Темы

Бязвінным ахвярам вайны

Бязвінным ахвярам вайны

Раніца 22 чэрвеня 2018 года ў Глуску была ціхай і цёплай. Магчыма, такой жа, як і 77 гадоў назад, у 1941-м. Але тады золкавую цішыню прарэзалі гукі стральбы і выбухаў, і пачалася вайна. Зараз, у Дзень усенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны, у чатыры гадзіны раніцы на мемарыяльным комплексе Воінскай Славы прайшла хвіліна маўчання — як частка агульнарэспубліканскай акцыі “Звон смутку”. У ёй прынялі ўдзел прадстаўнікі працоўных калектываў і грамадскіх арганізацый — раённага савета ветэранаў, Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі, Саюза афіцэраў, Кампартыі Беларусі. Чэрвеньскім ранкам яны сабраліся, каб ушанаваць памяць тых, хто перанёс усе цяжкасці вайны, але не здаўся, хто здзейсніў воінскі і працоўны подзвіг.

Мабыць, няма такой сям’і, якую б не кранула вайна, сказаў у сваім выступленні на мітынгу намеснік старшыні Глускага райвыканкама Дзмітрый Цімчанка. У некага ваяваў бацька, дзед, прадзед, пра іх мы распавядаем сваім дзецям і ўнукам, з пакалення ў пакаленне як вялікую рэліквію перадаём іх медалі, бо гэта наша гісторыя, гісторыя сям’і, гісторыя краіны. Шмат хто з салдат не дажыў да Перамогі, але верыў у яе.

Прымаючы першы бой ранкам 22 чэрвеня 1941 года, абаронцы Брэсцкай крэпасці ўсведамлялі, што яны хутчэй за ўсё загінуць, бо сілы праціўніка ў шмат разоў большыя, зазначыў настаяцель Свята-Богаяўленскага храма Глуска протаіерэй Міхаіл, але яны не адступілі, яны мужна і да канца выканалі свой воінскі і чалавечы абавязак, таму што былі аб’яднаныя адзіным пачуццём — любові да сваёй Радзімы, да свайго бліжняга. Закончыў святар сваё выступленне словамі малітвы аб дараванні вечнай памяці ўсім воінам, загінуўшым за Айчыну, і ўсім бязвінным ахвярам вайны.

Як знак памяці і знак падзякі да помніка Воінскай Славы леглі кветкі, метраном адлічыў хвіліну маўчання. Гарэлі лампадкі. Быў ціхі і цёплы мірны ранак, чатыры гадзіны.

Т. ЛУКАШЭВІЧ

Фота аўтара

Последние новости

Власть

С Днем работников государственной статистики! Поздравление от руководства района

23 августа 2026
Читать новость
Общество

Фестываль «Сузор’е талентаў» у Глуску. Цырымонія ўзнагароджання

22 августа 2026
Читать новость
Культура

Фестываль «Сузор’е талентаў» у Глуску. Конкурсная праграма

22 августа 2026
Читать новость
Культура

Глуск святкуе «Сузор’е талентаў». Фотарэпартаж

22 августа 2026
Читать новость
Культура

Глуск сёння прымае рэгіянальны фестываль сямейнай творчасці «Сузор’е талентаў». Наш фотарэпартаж з урачыстага адкрыцця

22 августа 2026
Читать новость
Будь в курсе

О призыве граждан на срочную военную службу, службу в резерве

22 августа 2026
Читать новость

Рекомендуем