Темы

Паспяховае выступленне

Паспяховае выступленне

Больш пяцідзесяці юных піяністаў з Глуска, Магілёва, Мінска, Слуцка, Салігорска і іншых куткоў рэспублікі сабраліся на Трэцім адкрытым фестывалі-конкурсе “Беларускія карцінкі — 2018”, які адбыўся ў Любані.

Творчае выпрабаванне ў гэтым конкурсе прайшлі пяць наву-чэнцаў Глускай дзіцячай школы мастацтваў: Максім Прытуленка, Яўгенія Каранец, Марыя Савончык, Каміла Мазітава і Паліна Гатавец. З конкурсу юныя таленты прывезлі граматы за паспяховае выступленне, шмат яркіх ура-жанняў і бясцэнны вопыт.

Кожнаму ўдзельніку належала выканаць дзве кампазіцыі: творы беларускага і замежнага аўтараў. У выкананні юных глушчан прагучалі п’есы Я. Глебава, С. Манюшкі, І. Баха, А. Гедыке, Р. Шумана і іншых. Выступленні ў трох узроставых групах ацэньвала кампетэнтнае журы, у склад якога ўвайшлі спецыялісты з Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі, Мінскага дзяржаўнага музычнага каледжа імя Глінкі, Мінскага дзяржаўнага каледжа мастацтваў.

“Гэта быў прэстыжны конкурс з прафесійным журы, высокім узроўнем выканаўчага майстэрства маладых удзельнікаў, — расказвае педагог па класе фартэпіяна Глускай дзіцячай школы мастацтваў Наталля Кузьміна. — У напружаны конкурсны дзень нашы выканаўцы змаглі справіцца з эмоцыямі і дастойна выступілі, аднак канкурэнцыя была вельмі моцная. Нягледзячы на тое, што мы не аказаліся ў ліку пераможцаў, удзел у конкурсе даў магчымасць нашым дзецям падзяліцца сваім талентам, ацаніць дасягненні вучняў другіх школ, навучыў іх не спыняцца на дасягнутым”.

Зараз юныя піяністы рыхтуюцца да новых музычных конкурсаў. Так, у канцы сакавіка Паліна Гатавец плануе прыняць удзел у конкурсе піяністаў імя Уладзіміра Алоўнікава, а Яўгенія Каранец і Марыя Савончык у маі паедуць на конкурс фартэпіянных ансамбляў. Жадаем ім поспехаў!

Ганна АЎТУХОВА

Фота аўтара

Последние новости

Власть

5 июля — День кооперации. Поздравляет руководство района

5 июля 2025
Читать новость
Общество

Легкий заработок — тяжелые последствия. Отвечает участковый инспектор милиции

4 июля 2025
Читать новость
Беларусь помнит

Глуск продолжает праздновать День Независимости

3 июля 2025
Читать новость
Беларусь помнит

Празднование Дня Независимости в Глуске. Фоторепортаж

3 июля 2025
Читать новость
Общество

Поздравление Олега Дьяченко с Днем Независимости Республики Беларусь

3 июля 2025
Читать новость
Власть

С Днем Независимости Республики Беларусь! Поздравление от руководства района

3 июля 2025
Читать новость