• Главная
  • О газете
  • Электронное обращение
  • Контакты
  • Реклама
  • Фотогалерея
    • 2016 год
    • 2015 год
    • 2014 год
    • 2017 год
    • 2018 год
    • 2019 год
    • 2020 год
    • 2021 год
Глуск | Глусский район | Погода в Глуске | Новости Глуска | Новости Глусского района | Родина | Радзiма | Газета Глуска

Гандляваць там, дзе можна гандляваць

Пятница, 15.06.2018 15:00. Category: Общество    

Думаю, усім даводзілася бачыць, як той ці іншы чалавек у тым ці іншым людным месцы, што называецца, з зямлі або з аўтамабіля прадае нейкі тавар, як правіла, сезонную садавіну або агародніну. Некаторыя,  магчыма, і самі куплялі тавар у такіх прадаўцоў і пры гэтым не асабліва задумваліся, што такім чынам падтрымліваюць несанкцыянаваны гандаль.

“А што тут такога? — скажа нехта. — Нават зручна: ішоў міма, убачыў, купіў…” Але ж ці насамрэч так усё проста і зручна? Пра гэта мы запыталіся ў начальніка аддзела эканомікі Глускага райвыканкама Людмілы Васіленкі. Вядома ж, не, патлумачыла спецыяліст. Па-першае, несанкцыянаваны гандаль харчовымі таварамі небяспечны для пакупнікоў, таму што такія прадаўцы не даюць свой тавар для праверкі на нітраты, а значыць, не гарантавана яго якасць. Да таго ж невядома паходжанне такой  прадукцыі, бо ўсе, хто на базары прадае вырашчанае на прысядзібным участку, маюць адпаведную даведку, што ён (участак, агарод) у іх насамрэч ёсць. Па-другое, несанкцыянаваны гандаль — гэта недаплачаныя ў бюджэт падаткі ў выглядзе збору за месца, скажам, на тым жа базары. Дарэчы, сумы для фізічных асоб, адзначае Людміла Васіленка, даволі прымальныя: ад 2 рублёў 82 капеек да 69 капеек, калі хтосьці прадае, скажам, вядро ягад або бульбы і не займае абсталяванага крытага месца. Ну і па-трэцяе, ёсць такое паняцце, як правілы добраўпарадкавання, якія несанкцыянаваным гандлем парушаюцца. (Ад сябе ж дадам яшчэ і пра небяспеку траўматызму, бо сама бачыла, як прадавалі клубніцы прама на аўтамабільнай стаянцы каля аднаго з папулярных местачковых магазінаў.)

Дарэчы, складаць пратаколы за такое адміністрацыйнае парушэнне могуць упаўнаважаныя асобы райвыканкама, у прыватнасці, аддзела эканомікі, а таксама сельвыканкамаў (іх старшыні).

— Факты несанкцыянаванага гандлю ў нашым райцэнтры і ў сельскай мясцовасці маюць месца, — распавядае Людміла Васіленка, — але іх не так шмат, як у буйных гарадах. У мінулым годзе быў складзены адзін адмі-ністрацыйны пратакол з накладаннем штрафу ў дзве базавыя велічыні. Сяголета папярэджаны два прадпрымальнікі і тры фізічныя асобы. У бліжэйшы час меры па недапушчэнні несанкцыянаванага гандлю будуць узмоцнены: для гэтага ў раёне ствараецца мабільная група, у якую ўвойдуць прадстаўнікі райвыканкама, міліцыі, падатковай і санітарнай службаў. Гэта група якраз і будзе сачыць за тым, каб усе ахвотныя гандляваць рабілі гэта там, дзе патрэбна: у магазінах, павільёнах, палатках, якія ўключаны ў Гандлёвы рэестр Рэспублікі

Беларусь, на рынку “Цэнтральны” і на міні-рынку Глуска, а таксама ў некаторых іншых устаноўленых раённым выканаўчым камітэтам месцах, іх пералік на сайце райвыканкама ёсць. І тым, хто самастойна ўтварае стыхійныя гандлёвыя кропкі, і тым, хто падтрымлівае незаконна гандлюючых прадаўцоў, купляючы ў іх тавар, трэба ўсведамляць, што ў гандлі, як і ў любой іншай сферы дзейнасці, ёсць свае правілы, іх неабходна выконваць — каб быў парадак, а непрыемных наступстваў не было.

Таццяна ЛУКАШЭВІЧ

« Редакционная диспетчерская
Открытие трудового семестра »
  • Год гістарычнай памяці
  • Падпіска 2022
  • Оплата услуг редакции через ЕРИП
  • Реклама

  • Версия для слабовидящих
  • Мы в соцсетях





  • Рубрики
    • Актуально (1 054)
    • АПК (336)
    • Беларусь помнит (125)
    • Власть (274)
    • Гісторыя Глушчыны (111)
    • Год исторической памяти (40)
    • Духовность (149)
    • Есть вопрос? Есть ответ! (78)
    • Как выписать газету (2)
    • Калейдоскоп (18)
    • Культура (246)
    • Общество (4 586)
    • Происшествия (358)
    • Реклама (0)
    • РОЧС информирует (25)
    • Спорт (318)
    • Творческие проекты (184)
    • Тема недели "БелТА" (59)
    • Экономика (282)
  • Баннеры
  • Архив газеты
  • Погода в Глуске
    Глуск
  • Яндекс.Метрика
Тема предоставлена Web 2.0 News.
Хостинг: HOSTER.BY
© 2022 Глуск | Глусский район | Погода в Глуске | Новости Глуска | Новости Глусского района | Родина | Радзiма | Газета Глуска  Все права защищены.
Сайт Президента Республики Беларусь Глусский районный исполнительный комитет
Top