Темы

На п’едэстале

Каманда Глускага лясгаса заняла трэцяе месца ў XXI абласной летняй спартакіядзе работнікаў лясной гаспадаркі Магілёўскай вобласці, якая праходзіла на пачатку чэрвеня.

Спартсмены-аматары, як паведамляецца на сайце Магілёўскага дзяржаўнага вытворчага лесагаспадарчага аб’яднання, змагаліся ў сямі відах спаборніцтваў: міні-футболе, лёгкай атлетыцы, гіравым спорце, стральбе з лука па выявах жывёл, тэнісе, валейболе і плаванні. Прадстаўнікі Глускага лясгаса былі сярод лепшых у настольным тэнісе, лёгкай атлетыцы і гіравым спорце.

Павел Крук перамог у настольным тэнісе сярод мужчын і ў кросе на 2 000 метраў сярод мужчын да 35 гадоў, Святлана Нікітка заняла трэцяе месца ў настольным тэнісе сярод жанчын, Анатоль Муха і Уладзімір Герман  у падыманні гіры ў сваіх вагавых катэгорыях былі таксама трэцімі. Агульная колькасць балаў па выніках усіх спаборніцтваў прынесла глушчанам трэцяе месца, апярэдзіць іх змаглі толькі Краснапольскі і Быхаўскі лясгасы (усяго ўдзельнічала 13 каманд).

А. ВАСІЛЕЎСКАЯ

Последние новости

Актуально

Прямая телефонная линия с респондентами и жителями области — 30 сентября

29 сентября 2025
Читать новость
Актуально

ПРОГРАММА мероприятий областного фестиваля-ярмарки тружеников села «Дажынкi-2025» в Кричеве

29 сентября 2025
Читать новость
АПК

В Беларуси началась массовая уборка кукурузы

29 сентября 2025
Читать новость
Общество

Без цяпла, зарплат, з вірусам крадзяжоў і інфляцыяй у 244 працэнты. Як мы жылі трыццаць год назад

28 сентября 2025
Читать новость
Общество

Память школьных лет

27 сентября 2025
Читать новость
АПК

Глусчина празднует «Дожинки»! Фоторепортаж

26 сентября 2025
Читать новость

Рекомендуем