Темы

Санацыя гаспадарак: эфектыўнасць і праблемы

Санацыя гаспадарак: эфектыўнасць і праблемы

У Магілёўскай вобласці 56 сельскагаспадарчых арганізацый падлягаюць фінансаваму аздараўленню згодна з Указам Прэзідэнта № 253 (“Аб мерах па фінансавым аздараўленні сельскагаспадарчых арганізацый”). З іх працэдуру дасудовага аздараўлення праходзяць 24 ар-ганізацыі, а 30 — падлягаюць антыкрызіснаму кіраванню. Пра тое, як праходзяць гэтыя працэсы ў гаспадарках, што атрымалася, а што пакуль не ўдаецца зрабіць, па якіх прычынах і як выправіць сітуацыю да лепшага, ішла гаворка на выязным пасяджэнні камісіі па эканоміцы, бюджэце і фінансах Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў. Яно прайшло на мінулым тыдні на базе Глускага раёна. Узначаліў пасяджэнне старшыня камісіі дэпутат аблсавета Анатоль Глаз, у яе рабоце прынялі ўдзел старшыня абласнога Савета дэпутатаў Дзмітрый Харытончык, намеснік старшыні эканамічнага суда Магілёўскай вобласці Уладзімір Трамбачоў, старшыня камітэта эканомікі аблвыканкама Руслан Страхар, намеснікі старшынь райвыканкамаў, антыкрызісныя кіраўнікі гаспадарак вобласці. Глускі раён прадстаўлялі старшыня раённага Савета дэпутатаў Генадзь Ліпскі, першы намеснік старшыні райвыканкама Алена Булатоўская, старшыні сельвыканкамаў. Пытанне, вынесенае ў парадак дня, сфармулявана так: “Аб эфектыўнасці і праблемных пытаннях правядзення санацыі і банкруцтва ў прадпрыемствах аграпрамысловага комплексу Магілёўскай вобласці”. Яно вельмі важнае, адзначыў Анатоль Глаз, паколькі закранае работу прадпрыемстваў, а гэта вытворчасць прадукцыі, валавыя паказчыкі, падаткі, бюджэт, працоўныя месцы, зарплата і жыццё людзей, таму старшыня камісіі прасіў удзельнікаў пасяджэння настроіцца на адкрыты і зацікаўлены дыялог, на канструктыўную работу, якая б дазволіла выпрацаваць і прыняць правільнае рашэнне.

Старшыня раённага Савета дэпутатаў Генадзь Ліпскі, першы намеснік старшыні райвыканкама Алена Булатоўская, старшыня камітэта эканомікі аблвыканкама Руслан Страхар

Ад імя мясцовай выканаўчай улады прысутных павітала Алена Булатоўская. Яна адзначыла, што ў Глускім раёне 31,2 працэнта яго плошчы займаюць сельгасугоддзі, гэта 41,9 тысячы гектараў, з якіх 20,6 тысячы гектараў складаюць ворныя землі з балам раллі 28,8. Фінансаваму аздараўленню, згодна з Указам № 253, падлягалі пяць сельскагаспадарчых арганізацый з шасці, гэта ААТ “Эксперыментальная база “Глуск”, “Аграфірма “Слаўгарадскі”, “Глускае райаграпрамтэхзабеспячэнне”, “Зара Камуны” і “Турыно-агра”. Усе яны былі ўключаны ў пералік сельгасарганізацый, у адносінах да якіх неабходна правядзенне працэдур эканамічнай неплацежаздольнасці. У эканамічны суд вобласці былі пададзены   адпаведныя дакументы, аднак заява ААТ “Глускае райаграпрамтэхзабеспячэнне” была вернута, паколькі па стане на дату апошняга бухгалтарскага баланса, пададзенага ў эканамічны суд, гаспадарка з’яўлялася плацежаздольнай. У адносінах да чатырох астатніх арганізацый адкрыта конкурсная вытворчасць. У ліпені 2017 года ў сувязі са ста-білізацыяй фінансавага становішча аграфірмы “Слаўгарадскі” вытворчасць па справе яе банкруцтва была спынена. Такім чынам, з канца снежня 2017 года ў стадыі санацыі знаходзяцца тры арганізацыі — эксперыментальная база “Глуск”, “Зара Камуны” і “Турыно-агра”. Аднак па выніках работы за мінулы год усе шэсць сельскагаспадарчых арганізацый Глускага раёна сталі неплацежа-здольнымі, у пяці з іх (за выключэннем аграфірмы “Слаўгарадскі”) неплацежаздольнасць набывае ўстойлівы характар.

Cтаршыня Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў Дзмітрый Харытончык

Што датычыць сітуацыі ў вобласці, то, па словах начальніка аддзела фінансавай палітыкі і парытэта цэн камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні Магілёўскага аблвыканкама Вольгі Прыстромскай, на 1 красавіка гэтага года з 24 сельгасарганізацый, што праходзілі працэдуру дасудовага аздараўлення, 9  аднавілі сваю плацежаздольнасць, 10 палепшылі каэфіцыент плацежаздольнасці, у 3 арганізацыях гэты каэфіцыент не змяніўся, у 2 — пагоршыўся. Адной з прычын такога становішча спецыяліст назвала дэфіцыт абаротных сродкаў, у тым ліку з-за таго, што немагчыма прыцягнуць крэдыты банкаў. Праблемным момантам таксама стаў падбор і навучанне антыкрызісных кіраўнікоў для гаспадарак, адзначыў начальнік Магілёўскага абласнога аддзела санацыі і банкруцтва Міністэрства эканомікі Рэспублікі Беларусь Канстанцін Барауля. Нярэдка гэта рабілася спешна, а кадры, хоць і праходзілі тэарэтычнае навучанне, але не ўсе аказаліся гатовыя да таго, з чым сутыкнуліся на справе. Ім давялося займацца не столькі антыкрызісным кіраваннем, якому яны вучыліся, колькі вытворчасцю, з якою яны не былі знаёмы, у гаспадарках не хапала спецыялістаў, а часам не было і кіраўнікоў, затое былі праблемы з дысцыплінай і, як вынік цяжкага эканамічнага становішча, цяжкі псіхалагічны клімат у калектывах.

Старшыня камісіі па эканоміцы, бюджэце і фінансах Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў Анатоль Глаз

Пра справядлівасць такой высновы сведчыла эмацыянальнае абмеркаванне пытання, у якім прынялі ўдзел і самі антыкрызісныя кіраўнікі, і прадстаўнікі райвыканкамаў, і запрошаныя спецыялісты абласных структур, у тым ліку абласнога Савета дэпутатаў.

Падводзячы вынікі работы, Анатоль Глаз падзякаваў усім за ўдзел у абмеркаванні такога важнага пытання, ад якога залежыць жыццё многіх гаспадарак, а значыць, і вобласці ў цэлым. Рашэнне па выніках гэтага пасяджэння з улікам усяго сказанага будзе дапрацавана і толькі потым падрыхтаваны праект рашэння. Яго дашлюць у раёны для азнаямлення.  “Мы ўсе павінны адказваць за вынікі таго, што робім. Сяло — гэта асобы раздзел народнай гаспадаркі, — сказаў Анатоль Глаз, — вынік зробленага бачыцца не адразу, бо ні хлеб, ні жывёла хутка не растуць. Я ўпэўнены, што ў механізме санацыі і банкруцтва сяло не можа ісці ў рамках агульнага кантэксту, яно павінна ісці асобным блокам, паколькі гэта жывы арганізм”.

Таццяна ЛУКАШЭВІЧ

Фота Ганны АЎТУХОВАЙ

Последние новости

Общество

«Кожаный мяч» в Глуске. Новый сезон

25 апреля 2024
Власть

Лукашенко: основной реальный риск для Беларуси создает горячая точка в Украине

25 апреля 2024
Актуально

В Беларуси 25 апреля начинают выплачивать материальную помощь ко Дню Победы

25 апреля 2024
Общество

«Открой сезон без нарушений!». В Глусском районе 26 апреля пройдет единый день безопасности дорожного движения

25 апреля 2024
Духовность

Таинство Соборования пройдет в Космодамиановском храме в деревне Городок

25 апреля 2024
Общество

Глусчанка Валентина Хлань — автор гимна «Роскосмоса» и многих популярных белорусских песен

25 апреля 2024
Общество

Профсоюзы Глусчины: движение вперед

25 апреля 2024
Власть

Заседание ВНС в качестве конституционного органа впервые состоялось 24 апреля, принятые решения подписаны избранным председателем

25 апреля 2024
Актуально

Об ответственности за распространение экстремизма

24 апреля 2024
Общество

Олег Дьяченко: “Наша сила – в единстве и сплочённости”

24 апреля 2024

Рекомендуем

Власть

Алексей Журавлёв назначен председателем Глусского райисполкома

22 апреля 2024
Есть вопрос? Есть ответ!

На связи с читателем. Кто должен строить гнезда аистам?

15 апреля 2024
Актуально

Все в банк! Новый порядок получения пенсий и детских пособий

14 апреля 2024
Общество

Новый состав молодежного парламента избрали в Глуске

12 апреля 2024
Общество

От досуга до спартакиады. «Афганцы» предлагают сделать турнир по бильярду в Глуске ежегодным

12 апреля 2024
АПК

Працоўныя будні ў «Зары Камуны» Глускага раёна

18 апреля 2024
Культура

Афиша выходного дня: выставки, фильмы, танцы в Глуске

12 апреля 2024
80 лет освобождения Беларуси от немецко-фашистских захватчиков

Интеллектуальная игра «Эрудит» прошла в Глуске

19 апреля 2024