Іх імёны на Дошцы гонару

Па выніках штогадовых раённых спаборніцтваў прызнаны пераможцамі сярод работнікаў вядучых прафесій устаноў, арганізацый і прадпрыемстваў Глускага раёна за 2017 год з прысваеннем звання “Лепшы па прафесіі” і занясеннем на раённую Дошку гонару:
Чыгір Аляксандр Аляксандравіч, трактарыст-машыніст ААТ “Зара Камуны”, намінацыя “Лепшы механізатар”;
Філіпенка Яўген Аляксандравіч, трактарыст-машыніст ААТ “Аграфірма “Слаўгарадскі”, намінацыя “Лепшы камбайнер зернеўборачнага камбайна”;
Кірылаў Аляксандр Міхайлавіч, трактарыст-машыніст ААТ “Аграфірма “Слаўгарадскі”, намінацыя “Лепшы камбайнер кормаўборачнага камбайна”;
Маханька Ніна Уладзіміраўна, аператар машыннага даення ААТ “Аграфірма “Слаўгарадскі”, намінацыя “Лепшы аператар машыннага даення”;
Аракелян Тамара Фёдараўна, аператар па адкорме буйной рагатай жывёлы ААТ “Аграфірма “Слаўгарадскі”, намінацыя “Лепшы аператар па адкорме буйной рагатай жывёлы”;
Варава Святлана Аркадзьеўна, аператар па дарошчванні буйной рагатай жывёлы ААТ “Глуская Зара”, намінацыя “Лепшы аператар па дарошчванні буйной рагатай жывёлы”;
Назараў Аляксандр Сцяпанавіч, жывёлавод па абслугоўванні дойнага статка ААТ “Аграфірма “Слаўгарадскі”, намінацыя “Лепшы скотнік-пастух”;
Дзяшчэня Віктар Леанідавіч, вадзіцель грузавога аўтамабіля Глускага філіяла Аўтапарк № 15 ААТ “Магілёўаблаўтатранс”, намінацыя “Лепшы вадзіцель”;
Бурдзейка Наталля Іванаўна, швачка ААТ “Глускія Бытпаслугі”, намінацыя “Лепшы рабочы прамысловага прадпрыемства”;
Ляпко Мікалай Васільевіч, начальнік аддзела лясной гаспадаркі і лесаўзнаўлення ДЛГУ “Глускі лясгас”, намінацыя “Лепшы работнік лясной гаспадаркі”;
Васілеўскі Мікалай Рыгоравіч, машыніст бульдозера ААТ “ПМК № 86 “Вадбуд”, намінацыя “Лепшы будаўнік”;
Якубенка Алена Марцінаўна, індывідуальны прадпрымальнік, намінацыя “Лепшы прадпрымальнік”;
Кульчыцкая Ларыса Іонаўна, прадавец з выкананнем абавязкаў загадчыка магазіна вёскі Слаўкавічы Глускага райпо, намінацыя “Лепшы прадавец”;
Сініцкая Алена Міхайлаўна, повар ДУА “Клятнянскі навучальна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-сярэдняя школа”, намінацыя “Лепшы работнік грамадскага харчавання”;
Станкевіч Мікалай Уладзіміравіч, вадзіцель аўтамабіля другога класа, што працуе на аўтобусах, Глускага філіяла Аўтапарка № 15 ААТ “Магілёўаблаўтатранс”, намінацыя “Лепшы работнік сферы абслугоўвання”;
Грамыка Марыя Яўгенаўна, псіхолаг аддзялення сацыяльнай рэабілітацыі, адаптацыі і суправаджаемага пражывання ўстановы “Глускі раённы цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва”, намінацыя “Лепшы работнік сацыяльнага абслугоўвання”;
Кісялёў Сяргей Анатольевіч, начальнік участка па будаўніцтве УКП “Жылкамгас”, намінацыя “Лепшы работнік камунальнай гаспадаркі”;
Дыба Галіна Ільінічна, начальнік Балашэвіцкага аддзялення паштовай сувязі, намінацыя “Лепшы работнік электрасувязі і паштовай сувязі”;
Каладзінская Вольга Георгіеўна, дырэктар прыватнага ўнітарнага прадпрыемства па прадастаўленні паслуг “УФЕСА”, намінацыя “Лепшы работнік бытавых паслуг”;
Арцюшэўская Святлана Анатольеўна, начальнік аддзела рознічных паслуг разлікова-касавага цэнтра № 15 у г. п. Глуск філіяла ААТ “Белаграпрамбанк”, намінацыя “Лепшы работнік падатковых і фінансавых органаў, банкаўскіх і страхавых арганізацый”;
Сіманава Ірына Леанідаўна, урач-педыятр Глускай цэнтральнай раённай бальніцы, намінацыя “Лепшы ўрач”;
Бабак Святлана Аляксандраўна, настаўнік хіміі ДУА “Гімназія г. п. Глуска”, намінацыя “Лепшы настаўнік”;
Галамака Жанна Уладзіміраўна, выхавацель ДУА “Яслі-сад № 4 г. п. Глуска”, намінацыя “Лепшы выхавацель дзіцячай дашкольнай установы”;
Рыбакова Юлія Ігараўна, вучаніца 10-га класа ДУА “Гімназія г. п. Глуска”, намінацыя “Лепшы спартсмен”;
Голуб Аляксандр Мікалаевіч, акампаніятар народнага вакальнага ансамбля “Крынічанька” ДУК “Цэнтралізаваная клубная сістэма Глускага раёна”, намінацыя “Лепшы работнік культуры”;
Пілінскі Аляксандр Іванавіч, токар чацвёртага разраду ТАА “Тэхнатрансдэталь”, намінацыя “Лепшы работнік сферы малога бізнесу”;
Буклей Генадзь Аляксандравіч, начальнік аддзялення аховы правапарадку і прафілактыкі міліцыі грамадскай бяспекі Глускага РАУС, намінацыя “Лепшы работнік міліцыі”;
Тарашчук Сяргей Мікалаевіч, інжынер па ахове і абароне лесу ДЛГУ “Глускі лясгас”, намінацыя “Лепшы дружыннік”;
Грабянькоў Павел Генадзьевіч, першы намеснік начальніка Глускага РАНС, намінацыя “Лепшы работнік аддзела па надзвычайных сітуацыях”;
Пукач Канстанцін Сяргеевіч, вучань 11-га класа ДУА “Заеліцкі навучальна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-сярэдняя школа”, намінацыя “Лепшы вучань”.