Темы

Першамайскі настрой

Першамайскі настрой

А дванаццатай гадзіне 1 мая каля раённага Дома культуры было вельмі мнагалюдна. Так глушчане адгукнуліся на ініцыятыву раённага аб’яднання прафсаюзаў правесці ў Глуску на  Свята працы велапрабег. Прыемна ўразіла тое, што да месца збору прыехалі не толькі людзі працуючыя, але і вольныя пенсіянеры і нават былыя глушчане з мінскай, гомельскай, бабруйскай прапіскай. (Паштурхаўшыся паміж людзьмі, пачула назвы гэтых гарадоў і тое, што даведаліся прыезджыя пра гэты велапрабег ад сяброў і сваякоў і вырашылі далучыцца: гараджане больш лёгкія на пад’ём і больш ахвочыя да такіх ініцыятыў, чым нашы местачкоўцы.) Яшчэ прыемна было бачыць, што з бацькамі, бабулямі і дзядулямі былі іх дзеці і ўнукі, а некаторыя выбраліся цэлымі сем’ямі.

Мяркуючы па ўсмешках, па масавым і персанальным фатагра-фаванні і сэлфі, настрой ва ўсіх быў добры. У падмогу гэтаму была і атрыбутыка свята: флажкі Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі, грамадскіх аб’яднанняў БРСМ і “Белая Русь”. Пасля інструктажу па тэхніцы бяспекі, які правёў старшыня райаб’яднання прафсаюзаў Аляксандр Леўчанка, уся гэта вялікая, стракатая, вясёлая і рознаўзроставая калона дружна рушыла згодна з вызначаным маршрутам…

Скажу як чалавек, які сам пракруціў педалі ўсе гэтыя пяць кіламетраў: гэта было цудоўна, здорава, весела і зусім няцяжка. А яшчэ бяспечна, што немалаважна: спераду машына Дзяр-жаўтаінспекцыі, ззаду “хуткая”, на ўсіх перакрыжаваннях — міліцыя… А на фінішы, у цені цэнтральнага парку, якраз насупраць фантана, веласіпедыстаў чакалі абяцаныя пачастункі — мінеральная і пітная вада, сокі, яблыкі.

Ніхто не ставіў мэту падлічыць дакладную колькасць удзельнікаў першамайскага велапрабегу, але дакладна вядома, што было раздадзена 100 флажкоў, і іх атрымаў далёка не кожны веласіпедыст. Зрэшты, колькасць тут не галоўнае, галоўнае — арганізацыя і настрой, а яны былі добрымі. Думаю, ніхто не пашкадаваў, што праехаў 1 мая ў веласіпеднай калоне.

 Тым больш што ў гэты дзень цікавага адбывалася яшчэ шмат чаго ў парку і вакол яго: разнастайныя атракцыёны для дзяцей, чытальня пад адкрытым небам, куды з цікавасцю заходзілі малыя і дарослыя, і прыгожы канцэрт ад раённага Дома культуры і школы мастацтваў, і гандлёвы кірмаш з рознымі таварамі і бяспройгрышнымі латарэямі, і футбол. Словам, у каго да чаго душа цягнулася, той туды і трапіў, тое і пабачыў. А мы зазірнулі ўсюды і вам пра тое напісалі.

Таццяна ЛУКАШЭВІЧ

Фота Ганны АЎТУХОВАЙ

Больш фота тут

Последние новости

Творческие проекты

Пра што пісала “Радзіма” 30 год назад

19 октября 2025
Читать новость
Общество

Каких специалистов готовят в военных вузах, рассказали глусским школьникам

18 октября 2025
Читать новость
Общество

Глусский парень Арсений Окрут на погранзаставе

18 октября 2025
Читать новость
Актуально

Заместитель Председателя КГК Андрей Лобович провел прием граждан в Глусском районе

17 октября 2025
Читать новость
Актуально

АФИША ВЫХОДНОГО ДНЯ. Мероприятия в Глуске 18—19 октября

17 октября 2025
Читать новость
Культура

В Глусском районе чествовали работников культуры

17 октября 2025
Читать новость

Рекомендуем