Темы

Справе — час

Рабочая група па ўрэгуляванні пытанняў аўтаперавозак будзе створана пры Магілёўскім аблвыканкаме. Такое рашэнне прынята на абласным пасяджэнні грамадска-кансультатыўнага савета па развіцці прадпрымальніцтва, якое прайшло 6 сакавіка ў Магілёве. На сустрэчы прысутнічалі старшыня аблвыканкама Уладзімір Даманеўскі, прадстаўнікі бізнес-супольнасці, некаторых міністэрстваў і ведамстваў, кіраўнікі структурных падраздзяленняў аблвыканкама, а таксама раённых выканаўчых камітэтаў — у студыях, паколькі пасяджэнне праходзіла ў рэжыме відэаканферэнцыі. Ад Глускага раёна ў пасяджэнні грамадска-кансультатыўнага савета ўдзел прынялі першы намеснік старшыні райвыканкама Алена Булатоўская, намеснік старшыні райвыканкама Аляксандр Анцюшэня, кіраўнікі падатковай, прыродаахоўнай, санітарнай службаў, прадстаўнікі аддзела па надзвычайных сітуацыях, а таксама суб’ектаў малога бізнесу. Найбольш часу спатрэбілася на абмеркаванне пытання па аўтаперавозках, паколькі праблема закранае інтарэсы не толькі саміх перавозчыкаў, але і шматлікую армію спажыўцоў гэтых паслуг. Усе пагадзіліся, што пасля ўступлення ў сілу закона “Аб аўтамабільных перавозках” адкрытых пытанняў па гэтай тэме яшчэ хапае, таму і патрэбна наладзіць дыялог з удзелам зацікаўленых бакоў, каб прааналізаваць сітуацыю ў вобласці і выпрацаваць пэўныя прапановы. Старшыня аблвыканкама Уладзімір Даманеўскі звярнуў увагу на тое, што патрэбна прыняць такое рашэнне, якое дапаможа зняць усе спрэчныя моманты і абараніць інтарэсы і перавозчыкаў, у тым ліку маршрутчыкаў, і спажыўцоў паслугі.

У ходзе абмеркавання таксама былі разгледжаны пытанні, якія датычыліся змен у розных галінах гаспадарання пасля ўступлення ў сілу Дэкрэта № 7 “Аб развіцці прадпрымальніцтва”, у тым ліку ў галіне будаўніцтва, гандлю, грамадскага харчавання і аказання бытавых паслуг, а таксама патрабаванняў міністэрства па надзвычайных сітуацыях. Ад кіраўніка фонду “Магілёўаблмаёмасць” прагучала прапанова, каб на месцах раённая ўлада больш актыўна перадавала бізнесу пустуючыя памяшканні для рэалізацыі прапаноўваемых праектаў. У работу па падтрымцы і папулярызацыі  малога бізнесу губернатар Уладзімір Даманеўскі прапанаваў уключыцца і сродкам масавай інфармацыі — праз стварэнне матэрыялаў пра паспяховыя ініцыятывы прадпрымальнікаў на месцах.

Пра гатоўнасць аператыўна вырашаць тыя ці іншыя пытанні, абмяркоўваць новыя бізнес-прапановы заявіла і першы намеснік старшыні райвыканкама Алена Булатоўская пры размове ўдзельнікаў відэаканферэнцыі ў Глускім раёне. Яны дамовіліся, што кожны чацвер першы намеснік старшыні райвыканкама па пытаннях эканомікі будзе выдзяляць час, з 10 да 12 гадзін, менавіта для  сустрэч з прадпрымальнікамі.

Т. ЛУГАВАЯ

Последние новости

Актуально

С 20 октября по 6 ноября проходит республиканская профилактическая акция «За безопасность вместе!»

22 октября 2025
Читать новость
Общество

Конкурсная программа к Дню отца прошла в ЦКиД «Орион»

22 октября 2025
Читать новость
Власть

Лукашенко: Беларусь и Ливия восстанавливают интенсивные отношения

21 октября 2025
Читать новость
Актуально

Прямую линию проведет 22 октября заместитель начальника Могилевской таможни Михаил Артюховский

21 октября 2025
Читать новость
Общество

Семейные старты. На районный спортивный праздник пригласили глусские семьи

21 октября 2025
Читать новость
Общество

Республиканский субботник пройдет в Беларуси 25 октября

21 октября 2025
Читать новость

Рекомендуем