС. Петарды и хлопушки — взрослым и детям не игрушки!

28 октября 2025
Читать новость
Культура

«Гамарджоба» могилевской публике. Группа BRAVO METEHI выступила в Могилеве

28 октября 2025
Читать новость
Общество

В Глусском районе с 27 по 31 октября проводится Неделя детской безопасности

28 октября 2025
Читать новость