Темы

Ёсць над чым працаваць

Ёсць над чым працаваць
Зламаная агароджа каля артэзіянскай свідравіны

У мінулы аўторак, 12 чэрвеня, рэйдавая група ў складзе начальніка Глускай раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Леаніда Васілеўскага, выконваючага абавязкі галоўнага санітарнага ўрача раёна Паўла Гутарава і начальніка аддзела землеўпарадкавання райвыканкама Вячаслава Асташэвіча накіравалася ў чарговы рэйд па праверцы санітарнага стану і парадку тэрыторый населеных пунктаў раёна. На гэты раз у поле зроку ўдзельнікаў рэйду трапіла пяць вёсак Калаціцкага сельсавета і сам аграгарадок, таму невыпадкова да камісіі далучыўся старшыня мясцовага сельвыканкама Андрэй Баброўнік.

Першым населеным пунктам на шляху рэйдавай групы стаў аграгарадок Калацічы. Дагледжаныя дворыкі і дамы, упарадкаваныя агароды, акуратна складзенае ў мяхі і падрыхтаванае да вывазу смецце, пустазелле скошана… Большасці жыхароў не трэба тлумачыць, што рабіць: яны разумеюць, што падтрымліваць парадак каля сваёй хаты — іх абавязак. Аднак агульны пазітыўны малюнак у Калацічах сапсавала куча смецця і галін недалёка ад аднаго з домаўладанняў па вуліцы Паўднёвай. Узялі на заметку ўдзельнікі рэйду і неабкошаную пляцоўку для другаснай сыравіны, яна знаходзіцца на балансе “Жылкамгаса”.

Складзіраваць будматэрыялы і дровы на вуліцы можна не болей за трое сутак. Вёска Бабірова

Едзем далей… Барысаўшчына. Радуюць вока падвор’і, дзе жывуць людзі і падтрымліваюць вакол чысціню і парадак. Аднак дзе-нідзе трапляюцца пустуючыя дамы, зарослыя бур’янам, з пахіленымі платамі. Ёсць над чым працаваць у далейшым, заўважае старшыня сельсавета. Прычым не толькі сельскай уладзе: бачым зламаную агароджу каля артэзіянскай свідравіны, што належыць камунальнай службе. Гэту заўвагу тут жа заносяць у блакнот.

У вёску Жалвінец на лета прыязджае шмат дачнікаў, яны таксама стараюцца даглядаць свае прысядзібныя тэрыторыі. Аднаго з мясцовых жыхароў хвалявала пытанне рамонту верхняй часткі калодзежа, што каля яго двара. Удзельнікі рэйду растлумачылі, што калодзеж перададзены на баланс “Жылкамгаса”. Аднак гаспадар ра-зам з суседзямі згодны прыкласці руку да рамонту, быў бы толькі будматэрыял… Такая пазіцыя вяскоўцаў выклікае павагу, чаго не скажаш пра некаторых жыхароў Макавіч: тут агульны выгляд вуліц псавалі кучы галін, якія людзі павыносілі са сваіх агародаў і кінулі куды ім уздумаецца.

Калаціцкі сельсавет налічвае 15 населеных пунктаў, і аб’ехаць іх за раз не было магчымасці. Работа рэйдавай групы працягнецца. У цэлым убачанае падчас паездкі пакінула больш станоўчых уражанняў, і ёсць надзея, што адрасоў безгаспадарчасці і бяздзейнасці стане менш.

Ганна АЎТУХОВА

Фота аўтара

Последние новости

Общество

Благотворительная кампания «Ваша дапамога» продолжается в Глусском районе

13 октября 2025
Читать новость
Общество

Денис Дук назначен ректором Академии управления при Президенте Республики Беларусь

13 октября 2025
Читать новость
Актуально

Лукашенко согласовал назначение новых руководителей местной вертикали

13 октября 2025
Читать новость
Актуально

Последствия непогоды в Могилёвской области

13 октября 2025
Читать новость
Общество

Что в «Глусском лукошке»? Побывали в цеху заморозки Глусского обособленного структурного подразделения Кличевского райпо

13 октября 2025
Читать новость
Культура

«Глушанский хуторок»: осенняя симфония народных традиций и калейдоскоп ремесел

13 октября 2025
Читать новость