Темы

Быць бацькамі — вялікая праца

Быць бацькамі — вялікая праца

Дзіма, Віка, Насця, Мацвей, Яна і Ульяна — гэта шасцёрка дзяцей — сённяшняя радасць для бацькоў і будучыня для краіны. Выхоўваюцца яны ў працалюбівай сям’і Алены і Васіля Радзько і жывуць у аграгарадку Клетнае. Мы захацелі бліжэй пазнаёміцца з гэтай сям’ёй і для гэтага выбралі сярод іншых дзён тыдня пятніцу. Чаму пятніцу? Менавіта ў гэты дзень пасля абеду на выхадныя прыязджаюць дадому 11-гадовая Віка і 10-гадовая Насця, якія вучацца ў санаторнай школе. У астатнія буднія дні сабраць усю сям’ю разам проста немагчыма.

Першымі на парозе хаты нас сустрэлі двайняты Яна і Ульяна. Прыход незнаёмых людзей выклікаў у іх дзіцячую цікавасць. Дзве пары блакітна-прамяністых вачэй глядзелі на нас шчырым і даверлівым позіркам. “Гэта нашы малодшанькія, — патлумачыла Алена Рыгораўна. — У чэрвені ім споўніцца па два гады. Яны ў нас такія — смелыя і дапытлівыя. Ульяна старэйшая, яна першай свет убачыла, яшчэ яна больш прыхільная да бацькі, нават спіць толькі з ім. Яна ў такім разе мая. Але што я кажу, яны ўсе нашы — мае і мужавы. І любім усіх аднолькава. Хіба толькі меншых, у тым ліку пяцігадовага Мацвея, больш песцім. Не думала не гадала, што ў нашай сям’і адразу будзе такое прыбаўленне. Калі на ультрагукавым даследаванні сказалі, што будзе двойня, не паверыла сваім вушам. Хоць ужо і быў вопыт выхавання дзяцей — тут іншая сітуацыя. Як быць, што рабіць адразу з двума? Асцярога развеялася, як толькі пасля раддома аказалася дома. Кожны з сям’і стараўся дапамагчы, і я тады лішні раз упэўнілася, якія ж яны ў мяне дружныя”.
Калі мы гаворым пра дзяцей, то заўсёды прыярытэт на баку маці. У гэтай сям’і і бацька Васіль Васільевіч не менш шчаслівы за сваю другую палавінку. Вы б бачылі, як у яго загараюцца вочы, калі пачынае расказваць пра дзяцей. Кажа, што яны для яго сапраўдная аддушына ў жыцці. Тое, што не дае сумаваць і замыкацца на сваіх думках. Мабыць, таму і ён, і Алена Рыгораўна даруюць малым усе іх свавольствы. “Гэта ж дзеці, самі некалі такімі былі, — кажа Алена Рыгораўна. — Іншы раз і хочацца неслуха паставіць у кут, але паглядзіш у яго шкадлівыя адкрытыя вочы — і забываеш пра злосць. Няхай лепей будзе так, чым лупцаваць за любую правіннасць. Ад гэтага ні дзіцяці, ні табе лягчэй не стане, толькі чэрствасць ды злосць у душу паселіш, а яшчэ і дзяцей ад сябе аддаліш. Так што лепей няхай жывуць у сям’і любоў і дабро”.
І Алена Рыгораўна, і Васіль Васільевіч выраслі ў шматдзетных сем’ях. Наша гераіня паўтарае той шлях, які прайшла яе маці. Людміла Віктараўна Заяц за выхаванне васьмярых дзяцей узнагароджана ордэнам Маці. Алена Рыгораўна, па яе словах, не планавала нараджаць столькі дзяцей. Але так выйшла, і цяпер яна ніколькі не шкадуе аб гэтым. “Наша хата штодня напоўнена дзіцячымі галасамі, — працягвае размову Алена Рыгораўна. — Выхоўваць іх — гэта вялікая праца. Заняты з раніцы да вечара. Вольнага часу амаль няма, а калі і выпадае якая хвілінка, то хутчэй стараешся прылегчы і адпачыць. Дзякуй майму мужу, ён у мяне спагадлівы. Шкадуе, раніцай дае больш паспаць. Стараецца ўсё зрабіць сам. Добра дапамагае і старэйшы сын. У свае 16 ён дарослы не па гадах і працавіты”.
У сям’і Радзько, каб жыць у дастатку, шмат працуюць. На падвор’і трымаюць гаспадарку — чацвёра свіней і куры, а на агародзе садзяць бульбу і гародніну. І не сотку-дзве, а вялікія грады, каб летам была зеляніна і на зіму было што засаліць ды замарынаваць. Слухала я расповед пра жыццё гэтай сям’і і лавіла сябе на думцы: калі ж яны ўсё паспяваюць, а ці ёсць у іх час на адпачынак? Не ўтрымалася, каб не спытаць пра гэта, на што мне адказалі: “Трэба жыць так, каб радавацца жыццю, і дзяцей вучыць гэтаму. А праблемы, яны ёсць у кожнага, проста не варта звяртаць на іх увагу. У нашай сям’і яно так і ёсць. Адпачываць мы ўмеем і любім. Часта летам ездзім у Баянава, там у нас лецішча. Словам, на ўсё можна знайсці час, галоўнае, каб было жаданне”.
На сцяне ў пярэднім пакоі хаты на відным месцы прымацаваны лісты, на якія немагчыма не звярнуць увагу. Удзячнасць Алене Рыгораўне Радзько як старшыні бацькоўскага камітэта дашкольнай групы — за актыўнасць і ініцыятыўнасць. Тут жа размешчана грамата, якую атрымала Віка за лепшы малюнак па пажарнай бяспецы. А побач — дыплом Дзімы, які ў гэтым годзе заняў першае месца ў старшай узроставай групе ў раённых спаборніцтвах сярод дзяцей і падлеткаў па біятлоне, лыжным спорце і стральбе “Снежны снайпер”. Ёсць яшчэ адна ўдзячнасць за подпісам дырэктара Клятнянскай школы, адрасаваная Алене Рыгораўне. Тэкст хочацца прывесці даслоўна: “Спасибо за отзывчивость, добро, неравнодушие, таких, как Вы, родителей благодарим заслуженно!” Цёплыя, шчырыя словы і заслужаныя ўзнагароды. Але адна з іх, пра якую мы яшчэ не гаварылі, — самая важкая, самая ганаровая — Алене Рыгораўне нядаўна быў уручаны ордэн Маці. Нам застаецца толькі парадавацца, што ў нас на Глушчыне ёсць такія дастойныя жанчыны.
Вольга ЧУЧВАЛ
Фота Сяргея РУДЗІНСКАГА

Последние новости

80 лет освобождения Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Интеллектуальная игра «Эрудит» прошла сегодня в Глуске

19 апреля 2024
Актуально

Первое заседание VII ВНС состоится 24—25 апреля

19 апреля 2024
Актуально

Продлили контракт на правовом приеме! Какие еще проблемы помог решить профсоюз?

19 апреля 2024
Культура

Выставка работ учащихся Центра творчества Глуска открылась в районном музее

19 апреля 2024
Общество

Республиканский субботник пройдет в Беларуси 20 апреля

19 апреля 2024
Актуально

Отсрочки, штрафы и СМС‑повестки — о каких новациях нужно знать будущим призывникам

19 апреля 2024
Общество

Ремонт в городской бане Глуска

18 апреля 2024
Актуально

На территории Глусского района проходит специальная программа «Допинг»

18 апреля 2024
Актуально

Когда судом применяется специальная конфискация

18 апреля 2024
Культура

Афиша Глуска: куда сходить и что посмотреть на досуге

18 апреля 2024

Рекомендуем

Общество

В Глусском районе проверили готовность лесной охраны к пожароопасному периоду

7 апреля 2024
Есть вопрос? Есть ответ!

На связи с читателем. Кто должен строить гнезда аистам?

15 апреля 2024
80 лет освобождения Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

11 апреля — Международный день освобождения узников фашистских концлагерей

9 апреля 2024
80 лет освобождения Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Общереспубликанская акция «Разам з мастацтвам» прошла в Глусском районе

11 апреля 2024
Актуально

Все в банк! Новый порядок получения пенсий и детских пособий

14 апреля 2024
АПК

Посевная в агрофирме «Славгородский» Глусского района

11 апреля 2024
Культура

Афиша выходного дня: выставки, фильмы, танцы в Глуске

12 апреля 2024
Общество

Новый состав молодежного парламента избрали в Глуске

12 апреля 2024