Темы

На моладзь асаблівыя надзеі

На моладзь асаблівыя надзеі

Уручэнне пашпартоў юнакам і дзяўчатам — выдатнікам вучобы, спорту, актывістам грамадскага жыцця — у Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь стала ўжо добрай традыцыяй, якую штогод падтрымлівае Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі, да якой далучаюцца прадстаўнікі ўлады, органаў правапарадку, грамадскіх аб’яднанняў. З раніцы 15 сакавіка ў Глускі райвыканкам былі запрошаны вучні школ раёна, якіх з Днём Канстытуцыі і атрыманнем пашпартоў і членскіх білетаў БРСМ віншавалі кіраўнік раёна Сцяпан Чачуха, першы сакратар райкама БРСМ Юлія Стаўская, старшы інспектар групы па грамадзянстве і міграцыі РАУС Вольга Сачок. На мерапрыемстве прысутнічалі старшыня раённага Савета дэпутатаў Генадзь Ліпскі, кіраўнікі аддзелаў райвыканкама, дырэктары школ, прадстаўнікі ветэранскай і прафсаюзных арганізацый.

Старшыня Глускага райвыканкама Сцяпан Чачуха ўручыў пашпарты васямнаццаці рабятам: гімназістам Кірылу Андрэйкіну, Ангеліне Долбік, Радзівону Кулінку, Настассі Разноўскай, Уладзіміру Крамянецкаму, Яўгеніі Гоманавай, вучням Глускай школы № 1 Арцёму Семежу, Ганне Каржнёвай, Яўгену Лукашэвічу, Ганне Голуб, Паўлу Шчэрбу, вучням школы № 2 Варвары Багук, Кірылу Багам’ю, Эліне Варанец, Аляксандры Садоўскай, вучням Заеліцкай школы Максіму Ерамееву, Настассі Марус, Мікіту Месніку. На памяць аб гэтай падзеі юнакам і дзяўчатам былі падораны кнігі “Я — грамадзянін Рэспублікі Беларусь” і кветкі.

Членамі Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі ў гэты дзень сталі Дзмітрый Трыбуш і Паліна Слічонак з гімназіі, Яўген Гулевіч і Дар’я Ерамеева (СШ № 2), Арцём Дарошка і Дар’я Рапрынцава (СШ № 1), Валерыя Самусева і Максім Гаравікоў (Заеліцкая школа). Членскія білеты і кветкі ім уручыла першы сакратар раённага камітэта БРСМ Юлія Стаўская.

Тое, што на моладзь ускладаюцца асаблівыя надзеі, сённяшнія школьнікі добра разумеюць і стараюцца добра вучыцца, дапамагаць дарослым у розных справах, карысных людзям. Аб гэтым сказалі вучаніца гімназіі Ангеліна Долбік і Канстанцін Пукач, што заканчвае Заеліцкую школу і якому па выніках 2017 года прысвоена званне лепшага вучня раёна. Будзем спадзявацца, што ўсе нашы дзеці стануць добрымі, працавітымі людзьмі, сапраўднымі грамадзянамі сваёй краіны, якія будуць рабіць усё, каб на роднай зямлі былі мір і дабрабыт. А мы павінны іх падтрымліваць і паказваць добры прыклад таго, як патрэбна адносіцца да людей, да сям’і, да работы, як патрэбна шанаваць свабоду і незалежнасць, за якія ўсяго толькі нейкія 70 год назад тут змагаліся і гінулі іх родныя.

І. ГРАМЫКА

Фота С. РУДЗІНСКАГА

Больш здымкаў глядзіце тут

Последние новости

Образование

Заглянули в школьную столовую Заелицкой СШ

15 сентября 2025
Читать новость
Актуально

Ко Дню народного единства в библиотеках Глусского района оформлены тематические выставки

15 сентября 2025
Читать новость
Актуально

Новшества в оплате ЖКУ

15 сентября 2025
Читать новость
Власть

«Что случилось на границе? Поляки чудят?» Лукашенко принял с докладом председателя ГТК

15 сентября 2025
Читать новость
Власть

15 сентября — День библиотек Беларуси! Поздравление руководства района

15 сентября 2025
Читать новость
Актуально

Глусский РОВД. Что грозит за выращивание наркосодержащих растений?

14 сентября 2025
Читать новость