Темы

Сем’ямі і калектывамі

Сем’ямі і калектывамі

У дзень рэспубліканскага суботніка 21 красавіка Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка з трыма сынамі працаваў на добраўпарадкаванні Трафімавай крыніцы на сваёй малой радзіме — каля аграгарадка Александрыя Шклоўскага раёна. Вядома, што ў свой час гэту крыніцу ўладкаваў дзед прэзідэнта цясляр Трафім, па яго імені яе і называюць. Усяго ў Магілёўскай вобласці ў суботніку прыняло ўдзел каля 320 тысяч чалавек.

З граблямі і рыдлёўкамі, сякерамі і мяцёлкамі, бензапіламі і трымерамі, пэндзалямі і валікамі, вёдрамі, лясёнкамі і мяхамі выйшлі глушчане на суботнік. Аб’екты былі вызначаны загадзя — па-першае, у адпаведнасці з рэальнай патрэбай у тым ці іншым месцы таго ці іншага віду работ; па-другое, згодна з людской сілай і тэхнікай таго ці іншага працоўнага  калектыву. Так, пераважна “мужчынскія” лясгас, “Жылкамгас”, аддзел па надзвычайных сітуацыях, электрасеткі, дарожнікі, дужая палова аддзелаў райвыканкама высякалі паўз дарогі вакол райцэнтра хмызняк і сухую расліннасць. Асабліва актыўна такія работы вяліся ў так званай “глыбокай даліне”. Задачай жанчын было збіраць і складваць галлё так, каб яго можна было забраць спецыяльным пагрузчыкам.

Амаль усім складам выйшла на суботнік санаторная школа: тэрыторыя там немалая, скамеек, альтанак, кветнікаў на ёй шмат, так што работы хапіла і малым, і дарослым — чысцілі, выграбалі, фарбавалі, перакопвалі, перасаджвалі ўсё, што мела ў гэтым патрэбу. Яшчэ большая тэрыторыя і яшчэ больш работы было ў медыкаў. Толькі ў Глуску на работы выйшла амаль 270 чалавек, яны наводзілі парадак, чысціню і прыгажосць не толькі ў двары бальніцы і паліклінікі, але і вакол яго і нават унутры памяшканняў: бялілі столь на лесвічных пралётах, фарбавалі цокаль будынка, ганкі і эстакаду, пасадзілі маладыя дрэўцы,  акультурвалі дэкаратыўныя кусты. Як паведаміла рэдакцыі галоўны ўрач райбальніцы Ірына Пятрова, прыведзены ў парадак таксама тэрыторыі ўсіх ФАПаў і сельскіх амбулаторый, акрамя таго, частка медработнікаў фарбавала агароджу старых могілак, што па вуліцы Кірава. Прыбралі і акультурылі тэрыторыю сваёй установы, абнавілі фарбы на драўляных жабках-музыках выкладчыкі школы мастацтваў. Працавалі на замацаваных тэрыторыях таксама і агульнаадукацыйныя школы ў райцэнтры і аграгарадках. Што датычыць іншых аб’ектаў у сельскай мясцовасці, то найбольш актыўна, па словах старшыні раённага Савета дэпутатаў Генадзя Ліпскага, работы вяліся на месцах воінскіх пахаванняў і тэрыторыях вакол помнікаў і брацкіх магіл.

Наш фотааб’ектыў засняў, як удзельнікі суботніка рабілі агароджу вакол мыслачанскай фермы РАПТЗ. Завяршэннем рэдакцыйнага рэйду па месцах рэспубліканскага суботніка ў асобна ўзятым Глускім раёне стаў цэнтр Глуска. Тут на сваіх тэрыторыях шчыравалі работнікі раённага Дома культуры, сувязі, міліцыі, кафэ “Галиотис”, а крыху далей — чысцілі і фарбавалі дах гандлёвага цэнтра “Меридиан”. У цэнтральным парку фарбавалі скамейкі работнікі райвыканкама, “Жылкамгаса” і роднай сэрцу карэспандэнта рэдакцыі.

За тры гадзіны на колах і з фотаапаратам у руках мы наведалі больш за дзясятак аб’ектаў, але ж працавалі глушчане ў значна большай колькасці месцаў. Па папярэдніх падліках, у Глускім раёне ў суботніку прыняло ўдзел 4 тысячы 290 чалавек. Агульнымі высілкамі было зароблена 9 тысяч 100 рублёў, а вобласць у цэлым за гэты дзень “напрацавала” на суму каля 800 тысяч рублёў. Палова гэтых сродкаў будзе пералічана Міністэрству фінансаў, астатнія грошы застануцца ў распараджэнні аблвыканкама і будуць накіраваны  на добраўпарадкаванне населеных пунктаў і падрыхтоўку да летняга сезона дзіцячых аздараўленчых лагераў.

Таццяна ЛУКАШЭВІЧ

Фота аўтара

Яшчэ больш фота тут

Последние новости

Общество

Каких специалистов готовят в военных вузах, рассказали глусским школьникам

18 октября 2025
Читать новость
Общество

Глусский парень Арсений Окрут на погранзаставе

18 октября 2025
Читать новость
Актуально

Заместитель Председателя КГК Андрей Лобович провел прием граждан в Глусском районе

17 октября 2025
Читать новость
Актуально

АФИША ВЫХОДНОГО ДНЯ. Мероприятия в Глуске 18—19 октября

17 октября 2025
Читать новость
Культура

В Глусском районе чествовали работников культуры

17 октября 2025
Читать новость
Актуально

В День матери женщин-водителей поздравили районный комитет ОО «БРСМ» и отделение ГАИ РОВД

17 октября 2025
Читать новость

Рекомендуем