Темы

Бойкі быў куток

Бойкі быў куток

Гісторыкі кажуць, што старажытныя людзі нездарма сяліліся на берагах рэк — так было зручней гандляваць. Вось і ў Глуску местачкоўцы гандлявалі з даўніх часоў. Месцы, дзе адбываўся гандаль ці праводзіліся вялікія кірмашы, з часам, канешне ж, мяняліся. Напрыклад, да вайны базар быў там, дзе зараз стаіць мемарыяльны комплекс Воінскай Славы, доўгі час гандляры з усёй акругі з’язджаліся на базарную плошчу, дзе зараз будынак райвыканкама… Сталыя глушчане, напэўна, могуць назваць яшчэ шмат мясцін у Глуску, дзе сяляне і местачкоўцы прадавалі лішкі са свайго агарода ды сада. А вось гадоў трыццаць назад такіх гандляроў кожны дзень можна было сустрэць каля кіёска “Саюздрук”, які размяшчаўся на рагу цэнтральнага парку, недалёка ад “дзяжурнага” магазіна (зараз “Глушчанка”). Шмат гадоў назад, дзесьці ў 1980-я, аб’ектыў фатографа захаваў для гісторыі адзін дзень з жыцця нашага мястэчка, і спыніўся ён менавіта ў тым самым месцы на рагу парку. Бачым, што ў кіёску нешта зацікаўлена выбіраюць падлеткі (напэўна, часопіс “Юны тэхнік” разглядвалі, які ў той час быў вельмі папулярны сярод савецкіх хлапчукоў). А побач, з маленькімі і вялікімі вёдрамі, напоўненымі ягадамі, стаяць бабулі і дзядулі. Занятыя цэлы дзень на працы глушчане набывалі першыя суніцы, клубніцы ці чарніцы каля “Саюздруку” ў тых самых бабуль ды дзядуль, якія, дарэчы, выбралі для гандлю вельмі зручнае месца: цэнтр гарадскога пасёлка, ды і газетны кіёск пакупнікоў прывабліваў.

Зараз аб былой гандлёвай кропцы нагадвае толькі пустое месца, прагаліна даўжынёй у некалькі крокаў у каменнай агароджы парку. Але я ўпэўнена, што шмат глушчан, праходзячы міма гэтага месца, нярэдка ўспамінаюць і стары кіёск, і тых бабуль, якія працягвалі сваім пакупнікам духмяныя ягады ў кульку, зробленым з ліста газеты…

Вольга ЯНУШЭЎСКАЯ

Фота Ігара КІРЫНА

Последние новости

Общество

Без цяпла, зарплат, з вірусам крадзяжоў і інфляцыяй у 244 працэнты. Як мы жылі трыццаць год назад

28 сентября 2025
Читать новость
Общество

Память школьных лет

27 сентября 2025
Читать новость
АПК

Глусчина празднует «Дожинки»! Фоторепортаж

26 сентября 2025
Читать новость
АПК

Председатель Глусского райисполкома Алексей ЖУРАВЛЁВ: «Дожинки» — это праздник единства и преемственности»

26 сентября 2025
Читать новость
Актуально

Лукашенко заявил о возможности строительства АЭС на востоке Беларуси с расчетом на новые регионы России

26 сентября 2025
Читать новость
АПК

В Глусском районе сегодня чествуют участников жатвы!

26 сентября 2025
Читать новость

Рекомендуем