• Главная
  • О газете
  • Объявления
  • Контакты
  • Реклама
  • Фотогалерея
    • 2016 год
    • 2015 год
    • 2014 год
    • 2017 год
    • 2018 год
    • 2019 год
    • 2020 год
    • 2021 год
Глуск | Глусский район | Погода в Глуске | Новости Глуска | Новости Глусского района | Родина | Радзiма | Газета Глуска

Справаздачы і планы

Четверг, 1.03.2018 15:00. Category: Общество    

Чарговае пасяджэнне савета раённага аб’яднання прафсаюзаў адбылося 16 лютага. На парадку дня было два пытанні: справаздача аб рабоце райаб’яднання ў мінулым 2017 годзе і абмеркаванне і зацвярджэнне плана работы на 2018 год.

Прысутныя заслухалі даклад старшыні раённага аб’яднання прафсаюзаў Аляксандра Леўчанкі. Ён паведаміў, што раённае аб’яднанне прафсаюзаў на 1 студзеня налічвала ў сваім складзе 4 693 чалавекі. У аб’яднанне ўваходзяць 58 пярвічных арганізацый, 4 раённыя камітэты, якія прадстаўляюць 12 галіновых прафсаюзаў Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі. Дзейнасць раённага аб’яднання прафсаюзаў накіравана ў першую чаргу на забеспячэнне сацыяльнай абароны чалавека. Першы крок дзеля гэтага, адзначыў Аляксандр Леўчанка, — стварэнне прафсаюзнай арганізацыі, другі — заключэнне калектыўнага дагавора. Дык вось, з 2015 па 2017 гады ў нашым раёне створаны чатыры пярвічныя прафсаюзныя арганізацыі, пры гэтым у рэестры Глускага райаб’яднання прафсаюзаў значыцца шэсць арганізацый, зарэгістраваных як юрыдычныя асобы, дзе пярвічкі не створаны. Калектыўныя дагаворы дзейнічаюць ва ўсіх 58 прафсаюзных пярвічках раёна.

Вялікую ўвагу прафсаюзы надаюць ахове працы, у тым ліку забеспячэнню санітарна-бытавога і лячэбна-прафілактычнага абслугоўвання работнікаў, арганізацыі харчавання. Так, работнікі  аграпрамысловага комплексу падчас уборачнай кампаніі забяспечваюцца пітной і мінеральнай вадой, а таксама двухразовым гарачым харчаваннем (з частковай аплатай). У мінулым годзе ва ўсіх сельгасарганізацыях раёна падчас уборачнай былі праведзены маніторынгі па ахове працы, у 21 арганізацыі — па захаванні тэмпературнага рэжыму ў зімовы перыяд. У лістападзе 2017 года ў чатырох арганізацыях раёна маніторынг па ахове працы правяла рэйдавая група Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі, было выяўлена 28 парушэнняў заканадаўчых актаў аб ахове працы, выдадзены рэкамендацыі па іх выпраўленні.

Сярод іншых пытанняў старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў спыніўся і на аказанні прававой дапамогі пярвічным арганізацыям і членам прафсаюза. У мінулым годзе ў Глускім раёне прайшло 8 прыёмаў грамадзян прававымі інспектарамі працы, юрыдычную дапамогу атрымала 17 жыхароў раёна. Увогуле, адзначыў Аляксандр Леўчанка, людзі звяртаюцца з самымі рознымі пытаннямі, да прыкладу: аплата працы за сумяшчэнне, выплаты па калектыўным дагаворы, дыскрымінацыя па ўзросце пры прыёме на працу.

Аляксандр Леўчанка звярнуў увагу прысутных на Дэкрэт № 1 “Аб садзейнічанні занятасці насельніцтва”. Дакумент гэты накіраваны ў першую чаргу на максімальнае садзейнічанне грамадзянам у працаўладкаванні, стымуляванне працоўнай занятасці і самазанятасці людзей. У Глускім раёне ўзровень беспрацоўя ў студзені бягучага года склаў 0,3 працэнта (на 14 беспрацоўных — 92 вакансіі), назваў лічбы Аляксандр Леўчанка і заўважыў, што адна з магчымасцяў працаўладкавацца — перападрыхтоўка за кошт дзяржавы. У мінулым годзе гэтым шляхам пайшлі 18 чалавек, атрымаўшы ў выніку спецыяльнасці трактарыста-механізатара, электраманцёра, машыніста-качагара, муляра, парыкмахера і некаторыя іншыя, некалькі чалавек скарысталіся магчымасцю вывучыць асновы бізнес-планавання і атрымаць субсідыю для адкрыцця сваёй справы.

Гаворачы пра план работы на 2018 год, старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў адзначыў, што работа па выкананні галоўнай задачы — сацыяльнай абароны насельніцтва — працягнецца, у тым ліку правядзенне маніторынгаў па праблемных пытаннях аховы працы, своечасовай выплаты зарплаты і іншых. Таксама прадаўжэнне знойдуць тыя акцыі і мерапрыемствы, у якіх прафсаюз пастаянна прымае ўдзел, гэта акцыя “Памяць” (па добраўпарадкаванні помнікаў вайны, мемарыяльных комплексаў, мясцін баявой славы, пахаванняў воінаў і партызан Вялікай Айчыннай вайны), дабрачынная акцыя “Прафсаюзы — дзецям”, дзіцячая аздараўленчая кампанія, маніторынг цэн у гандлёвых аб’ектах Глускага  раёна і іншыя. Павінна актывізавацца работа па арганізацыі паездак, экскурсій для членаў прафсаюзаў праз паслугі “Беларустурыста”, а таксама па павышэнні эфектыўнасці аздараўлення і санаторна-курортнага лячэння членаў прафсаюзаў і іх сем’яў на базе санаторыяў “Белпрафсаюзкурорт”.

А. ПЯТРОВА

« Узнать историю своего рода
В Сельцах сгорел дом »
  • Год народного единства
  • Падпіска 2021
  • Оплата услуг редакции через ЕРИП
  • Реклама

  • Версия для слабовидящих
  • Мы в соцсетях




  • Рубрики
    • Актуально (1 041)
    • АПК (302)
    • Беларусь помнит (67)
    • Власть (195)
    • Гісторыя Глушчыны (73)
    • Год малой радзімы (80)
    • Год народного единства (2)
    • Духовность (130)
    • Есть вопрос? Есть ответ! (81)
    • Как выписать газету (2)
    • Культура (203)
    • Общество (4 320)
    • Происшествия (346)
    • Реклама (0)
    • РОЧС информирует (23)
    • Спорт (301)
    • Творческие проекты (149)
    • Тема недели "БелТА" (56)
    • Усебеларускі народны сход (46)
    • Экономика (278)
  • Баннеры
  • Архив газеты
  • Погода в Глуске
    Глуск
  • Яндекс.Метрика
Тема предоставлена Web 2.0 News.
Хостинг: HOSTER.BY
© 2021 Глуск | Глусский район | Погода в Глуске | Новости Глуска | Новости Глусского района | Родина | Радзiма | Газета Глуска  Все права защищены.
Сайт Президента Республики Беларусь Глусский районный исполнительный комитет
Top