Темы

Работнікі бытавога абслугоўвання і жыллёва-камунальнай гаспадаркі адзначылі 25 сакавіка сваё прафесійнае свята

Работнікі бытавога абслугоўвання і жыллёва-камунальнай гаспадаркі адзначылі 25 сакавіка сваё прафесійнае свята
Дырэктар “Жылкамгаса” Юрый Дымша (чацвёрты злева) і работнікі прадпрыемства, адзначаныя на ўрачыстым сходзе ўзнагародамі кіраўніцтва і прафкама

Работнікі бытавога абслугоўвання і жыллёва-камунальнай гаспадаркі адзначылі 25 сакавіка сваё прафесійнае свята. Само гэта свята дакладнай даты не прытрымліваецца, яму адведзена чацвёртая нядзеля сакавіка, а вось мясцовыя камунальнікі традыцыі адзначаць свой Дзень цікавым канцэртам прытрымліваюцца ўжо шмат гадоў і ладзяць гэту заўсёды прыгожую імпрэзу абавязкова сваімі сіламі. Так было і на гэты раз. Урачысты сход працоўнага калектыву ўнітарнага камунальнага прадпрыемства “Жылкамгас”, які праходзіў 23 сакавіка ў раённым Доме культуры, віншавальнымі словамі адкрыў дырэктар Юрый Дымша. Ён падзякаваў камунальнікам за іх няпростую працу, часам непрыкметную, але такую патрэбную людзям, працу, якая выконваецца не для ўшанавання, а для чысціні і прыгажосці роднага горада, усяго раёна, для зручнасці і добрага настрою яго жыхароў. Кіраўнік заклікаў камунальнікаў з адказнасцю ставіцца да сваіх абавязкаў, бо менавіта ад добрасумленнай работы кожнага залежыць фінансава-эканамічнае становішча ўсяго прадпрыемства.

Спяваюць Аляксандр Грамыка і Надзея Буневіч

Дарэчы, па выніках работы за мінулы год мясцовы “Жылкамгас” спрацаваў з прыбыткам. Такую добрую тэндэнцыю патрэбна прадоўжыць і ў бягучым годзе. А пакуль на сцэну запрашаліся тыя работнікі, хто сваім стараннем ужо заслужыў і падзяку, і ўзнагароды. Ганаровыя граматы адміністрацыі прадпрыемства за высокія вытворчыя паказчыкі і ў сувязі з прафесійным святам Юрый Дымша ўручыў дыспетчару аўтатранспарту Сняжане Гулевіч, вадзіцелям Ігару Парахаўніку і Сяргею Палазняку, работніцы па добраўпарадкаванні Веры Тверыцінавай, бухгалтару Анастасіі Корбут, работніцы па комплексным прыбіранні Ніне Фядосавай, трактарысту Дзмітрыю Рудзько і майстру ўчастка Васілю Саўчуку, а работа скарбніка прафсаюзнага камітэта Валянціны Нязнанскай па ўдасканаленні дзейнасці пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі “Жылкамгаса” была адзначана падзякай кіраўніцтва. Безумоўна, падзякі ўсіх прысутных, а таксама іх гарачых і шчырых апладысментаў заслужылі і тыя камунальнікі, што на гэтым канцэрце з нагоды свайго прафесійнага свята самі выступілі ў ролі артыстаў. Гледачы дружна пляскалі ў далоні, крычалі “Брава!” і “Біс!”, калі спявалі Аляксандр Грамыка, Аляксандра Кіпель, Васіль Саўчук, Галіна Гарохава і Алена Мікуліч. Цудоўным дапаўненнем да гэтай дарослай часткі артыстаў сталі школьніцы Уладзіслава Гулевіч і Валерыя Хлань, а таксама ўдзельнікі ўзорнага харэаграфічнага ансамбля “Вясёлка” дзіцячай школы мастацтваў. Асобна трэба адзначыць Аксану Змітровіч і Сяргея Кісялёва, са сваёй роляй вядучых яны справіліся выдатна. Выдатна стварыла вобраз няўрымслівай і рамантычнай прыбіральшчыцы Людміла Пастушонак. А Надзея Буневіч парадавала калег не толькі цудоўным вакалам, але і байку расказала, як сапраўдная акторка: смешна было і ад таго, што вельмі выразна перадала ўсе пачуцці і эмоцыі, а яшчэ і ад таго, магчыма, што хтосьці ў жыцці назіраў такую ж гісторыю пра беднага зайчыка і яго раўнівую зайчыху. Словам, добры канцэрт падрыхтавалі камунальнікі, весела адзначылі сваё прафесійнае свята, паказалі, што ім насамрэч многае пад сілу.

Таццяна ЛУКАШЭВІЧ

Фота Сяргея РУДЗІНСКАГА

Последние новости

Актуально

Где пьют — там и бьют. В Глусском районе прошла акция «Дом без насилия»

26 апреля 2024
80 лет освобождения Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Путь к Победе. Хроника освобождения Беларуси (1943—1944)

26 апреля 2024
Актуально

Запрашае Свята працы і вясны!

26 апреля 2024
Общество

Авария на Чернобыльской АЭС

26 апреля 2024
Беларусь помнит

Митинг в честь 38-й годовщины чернобыльской катастрофы прошел в Глусском районе

26 апреля 2024
Актуально

Ещё больше товаров. Кредит от Беларусбанка

26 апреля 2024
Культура

Афиша выходного дня. Куда сходить в Глуске

26 апреля 2024
Актуально

Акция «Дом без насилия» в Глуске: скандалистов пока предупредили

26 апреля 2024
Актуально

К 38-й годовщине аварии на Чернобыльской АЭС

26 апреля 2024
Общество

«Кожаный мяч» в Глуске. Новый сезон

25 апреля 2024

Рекомендуем

Власть

Алексей Журавлёв назначен председателем Глусского райисполкома

22 апреля 2024
Есть вопрос? Есть ответ!

На связи с читателем. Кто должен строить гнезда аистам?

15 апреля 2024
Актуально

Все в банк! Новый порядок получения пенсий и детских пособий

14 апреля 2024
АПК

Працоўныя будні ў «Зары Камуны» Глускага раёна

18 апреля 2024
80 лет освобождения Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Интеллектуальная игра «Эрудит» прошла в Глуске

19 апреля 2024
Актуально

ООО «БНБК-АГРО Глуск» приглашает на работу

16 апреля 2024
Беларусь помнит

Митинг в честь 38-й годовщины чернобыльской катастрофы прошел в Глусском районе

26 апреля 2024
Происшествия

В Глусском районе на пожаре погиб человек

16 апреля 2024